«Гузікі» ў шэраг

Не рабі сябе сам

На адзіным альбоме гурта з Горадні «Некоторое отсутствие пуговиц» голасам Сашы Васільева распавядаюць пра Хармса ў каляровым паліто і тое, што найлепшае з магчымых выйсцяў – партвейн. Калі б піцерскі рок быў такі, то Цой бы яшчэ быў жывы, а БГ раз на месяц выступаў бы ў «Графіці». Каб зразумець, як магчымыя інтэлігентныя бяссрэбранікі ў нашы часы суцэльных зорных рынгаў, 34mag завітаў на адзін з самаробных і нешматлікіх канцэртаў «Пуговиц».


«Ляжу на канапе, кніжкі чытаю»

«Мяне завуць Іван Пачывалаў, я пішу вершы з 18 гадоў. Цяпер мне 27», – падаецца, што лідар, а заадно адзіны пастаянны ўдзельнік гурта «Некоторое отсутствие пуговиц» ужо даўно дасягнуў стану дзэн. Яго голас сапраўды гучыць так, як у запісах, хіба што цішэй і не так экспрэсіўна, а ад постаці ягонай патыхае ці то сціпласцю, ці то спакоем. Біяграфія гурта, якому трэба было з’явіцца на некалькі соцень кіламетраў паўночней і некалькі дзясяткаў гадоў раней, – суцэльная белая пляма на музычнай мапе Беларусі. Уладкаваўшыся ў маленечкім пакоі хаткі, дзе хутка адбудзецца канцэрт-кватэрнік, складаем curriculum vitae.

Іван Пачывалаў паспеў папрацаваць і грузчыкам, і вартаўніком, і рабочым сцэны, і будаўніком. Высветлілася, што аўтар бібліяфільскіх тэкстаў па адукацыі муляр, па ладу жыцця – муляр вольны. «Цяпер, калі снегу наваліла, я носу на вуліцу не паказваю. Ляжу на канапе, кніжкі чытаю», – кажа ён.

Можна лічыць, што гурт існуе гадоў шэсць, аднак, па вялікім рахунку, група паўстала год таму са з’яўленнем альбома «Кошкино время». «Набралася паўтара дзясятка песень, я запрасіў сесійных музыкаў, і ў горадзе Ваўкавыску мы запісалі альбом, бо ў Горадні студыі няма», – жмурыцца Іван ад святла лямпы.

Высвятляецца, што сесійных музыкаў Іван знаходзіць у мясцовай гарадзенскай філармоніі, і ўжо шмат хто прайшоў праз гэты колазварот. «Музыка застаецца за імі, бо тыя два-тры акорды, з якімі я да іх прыходжу – гэта не больш за Am-Dm», – прызнаецца аўтар.

Кватэрнікі – любімая і амаль адзіная форма выступаў калектыву. Разы два на месяц ён бывае ў Менску, часам – у Віцебску, Піцеры, Горадні. Вялікія канцэрты поўным складам гурта – праблематычныя з-за асаблівасцяў прафесіі «беларускі акадэмічны музыка»: «яны могуць з’язджаць і ў Арабскія Эміраты граць, і на нейкія караблі працаваць».

«Едзеш у Менск, коркі, снегапад, кіроўцы-вар’яты»

Увогуле, уся бізнес-канцэпцыя гурта змяшчаецца ў фразу «я не ведаю, што такое прамоўшн». Першыя грошы, $ 80, «Некоторое отсутствие пуговиц» атрымалі нядаўна за выступ на фэсце Zorkitext. «Гралі першымі, і было крыху няёмка, бо я не звыклы да вялікіх сцэн, – разглядаючы ўласныя рукі, успамінае Іван. – Было прыемна, што хтосьці з натоўпу падпяваў».

Апошняя песня, як паведаміў Іван, стварылася, калі ён брынчаў нешта на гітары, а жонка побач вязала ваўняныя шкарпэткі: «Жывеш, адзначаеш нейкія моманты. Штосьці вычытваеш у кнігах, штосьці падглядаеш у фільмах. Гэта ўсё ўрыўкі. Едзеш у Менск, коркі, снегапад, кіроўцы-вар’яты. Усё гэта калі-небудзь складзецца ў песню».

 

«Я заўважыў, што песня – яна як гіпс, як алебастр. Калі ты яе напісаў, дні праз тры яна застывае, і ўжо нічога не пераробіш», – дзеліцца назіраннямі Іван.

Пра іншую крыніцу натхнення ўсё зразумела з радка адной з песень («спасибо книгам за умение проходить сквозь стены»): «Кнігі выратоўваюць. Сын маленькі, 3,5 гады, асабліва нікуды не з’едзеш, нават у Крым. Даводзіцца сядзець у чатырох сценах. Ты адкрываеш томік Жуля Вэрна – і ўжо дзесьці на экватары. Цяпер я дачытваю Чэслава Мілаша. Перад гэтым быў Джон Стэйнбэк, амаль усё перачытаў, зэбы дзядзька».

Прыпыняемся папіць гарбаты – арганізм неміласэрна падказвае, што надвор’е студзеньскае, а ў хатцы яшчэ не надыхалі. Цеплакроўны Іван ад гарбаты адмаўляецца. Пачынае граць першы гурт, сыходзім зацаніць.

«Цішыня – самы афігенны камплімент»

Вяртаючыся да размовы, вырашаю спытаць пра відавочнае – пра назву. «Не хацелася ніякіх жалезабетонных назваў, Хармса хацелася, – адказвае Іван. – Часам у інтэрнэце гэта ідзе на карысць, вызначаная катэгорыя слухачоў адсякаецца». Што служыць узнагародаю за творчасць і намаганні, калі не слава і грошы? «Цішыня, калі граю – гэта самы афігенны камплімент».

У ходзе нетаропкай размовы высвятляецца, што Іван паспеў год правучыцца ў менскім Кульку: «Не здаў іспыт па рускай мове. Патэлефанаваў гітарыст: “Паехалі на Алтай, да маёй бабулі”. Я паехаў, іспыт прапусціў. Затое прывёз слоік мёду».

Родны горад аселы гарадзенец любіць і з’язджаць нікуды не збіраецца: «Мне камфортна там, дзе я ёсць. Мяне не трэба перацягваць у кватэры з еўрарамонтам і апранаць у нейкую дарагую вопратку. Мне трэба заставацца самім сабой, тады песні заўсёды будуць сумленныя і сапраўдныя».

Арганізатарка грукае ў дзверы і паведамляе, што прыйшоў час ісці «на сцэну». Іван падключае дадатковы абагравальнік, гасіць верхняе святло ў невялікім пакоі, сядае на стул, бярэ ў рукі гітару, вітаецца. Пакуль ён спявае старыя ды новыя песні і дэкламуе ўласныя вершы, меланхалічна пачынаеш думаць, што «цяпло» – гэта не пра геаграфію і не пра клімат. Нават малая дзяўчынка ў першых шэрагах перастала жаваць хатнія сырнікі і пачала слухаць.

 

НЕКОТОРОЕ ОТСУТСТВИЕ ПУГОВИЦ - ВКОНТАКТЕ

 

   

   
ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
Share

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ

Ян

27-01-2012, 18:36

слава богам, что это почти никому не нужно.

Адказаць

пч

27-01-2012, 19:15

ай, ну что вы так сразу критично. вот если по радио покрутить сотню раз, то будут слушать и напевать весь город-метро. такие дела. :,(

Адказаць

Петюня

27-01-2012, 19:11

Не поклонник говнорока, но, в принципе, сыграно неплохо и записано тоже. Поклонникам данного жанра должно понравиться.

Адказаць

Павал

27-01-2012, 21:26

Ну калі ўжо спяваеш як Саня Васільеў, ёсць рацыя забамбіць некалькі песень на вершы яшчэ аднаго знакамітага піцерскага паэта Францішака Скарыны. Толькі "гускій гок"! Толькі маладосць! Толькі хардкор!

Адказаць

A.Sh

27-01-2012, 21:30

крута ) Але не вельмi спадабаўся такi моцны закос пад Cплiна, што час ад час не магу адрознiць галасы. Хацелася б больш арыгiнальнага прадукту

Адказаць
ava

Khaletsk1

27-01-2012, 23:20

"Цяпер, калі снегу наваліла, я носу на вуліцу не паказваю. Ляжу на канапе, кніжкі чытаю."

У гэтым сказе ўся сутнасць іх музыкі. Ну, і сапраўды гурт павінен быў "з’явіцца на некалькі соцень кіламетраў паўночней і некалькі дзясяткаў гадоў раней."

Адказаць

inga

27-01-2012, 23:43

кто-нибудь знает, откуда текст из Интро?

Адказаць
ava

polev1k

28-01-2012, 01:53

из фильма "весенние перевертыши" http://www.kinopoisk.ru/level/1/film/45743/

Адказаць

пугонькін

28-01-2012, 15:02

бля! гэта ж сплин чысцейшай вады! і па тэкстах , і па музыке і па голасу + яшчэ БГ месцамі!
навошта рабіць такі другасны прадукт! толькі што адзінае - з гародні інтэлігенты западныя! малайцы свой каларыт - у сэудэпаускім ценральнабеларускім менску няма такіх задушэуных інтэлау на кухнях )

Адказаць

trubki_pito

30-01-2012, 13:57

а мне Intro понравилось..

Адказаць
ava

Valerija Nikolajchik

30-01-2012, 14:25

очень хорошая музыка. спасибо гродненцам!

Адказаць

tryklia

13-02-2012, 01:15

Апынулася, што я "прыхільнік гаўнарока" - мне спадабалася! Больш спліноў - харошых і розных! :) Дзякуй.

Адказаць

Таня

17-03-2012, 23:02

Иван,спасибо за творчество.Очень нравится! Записывайтесь,развивайтесь,Вас слушают )

Адказаць

КАМЕНТАВАЦЬ