Генадзь Буто

ЭКШН

Генадзь Буто, 28 гадоў, належыць да рэдкага віду «беларускі аніматар». Зараз жыве ў Піцеры і працуе на буйной студыі, аднак да гэтага ён паспеў зрабіць тузін рэчаў тут, у тым ліку паздымаць кліпы для гурта «Барто» і зрабіць антынаркаманскі мультык-жах «Лядзяш». Пра тое, як жыць і працаваць, калі ты беларускі аніматар, мастак паведаміў нам з расійскай паўночнай сталіцы.

У нашым выпадку - скакаў конік

Сваю існасць Буто-мультыплікатар зразумеў гадоў у 8, калі зрабіў свой першы «мультык». Ён змайстраваў найпросты страбаскоп – гэта калі ў адмысловы барабан з прарэзамі прасоўваецца стужка, на якой намаляваны пафазавы рух нейкага аб’екта. Пры кручэнні барабана постаць пачынае рухацца, у нашым выпадку - скакаў конік.

Аднак да стварэння першага сапраўднага мульта «Лядзяш» пройдзе шмат часу. За гэты перыяд Генадзь правядзе дзяцінства ў Горадні, павучыцца на дызайнера ў Менску, чатыры гады будзе працаваць фрыланс-мультыплікатарам для рэкламы.

«Анімацыя – гэта працаёмкі і доўгі працэс, аплачваецца па-рознаму – можа быць $ 100, а можа - сотні тысяч даляраў, – кажа Буто. – Аднак, пакуль ты не зрабіў сябе імя, няпроста працаваць аніматарам і жыць за кошт гэтага».

Шматлікія працы Генадзь рабіў фактычна бясплатна, напрыклад, музычныя кліпы. Тры з іх Буто зрабіў для расійскага электраклэш-гурта «Барто», улюбёнцаў Арцемія Троіцкага. «Калі яны прыязджалі ў Менск, іх менеджэр прапанаваў мне зрабіць відэа. У суперсціснутыя тэрміны, за пару тыдняў, я зрабіў кліп пра крызіс, меркаваную хіцяру». Ролік «Хутка ўсё ёбнецца» сапраўды стаў хіцярай, і псіхадэлічны відос з сутаргавым офісным планктонам – найлепшае прароцтва ўсіх падзей 2008-га. «Пацешна атрымалася, – кажа Буто. – Нашыя кліпы мы рабілі ў розных кропках, я ў Менску, яны ў Маскве, а потым мы ўсё раптам пераехалі жыць у Піцер. І мала таго, жывем у пары кварталаў адзін ад аднаго, я да іх у госці заходжу часам».

«У мяне на працы кампутара няма нават»

Мульт «Лядзяш», які калегі і звычайныя гледачы параноўвалі з працамі Ціма Бёртана ў стылістыцы і бачылі алюзіі на Хармса ў сюжэце, Буто прыдумаў і намаляваў цалкам сам. Пра тытанічнасць працы сведчыць і тое, што яго кампутарную графіку нават прафесіяналы прымаюць за пераклад папяровай версіі. Гэты мульт пра мястэчка, дзе дзеці знікаюць самым жахлівым чынам з-за дэманічнай цукерачкі, маляваўся насамрэч для расійскага праекта «Рэанімацыя».

«Гэта  быў серыял на антынаркатычную і антыалкагольную тэму, які фінансаваўся дзяржкіно, – ўзгадвае аўтар. – Праект доўжыўся 4 гады. Мой мультык быў апошнім, менавіта ён аднавіў цікаўнасць да гэтага праекту. Але лёс не задаўся, дырэктарам тэлеканалаў ня вельмі зайшлі цвёрдыя, змрочныя, песімістычныя мульты».

 

У верасні гэтага года Буто пераехаў у Піцер, ажыццяўляць сваю мару аб працы ў класічнай анімацыі. Яго працадаўца, студыя «Мельница», рабіла галоўны мультыплікацыйны хіт апошніх гадоў – сагу па трох волатаў. Цяпер Генадзь працуе над новай часткай, «Тры волата на далёкіх берагах», якая выйдзе у наступным снежні. «Два гады для поўнаметражнага мульта – тэрмін вельмі прыстойны і невялікі, – кажа ён. – У гэтым праекце аснову сцэны, усе дзеянні персанажаў малюю я, задаю, як персанаж рухаецца. Перада мной – рэжысёры, пасля мяне – прамалёўшчыкі, якія робяць прамежкавыя фазы паміж крайнімі палажэннямі цела персанажаў».

Да таго ж здейснілася іншая мара – пазбавіцца ад кампутара, які паспеў дастаць па самыя ныркі: «Малюю выключна на паперы, у мяне на працы кампутара няма нават. У мяне ёсць скрыначка са шклом, пад якой гарыць лямпа пад назвай “прасвет”, калька і аловак. І ўсё».

«Аўтар павінен быць адзін»

Нядаўна папрацаваў з медыя-мастаком Аляксеем Церахавым. Той прапанаваў зрабіць ролік для гурта «Керри» – кліп хутка з’явіцца. «Я не люблю калектыўную творчасць, і адказаў, што альбо я адзін раблю, альбо я адмаўляюся ўдзельнічаць, нават калі гэта Церахаў, – распавядае Буто. – Ну вось непрыемны ў мяне досвед гэтых калабарацый. Сапраўднае мастацтва для мяне – працэс вельмі тонкі і асабісты, ён не трывае кампрамісаў. Аўтар павінен быць адзін, і кожная праца павінна быць чыстым выразам яго ўнікальнай асобы». У выніку Церахаў прапанаваў ідэю і паздымаў музыкаў, а ўсю анімацыйную і рэжысёрскую частку рабіў Буто.

Зараз Генадзь выношвае ідэю стварэння наступнага мультыка ў стылі маляванай ці перекладачанай анімацыі, у якой працуе адзін з улюбёных аўтараў – Юры Нарштэйн. Наогул, савецкія аніматары для Буто найбольш натхняльныя, а перыяд 1960-80-х гадоў – «залатое стагоддзе савецкай анімацыі, суцэльныя шэдэўры».

Сучасны перыяд свайго развіцця Буто расцэньвае як «навучанне на практыцы», на асабістыя праекты часу не хапае, амаль усё з’ядае асноўная праца. Аднак калі твая праца – галоўнае хобі і мэта жыцця, гэта ўсё адно па кайфу.

  КАНАЛ НА YOUTUBE

  КАНАЛ НА VIMEO

Share

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ

ava

Таня Блажевич

17-01-2012, 17:02

Страшный мультик.

Адказаць
ava

Klim Khaletski

17-01-2012, 20:48

Вельмі якасны мульт.
Спадзяюся, што праца на вялікай студыі у будучым не будзе перашкаджаць Генадзю муціць нейкія асабістыя праекты.

Адказаць
ava

Andrej Sidoroff

21-01-2012, 14:40

Pavlin

уух, заебись мульт. я дрожал
14:32:11

и трепет



Andrej
да, хороший творец этот
14:36:53


Pavlin
его надо в массы
14:37:36

Адказаць

Joel

17-02-2012, 08:10

Pin my tail and call me a doenky, that really helped.

Адказаць

КАМЕНТАВАЦЬ