Галышом па маставой

SEX

 Узбуджаныя фатографы, твары выпадковых кіроўцаў і пах свежай рыбы. На што гатовыя пайсці беларускія мадэлі дзеля эстэтычнага здымка ў стылі ню?

 

Юлія Рашніцава

«Ёлкі, я ж была голая!»

Першы раз знялася ню ў 17 гадоў, а пасля доўгі час не здымалася, бо баялася таго, як адрэагуюць бацькі, што скажуць у інстытуце. У выніку толькі праз чатыры гады сама паказала фота маме. Яна сказала: «Ой, ты што, была голая перад фатографам?» Я сказала: «Ну так, была». Яна разгублена адказала: «Не, ну прыгожа...» А бацька, напэўна, дагэтуль не ведае, бо ён у такім узросце, што інтэрнэтам не карыстаецца, і гэта мяне выратоўвае. Бо цяпер інтэрнэт – гэта вораг бацькоў і дзяцей, можна столькі праблемаў адхапіць.

Дарэчы, першыя свае грошы я зарабіла, што называецца, сваёй аголенасцю. Адзін мастак некалькі гадоў запар маляваў на мне бодзі-арт. На выручаныя грошы паехала адпачываць.

Цяпер для мяне ўжо настолькі нармальна здымацца ў фотасесіях ню, што я нават не лічу, колькі іх было. Але дагэтуль саромеюся вось гэтых першых трох кадраў, калі трэба распрануцца. Мне шанцавала з фатографамі, бо звычайна яны распранаюць паступова. Аднойчы быў горкі досвед, калі фатограф проста з парога мне сказаў: «Распранайся». Я сказала: «Я не магу». Ён сказаў: «Ну ты ж прыйшла працаваць». На гэтым мы разышліся.

Самая экстрэмальная фотасесія была з Вадзімам Нардзіным у ягонай кватэры ў Менску. Ён прынёс тры кілаграмы рыбы – набыў у «Акіяне». Рыба была свежая, троху падмарожаная, якасная. Я больш як дзве гадзіны ляжала ў ванне з халоднай вадой; каб рыба трымалася на паверхні, мы падкладалі цэлафан і газеты.

 

З усёй фотасесіі Вадзім выбраў два здымкі. І два месяцы пасля гэтага я не магла пазбавіцца паху рыбы.

Любая мадэль, якая хоча зрабіць сабе кар’еру, павінна быць гатовая, што рана ці позна ёй скажуць: «Здымай футболку, станік, апранай празрысты плашч». Гэта нармальна. Калі зазірнуць за кулісы любога подыума, там увогуле адбываецца нейкі хаос, і з крыкам «лаві!» хтосьці кідае ў цябе свае стрынгі.

Мадэль мусіць быць гатовая, што яе будуць заўсёды асуджаць. Мне, напрыклад, чамусьці ўвесь час кажуць: «Табе што, не хапае мужчынскай увагі?» Часам думаеш: а хто асуджае? Ды ў любым клубе можна пабачыць нашмат горшыя з пункту гледжання маралі сцэны.

Я не ўдзельнічаю ў зусім разбэшчаных фотасесіях. Згаджаюся на здымкі, толькі калі мне падабаецца фатограф, і калі адчуваю, што мне захочацца пасля разглядаць гэтыя фоткі. А можа, я калісьці іх дзецям пакажу, хто ведае.

Аднойчы мне прапанавалі зняцца для часопіса Maxim. Я доўга думала, але вырашыла, што пачынаць кар’еру мадэлі са здымкаў у такім часопісе не надта добра. Сябры мяне пераконвалі: маўляў, больш не прапануюць. Але калі так разважаць, то і да порна дайсці можна.

Самае цікавае адчуванне ў фотасесіях ню – гэта калі падчас здымак так прывыкаеш быць аголенай, што забываешся пра гэта. Пасля апранаешся і думаеш: «Ёлкі, я ж была голая!»

 

 

Таццяна Гурыновіч

«Часта я заўважаю, што фатограф узбуджаны»

– Мне заўсёды вельмі падабалася мастацтва фатаграфіі ў стылі ню, і я сама марыла так здымацца. Вось і вырашыла рэалізаваць сваю мару. Сумневы, вядома, былі. Спачатку крыху хвалявалася, як успрымуць сябры, выкладчыкі (я размяшчаю фота ў сацсетках, а шмат хто з выкладчыкаў у мяне ў сябрах). Хвалявалася, ці зменіцца іх стаўленне да мяне. Але ўсё-такі я вырашылася. Падумала, што я – гэта я, гэта мой спосаб самавыяўлення, спосаб паказаць, якая я ёсць: прыгожая, сексуальная і смелая.

Калі нехта такога спосабу самавыяўлення не разумее, гэта яго праблемы. Спачатку, калі я выклала ў інтэрнэце першыя фоткі, было вельмі шмат каментароў, што «гэта занадта», але потым нармальна, прывыклі. Ніхто да мяне горш ставіцца не пачаў. Нават наадварот.

Хаця сваякі ў шоку, нікому не падабаецца. Але мяне гэта не хвалюе. Блізкім сябрам, тым, каго я добра ведаю, – ім падабаецца. Хлопцам асабліва. Усе астатнія таксама ў шоку. Але мне заўсёды падабалася шакаваць.

Мяне здымалі толькі мужчыны. Хаця аднойчы здымала дзяўчына, але гэта было «лёгкае» ню – у ніжняй бялізне. Лічу, што мужчына-фатограф лепш. Мужчыны не бачаць недахопаў так, як гэта бачаць жанчыны.

Сексу з фатографамі, вядома ж, не было. Бо здымкі – гэта праца, і ўсе паводзяцца прафесійна.

 

Падчас здымак мяне ніхто не дамагаўся, але часта я заўважаю, што фатограф узбуджаны. І часта фатографы-аматары выкарыстоўваюць здымкі як спосаб пазнаёміцца. Таму я больш не здымаюся ў аматараў.

У публічных месцах не здымаюся таксама. Па-першае, гэта незаконна, па-другое, немагчыма працаваць, калі на цябе ўсе глядзяць. Самая экстрэмальная фотасесія была два гады таму. Здымалі на менскай трасе (дзесьці 20 кіламетраў ад горада). Ідэя была такая: я голая, у адных туфлях, «галасую». Я даўно хацела зняць нешта такое, як у Мадоны – у яе была фотасесія, дзе яна голая ў горадзе «галасуе». Але складанасць была ў тым, што пустой дарога заставалася толькі на хвіліну-дзве. Спачатку я хавалася ў машыне, калі хтосьці праязджаў. Потым нам гэта надакучыла, вырашылі здымаць так, не звяртаючы ўвагі на машыны… Трэба было бачыць твары кіроўцаў! Шкада толькі, што ніводнае фота з гэтай фотасесіі не атрымалася.

Гэтымі здымкамі я грошай не зарабляю. У беларускіх рэаліях добра, што з цябе не бяруць за здымкі! Мне плацілі толькі адзін раз – няшмат. Самае цікавае ў гэтым – убачыць гатовыя фоткі. Колькі фотасесій было, я не лічыла. Шмат. Але фатаграфій, за якія мне было б сорамна, у мяне няма. Калі б мне прапанавалі зняцца ў порна, я сказала б: «Дзякуй, але гэта не маё»

 

 

Вольга Нікіфарава

«Воля, давай я табе свае грудзі пакажу»

– Вучуся я на трэнера плавання ў Педагагічным універсітэце. Усё жыццё я была прафесійнай спартсменкай і, груба кажучы, працавала целам. Цяпер працую ў будаўнічай сферы, гэта такая зарадка для мазгоў. А прафесія мадэлі сумяшчае і тое, і другое: трэба трымаць фізічную форму, але часам і думаць, каб адчуць тое, што хоча паказаць фатограф, і што ты хочаш укласці ў здымак.

Маім першым фатографам была жанчына. Калі вырашылі здымаць ню, я страшна заціснулася спачатку, а яна сказала: «Воля, давай я табе свае грудзі пакажу, каб ты не саромелася». Толькі тады я перастала саромецца.
 
Калі прыходжу на фотасесію, перада мной стаіць не мужчына, а фатограф, і спакушаю я таксама не мужчыну, а камеру. А там, у камеры, нібыта знаходзяцца ўсе тыя мужчыны, якія пасля будуць на мяне глядзець. Гэта я так для сябе прыдумала.

Самыя запамінальныя здымкі – калі мяне фатаграфавалі з памідоркамі. Часцей для эратычнага фота выкарыстоўваюцца салодкія прадукты кшталту трускалак, марозіва. Памідор – абсалютна несексуальны прадукт, ён не выклікае прыемных эмоцый. На фотасесію ў нас сышоў дзесьці кілаграм памідорак. У памідорках ёсць кіслата, якая апаліла мне ўсё цела, і я яшчэ доўга не магла пазбавіцца іх паху. Але фоткі атрымаліся вельмі жывыя.

 

Ніколі не ўдзельнічала ў публічных здымках ню, думаю, я пакуль не гатовая зрабіць гэта на вуліцы. Але мяне здзівіла гэтая гісторыя пра дзяўчыну, якая знялася ў метро. Думаю, асуджаюць яе толькі жанчыны, бо ўсе жанчыны ў нейкім сэнсе суперніцы, і нападаюць тыя, што самі не здольныя паказаць сваё цела.

На маю думку, ню мае быць мастацтвам. Але глупства – з дапамогай аголенага цела праяўляць сваю грамадзянскую пазіцыю або прыцягваць увагу да нейкай сацыяльнай з’явы. Значыць, іншым спосабам чалавек проста не можа гэтага зрабіць. Як мінімум, ню мае быць эстэтычным, а калі на вуліцу выходзяць не зусім, так скажам, фізічна дасканалыя жанчыны, у мяне гэта выклікае адмоўную рэакцыю. Я, вядома ж, не лічу, што цела можна дэманстраваць, толькі калі яно ідэальнае, але ў іншым выпадку трэба ісці да прафесійнага фатографа, ён ведае з якіх ракурсаў яго лепш паказаць.

Мне здаецца, што фотасесіямі ню ў Беларусі зарабіць немагчыма. Могуць быць замовы ад нейкіх асобных часопісаў, але часцей за ўсё дамова з фатографам адбываецца па прынцыпе: я прапаноўваю сябе, а мне прапаноўваюць фатаграфіі.

Для таго каб паказаць нейкую эмоцыю, трэба яе адчуць. Таму пэўная лёгкая эратычная атмасфера падчас здымак можа прысутнічаць. Фатограф падказвае, якія позы прыняць, як дыхаць, кажа: «Спакушай, спакушай камеру».

ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
Share

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ

trickser

25-01-2012, 23:54

тема раскрыта вполне

Адказаць
ava

Klim Khaletski

26-01-2012, 00:22

Атрымліваецца, што ню-мадэлі працуюць за прыгожыя фотаздымкі?

Адказаць

TJEJJER

26-01-2012, 12:48

Модель на первом фото похожа на значительно улучшенную версию Киры Найтли!

Адказаць
ava

Danila Berencef

26-01-2012, 13:10

ну и грудь красивая...

Адказаць

алина

26-01-2012, 13:25

вот так женщины сами воспроизводят патриархальный порядок. жесть.

жалко, что интервью с фотографами и моделями никак критически не осмысливаются в материалах, как и продукты их сомвестной работы.

Адказаць

list

27-01-2012, 00:04



А что вы скажете на это?

Адказаць

aлина

26-01-2012, 13:55

а ведь это могло быть здесь: Поговорим с фотографом о его понимании ню-фотосессий в местах возможного скопления людей, а также выясним профессиональное мнение на этот счет философа, культуролога, руководителя департамента медиа ЕГУ Альмиры Усмановой.

http://news.tut.by/tv/270629.html

Адказаць
ava

dvarf

26-01-2012, 14:07

AЛИНА, усё добра? Вы хочаце пра гэта пагаварыць?

Адказаць

алина

26-01-2012, 14:33

Нет, Лёша, я об этом регулярно разговариваю. просто обидно, что людям дают жвачку какую-то читать.

Адказаць

kefirzefir

26-01-2012, 17:25

Мне кажется, читатели 34 достаточно умны, чтобы анализировать сами. Для меня было забавным почитать, посмотреть, как строятся фразы, почему они так отвечают и зачем все это делают.

Адказаць

алина

26-01-2012, 18:10

Не спорю! Но,

кароче, мне было бы интереснее читать материал, если б в нем было еще хотя бы одно интервью с "не зусім, так скажам, фізічна дасканалай жанчынай", и еще какого-нибудь эксперта в области, который смог бы пояснить, почему у нас это является нормальной практикой - сниматься голышом за так, для меня это не очевидно, например.

Адказаць

Ann

26-01-2012, 20:34

Одна красавица, одна уродина и один эксперт. Попахивает ток-шоу "пусть говорят".

Адказаць

Sisechka

26-01-2012, 15:24

А что мешает таким девушкам как вы, Алина, например воспроизводить или создавать матриархальный порядок?

Адказаць

aлина

26-01-2012, 15:47

я над этим работаю, не беспокойтесь

Адказаць
ava

Artiom Kontsevoi

26-01-2012, 15:31

Алина научилась очень хорошо троллить

Адказаць

алина

26-01-2012, 15:46

Это очень мило Артем, что ты вступаешься за тексты своей женщины, но я из лучших побуждений пытаюсь сделать материалы на 34 лучше. Мои замечания скорее относятся к работе редакции и разработке тем, а не к этим в целом невинным и серым унылостью своих героинь интервью, и тем более не к автору материала.

Адказаць
ava

Artiom Kontsevoi

26-01-2012, 15:52

Ну что ты, Алина, я исключительно за твои комментарии вступаюсь, ты же не умеешь писать так серьезно всерьез :)

Адказаць
ava

filifjona

26-01-2012, 17:23

а "своей женщины" - это корректный с точки зрения гендерной теории термин, Алина? не воспроизводит ли он патриархального порядка, м?

Адказаць

алина

26-01-2012, 18:00

Это вообще не термин, Яся, это языковой оборот, который воспроизводит определенный порядок языка, а не патриархатный порядок, точно также как употребление выражения "своего мужчины" не воспроизводит матриархатного порядка. И я выразилась именно так, потому что мне кажется забавной ситуация когда Артем считает нужным высказаться (и даже не высказаться, а так по-мужски снисходительно позлобить), как бы защищая Сашин материал. Вообще мне очень не нравятся эти переходы на личности. Так что давай лучше не будем продолжать в этом направлении. Мне было бы гораздо интереснее, если бы кто-то высказался по теме материала.

Адказаць
ava

Artiom Kontsevoi

26-01-2012, 18:41

Надо сильно извернуться, чтобы найти в моем комментарии хоть что-то "мужское" или имеющее какое-то отношение к "моей женщине", материалу или к чему-то еще, кроме сектантской тональности твоих комментариев. Я не имею обыкновения выступать интернет-адвокатом своих друзей и разделяю твое мнение о серости героинь и неинтересности данной темы. Пожалуйста, не надо по-женски категорично домысливать мои мотивы и приписывать мне что-то к чему я не имею никакого отношения.

Адказаць

алина

26-01-2012, 18:48

Раз так, приношу свои извинения)

Адказаць

Зоя

09-02-2012, 17:59

Цікава, чым Саша так зачапіла Аліну. Ойіс. Так сьмешна чытаць такія рэчы і такія каментары абіжанак.
Я, дарэчы, ня ведала, што Саша цяпер піша для 34, але гэта цудоўная навіна, бо яна вельмі харошы журналіст - кажу, як былая калега па ЛіМу)))

Адказаць
ava

Valerija Nikolajchik

27-01-2012, 10:51

Мало фоток только!
Это прекрасно, что мужчинам нравится женское тело, было бы неплохо, если бы фотографы также трепетно относились и к мужскому телу, которое я считаю, несправедливо недооценено.

Адказаць
ava

Майкл Маршалл

31-01-2012, 12:32

я считаю что вы несправедливо оцениваете свое тело, Валерия )))

Адказаць

chill

01-02-2012, 15:50

"ню" - гэта не стыль, а жанр. дастала ўжо папраўляць.

Адказаць

no name

08-02-2012, 16:30

хорошо когда ню - высокая мода. а здесь ее конечно же нету, и модели вобще очень слабые...

Адказаць

КАМЕНТАВАЦЬ