Глыток «Паветра»

Не хапала Evanescence…

Больш за 2 тыс. чалавек наведалі ў мінулую суботу хутар Шаблі. Там адбыўся фестываль «Вольнае паветра» – фенаменальна еўрапейскі, выдатна арганізаваны, неверагодна шчыры і эстэтычна канцэптуальны. Найлепшыя моманты фестывалю каментуе пасол добрай волі Митя Тарпищев.

 

 

 

– Цяжка быць аб’ектыўным, калі ты бухі ўжо а першай гадзіне. Калі ў небе сонейка, а вакол – сябры. Калі адзіная праблема – чырвоныя мурашы, што джаляць у голыя лыткі. Таму адразу скажу, што фестываль мне спадабаўся. Было ўражанне, што я трапіў у нейкую будучую Беларусь, дзе няма месца подласці і хлусні, дзе міліцыя з народам, а людзі танчаць і ўсміхаюцца.

Некаторыя моманты ўспамінаюцца асобна. Запомнілася дзяўчына з гіпсам на голае цела (у яе, здаецца, штосьці было з рабром, і таму здавалася, што яшчэ нядаўна яе рабро было ў целе Адама Глобуса). Між людзей, як між бяроз, хадзіў папарацы Кабанаў і прапаноўваў самагонку. Праваабаронца Сушко смажыў мяса на вогнішчы. Шоўмен Каравайка граў на дарбуцы і спяваў «Какой в п…зду рок-н-ролл». Некалькі кампаній прапаноўвалі мне алкагольныя напоі замежнай вытворчасці. Карацей, хацелася абнесці тэрыторыю Шаблёў калючым дротам і абвесціць незалежнасць ад Валожынскага раёна. А там – будзь што будзе.

Усё было арганізавана як мае быць: гарачая ежа была смачная і не заканчвалася, кава была сапраўдная, а не растваральная, сербы Shazalakazoo разам з усімі стаялі ў чарзе ў тубзік, хлопчыкі кідалі фрысбі ў дзяўчатак, суворыя, але мілыя сек’юры ветліва прасілі хаваць піва ў траву і не жлукціць пры міліцыянтах. Шчыра кажучы, міліцыянты паводзіліся вельмі адэкватна. У іх таксама быў канец такога кароткага, але такога напружанага лета…

Чэмпіянат па кіданні каровіных кізякоў, мне здаецца, дадаў «Паветру» неабходную нотку абсурднага дзіцячага шчасця. Наогул, гэта ўсё нагадвала жывую метафару, бо ці не кіданнем лайна ў пустэчу займаецца шмат хто з нас у сваім, так бы мовіць, паўсядзённым жыцці. Але паспрачацца было за што – пры словах «скрыня шампанскага» твары ўдзельнікаў рабіліся сур’ёзнымі, спартоўцы пачыналі размінаць плечавы пояс, некаторыя адыходзілі ў бок папрацаваць над тэхнікай. Перамог волат Дзяніс Ложкін, які кідануў кізяк на 62,5 м. Адразу стала зразумела, што лёс шампанскага ў надзейных руках. Хаця я жадаў перамогі Каці Пытлевай – як сястры па рамяству. І дзяўчыне ў чырвонай сукенцы, якая так хацела перамагчы, што ледзь не паляцела ўслед за кізяком.

Калі на Шаблі спусцілася цемра, жыццё закіпела ў намётавым мястэчку. Тут сапраўды пахла смажаным. Прычым смажаным мясам. Людзі гублялі і навобмацак знаходзілі мабільнікі. Дзяліліся адзін з адным дровамі, коўдрамі і кійкамі для намётаў. Абмяркоўвалі сітуацыю ў краіне і не звярталі ўвагі на «Гурзуф», які тым часам на галоўнай сцэне выдаваў неверагодны па ўзбудлівасці і натхненню сэт.

Шаблінскаму, Калмыкову і Багданаву трэба сказаць асобны дзякуй, бо кожны беларускі фестываль – гэта атракцыён кшталту рускай рулеткі: уляціш ці не ўляціш. Стваральнікі «Вольнага паветра» рызыкнулі і перамаглі. Не ведаю, колькі там атрымалася зарабіць, але ўраджай шчырых рэспектаў для сапраўдных пацаноў – таксама ўзнагарода. Шаблінскі ўвесь час выглядаў напружаным і адказным, з твару Калмыкова рэдка сыходзіла лагодная ўсмешка, а Багданаў лётаў па тэрыторыі так хутка, што нагадваў Юсэйна Болта. Дзесяць балаў, хлопцы! Кожнаму!

 

 

Фота by palasatka

ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
Share

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ

ava

ramonex

29-08-2011, 16:28

hell yeah!
зыс ўоз ле...джындэры!!!

Адказаць

here

29-08-2011, 16:32

охуеть! вам уже тарпищев пишет!

Адказаць

s_e

29-08-2011, 16:41

Запахло жареным мясом в процессе чтения )

Адказаць
ava

dvarf

29-08-2011, 16:46

Першы раз за лета ўдалося гадзіны тры тупа паваляцца пад дрэвам. Людзі, музыка, ежа, атмасфэра - усё было супэр.

Адказаць

Наста

29-08-2011, 17:05

Круто! Жаль я не попала туда(
И как себя мусора вели, расскажет кто-нибудь? настроение своими рожами не портили?

Адказаць
ava

ramonex

29-08-2011, 17:46

скажу так: мусора своё вот именно это название не оправдывали ))

Адказаць

Мікітка

29-08-2011, 18:26

Усё было проста звыш!
Дарэчы, хто спёр маю флейтачку з дэнс сарая - той начэпнік!))

Адказаць

Andrey

29-08-2011, 19:49

вельмi! )

Адказаць

trickser

29-08-2011, 22:07

тут фотачкі лепшыя, чым на іншым сайціке

Адказаць
ava

dvarf

30-08-2011, 09:43

Толькі мне падаецца, што на апошнім здымку Мікіта Міхалкоў пажадліва паглядае на дзяўчыну ў чырвонай сукенцы? :D

Адказаць

Мыш

30-08-2011, 11:19

Я думала толькі мяне так глюканула )))

Адказаць
ava

polev1k

30-08-2011, 11:03

Не, падаецца, асуджальна и з дакорам(

Адказаць
ava

Хведар Дастаеўскі

31-08-2011, 11:46

А я ў гэты час бульбу рыў і МАЗ пяску перацягаў... а шчасце было так блізка... кілометраў 20... =(((

Адказаць

Ангел

31-08-2011, 22:47

очень здорово,милиция адекватна себя вела.
эмоций позитивных на пол года,а через пол года надеюсь посетить хутор вновь.

Адказаць

Kefirzefir

31-08-2011, 23:14

Милиции и охранникам - полюбасу респект. Молодцы. Вели себя адекватно и не позволяли себе ничего лишнего. Добрые охранники еще и предупреждали, когда менты рядом, чтобы все были аккуратней и старались оставлять незамеченным спиртное.

Адказаць

КАМЕНТАВАЦЬ