Двайное джала
ПЯРШАК
Напаўфэмілі справа бацькі ды сына Старажукоў з медыямастаком Віталем Сідаруком у якасці сябра, франтмэна і кліпмэйкера. Wasp’n’Hornet – адзін з самых цікавых айчынных музычных праектаў, пра які мы даведаліся летась. Пад гэтую музыку аднолькава прыемна валіць па нямецкім аўтабане на хуткасці 150 кэмэ за гадзіну ці слухаць яе ў айподзе ў ранішнім натоўпе метро. Дэбютную аднайменную плытку калектыву ты можаш ацаніць тут.
|
|
|
|
аўтар музыкі:
– Гэты альбом асабіста для мяне значыць вельмі шмат. У першую чаргу, гэта манумент нашаму з Віталікам сяброўству. Я вельмі рады, што менавіта з ім мы запісалі гэтую плытку. Па-другое, гэты рэліз даў мне магчымасць выйсці за межы студыйнай працы і паспрабаваць сябе ў якасці канцэртнага музыкі. І гэта крута! Плюс да ўсяго гэта амаль цэлы год майго жыцця, і ў песнях застануцца найлепшыя ўспаміны ды эмоцыі. Здаецца, што гэты альбом – пачатак новага этапу майго жыцця. |
вакаліст, аўтар відэа гурта:
– Адна частка альбома пра тое, што мудаком быць дрэнна, другая – пра тое, што прыстойным быць добра. Мне здаецца, усе маюць прыкладна аднолькавыя ўяўленні пра дабро і зло. І вось калі нехта робіць дрэнна, ён гэта добра разумее, але ўсё роўна робіць, бо для яго мэта важнейшая за сродак. Такі чалавек у нашым разуменні і ёсць самы натуральны мудак. Таму наш альбом нясе ў сабе выхаваўчае зерне. Гэта такі здзек з усяго, што мы лічым убогім. І захапленне ўсім, што мы лічым дабрадзейнасцю. |
прадзюсар, крэатыўны дырэктар лэйблу Thankyou.ru: – Я даўно знаёмы з Віталікам Сідаруком – ведаў яго як таленавітага мультыплікатара, аўтара некалькіх відэа для «Ляпісаў». Аднойчы я ўбачыў кавалак пластылінавага кліпа, які Сідарук зняў, як мне падалося, для нейкага моднага англійскага гурта. А потым я даведаўся, што спявае ў гэтым гурце сам Віталік, дый базуецца гурт не ў Манчэстэры, а ў Менску. Мне адразу спадабалася музыка хлопцаў, і калі яны прапанавалі мне супрацоўніцтва, я ні хвіліны не сумняваўся, што гэта вартая справа. |
|
|
Wasp’n’Hornet Мікалай Старажук – гітары, перкусія, сэмплы, аранжыроўкі, прадакшн |
ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
-
Moving People
ПЯРШАК 4 -
Ксенія Другая
34 ДЭЦЫБЕЛЫ 25 -
Аддалі «Радзіму»
34 LIFE 3


Мікалай Старажук
Віталь Сідарук
КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ↓
СПАЧАТКУ НОВЫЯ↑
+13 16 3
semeynik
11-01-2012, 20:09
Впечатлен. Отлично!
+11 13 2
Антон
12-01-2012, 16:04
Великолепно =)
+3 7 4
MKTK!
12-01-2012, 19:06
Цудоўна))
+4 7 3
I&I
13-01-2012, 17:10
Класс! Primal Scream напомнило, просто супер!
+4 7 3
пч
13-01-2012, 18:53
Плохо слышу со своих колонок припев в треке "AD". Поднапишите кто-нибудь.
+4 7 3
Петюня
13-01-2012, 19:07
Хорошо. Отличная игра Александра. Немного подтянуть вокал только бы.
+2 6 4
who's da fuck?
13-01-2012, 20:19
Safest Way to Kill Wasps and Hornets!!
и музло такое же
+4 5 1
Спадар Градоўскі
07-02-2012, 00:44
Смачна. Слушна. Файна.