Супраць гамафобіі

  • 17.05.2016
  • Аўтар: 34mag
  • 11424
26 гадоў таму Генеральная асамблея Сусветнай арганізацыі здароўя выключыла гомасэксуальнасць са спісу псіхічных захворванняў. Але дагэтуль, як паказваюць даследчыя індэксы, Беларусь перабывае на 43-ім з 49-ці месцаў у еўрапейскім рэйтынгу павагі да чалавечай годнасці ды роўнасці правоў. У гадавіну падзеі каманда квір-кінафестывалю DOTYK прэзентуе на старонках 34mag і ў адукацыйнай прасторы «Кто такой Джон Голт?» праект #IDAHOTby, у якім вядомыя беларускія культурныя дзеячы падтрымліваюць словамі ЛГБТ-супольнасць.

 

#IDAHOTby – акронім ад International Day Against Homophobia And Transphobia – серыя маляваных паштовак з выявамі знаных і рэзанансавых для Беларусі персонаў з іхнымі цытатамі дзеля падтрымкі ЛГБТ-людзей. «З дапамогаю гэтых постараў мы хацелі б паказаць твар сучаснай і талерантнай краіны, якою Беларусь ёсць не цалкам, на жаль, але можна спадзявацца, што з цягам часу так будзе», – распавядае аб праекце каманда DOTYK.

Пачатковая ідэя з постарамі падчас працы над праектам змянілася. За апошні тыдзень у шэрагу айчынных медыяў выйшлі матэрыялы на тэму ЛГБТ і гамафобіі, у тым ліку і анонсы мерапрыемстваў #IDAHOTby, што выклікала хвалю хэйт-каментаў пад кожным з іх. Каб адлюстраваць напружанасць і палярнасць думак, якія пануюць вакол гэтай тэмы, арганізатары вырашылі дадаць найбольш тыповыя каментары ў экспазіцыю выставы.

Мы публікуем арыджынал-версію праекту і запрашаем цябе сёння, 17 траўня, а 19:00 у адукацыйны цэнтр «Кто такой Джон Голт?» на канчатковы варыянт экспазіцыі.

P.S. Дарэчы, арганізатары заўважаюць, што транссэксуальнасць – калі гендарная ідэнтычнасць чалавека адрозніваецца ад полу пры нараджэнні – дагэтуль уключаная ў пералік ментальных расстройстваў Міжнароднай класіфікацыі хваробаў.

 

 

 

 

 

 

 

Арт by Алёна Гайдук, дызайн Маша Кірыльчык

 


КАМЕНТАРЫ (5)

gogay
gogay | 18.05.2016 15:50

Скукота... Сколько можно с этими геями возится?

9 14 -5
fynjy
fynjy | 1.06.2016 22:07

раз заплОчено, значит будут возиться!)

3 2 +1
Антызомбі
Антызомбі | 18.05.2016 11:30

Якая ахінея!

6 13 -7
Косьця
Косьця | 17.05.2016 21:48

класная ідэя! падтрымліваю !

18 5 +13

Шпарага не палучылася(

4 16 -12