Deech

ЭКШН

Электронны музыкант і бітмэйкер Deech пачынаў з таго, што пісаў біты на PlayStation, падрубленай да вінілавага прайгравальніка і чытаў на бэках у Вожыка. Зараз ён ледзь не адзіны прадстаўляе Беларусь на міжнародных электронных фестывалях, атрымлівае выдатныя рэцэнзіі замежных крытыкаў і ўсё гэтак жа саромеецца ставіць свае трэкі блізкім. Мы выпілі з Дзімай гарбаткі, каб даведацца пра яго хоць што-небудзь. Бо нават Google у гэтым пытанні «плавае».


Фантастычна далікатны, выбачаючыся, просячы майго дазволу і пытаючы аб пажаданнях, Дзіма прыводзіць мяне з-пад дажджу ў тыповую менскую трохпакаёўку, дзе ў спальні месціцца яго студыя, і настойліва пачынае адпойваць гарбатай. «Ведаеш, я негатыўна стаўлюся да інтэрв'ю. І калі б не гэтая вось штука, я б і не пагадзіўся». Ён тыкае пальцам у налепку з лога 34mag.net на сваіх мідзі-клавішах.

“Внутри меня огонь хип-хопа горит”
(К. Талмацкі)

Да выхаду першага альбому Децла Deech рэпчыну асабліва не слухаў, затое, як і ўсе на мяжы міленіўму, танчыў брэйк. Але дрэдасты малы так натхніў, што паліцы пачалі запаўняцца рэп-касетамі, а ўлюбёная Дзіміна PlayStation ператварылася ў музычны інструмент. Яна падрубалася да вінілавага прайгравальніка, целек канэкціўся з магнітафонам, і біт, які настукваўся на прыстаўцы, разам з вінілавым сэмплам запісваўся на касету. Гэтае музло разыходзілался па горадзе Сенно, а мясцовыя МС нават спрабавалі пад яго чытаць.

Комп з’явіўся толькі ў 2004-ым, пасля пераезду ў Менск, а з ім – Fruity Loops і іншае неабходнае. «У Менску я пазнаёміўся з Сашам Спірытам. Ён запісаў на мае біты два трэкі і аднёс на Восьмы канал, дзе была праграма, у якой рабілі нейкія кліпы. Нашыя песні паказалі. Гэта, можна сказаць, і быў дэбют». Пасля пачалася праца з Вожыкам, удзел у ТА «Лапата» і нават выступленні на бэках у таго ж Вожыка з паездкамі па гарадах. «Магу сказаць, што гэта было вельмі крута, клёвыя часы, добрыя ўспаміны».

Паступова Deech перастаў пісаць рэп-біты і цалкам перайшоў на эксперыментальную музыку. «Цяпер, дзякуй богу, рэперы адсталі ад мяне з прапановамі супрацоўніцтва. Бо даводзіцца адмаўляць, а мне гэта непрыемна».

“Я думал много времени, куда поехать,
Чтобы в хип-хоп по-настоящему немного въехать” (К. Талмацкі)

Усё музло пішацца на тых самых мідзі-клавішах з налепкай. Дарэчы, яны – амаль што самыя танныя. Увесь сэтап – гукавая карта, два кантролеры ды калонкі – з той жа коштавай катэгорыі. «Я лічу, што для музыкі дастаткова самага неабходнага. Галоўнае – гэта ідэі. Большы ўпор я раблю не на мелодыку, а на саўнд дызайн, на розныя інжынерныя штучкі. Лічу, што дызайн увогуле – будучыня ўсяго, у тым ліку і музыкі».

З гэтага аскетычнага набору Дзіма выціскае атыпічную пакуль для нас эксперыментальную электронную музыку. «У нас такую музыку не ўспрымаюць яшчэ. Бывае, на лайвах людзі тупа стаяць і не ўтыкаюць. А на адной вечарыне залётная нейкая жанчына падышла і папрасіла паставіць што-небудзь памеладычней. Праблема ў тым, што межы закрытыя, мала хто кантачыць з замежнікамі, ці нават ведае ангельскую. З-за гэтага інфармацыйны абмен затарможаны, і новыя цікавыя штукі даходзяць запозна. На тым жа Satta Outside у Літве праходзіць дзічайшы рэйв, і я не бачыў, каб хоць нехта там заганяўся. Там столькі энергіі! Я вельмі шчаслівы, што змог выступіць на гэтым фестывалі».

За некалькі год Deech адыграў штосьці каля тузіну лайваў на беларускіх пляцоўках. І калі б не BoPromo, справа магла б і не пайсці далей узнёслых рэцэнзіяў на расейскіх альтэрнатыўных рэсурсах. «Што такое самапіяр? Кідаць трэкі ў сацсеткі? Ну ёсць у мяне Soundcloud і хопіць. Я нават не сабраў усе свае рэлізы ў адным месцы. Хто-небудзь натыкнецца ў нэце – і добра. Не магу сказаць, што раблю нешта для сваёй раскруткі. Паклікалі – выступіў, класна, прыемна».

Са штуршка BoPromo Дзіма стаў больш выступаць у нас і шмат ездзіць па круцейшых фестывалях: на тую ж Satta Outside ці легендарную «Электрамеханіку», дзе адыграў у гэтую суботу. На лайвах, дарэчы, юзаецца той жа інструментальны набор, што і дома. А сам працэс, кажа Deech, – імправізацыя на ўзроўні дыджэя.

Зараз Дзіма сканчае ІПД па спецыяльнасці «маркетынг» і плануе працягваць тварыць на радзіме, бо тут ужо склаліся надта цікавыя ўмовы для экшну. «Гэта нейкая дурацкая і смешная штука. Мы жывем тут, і нам здаецца, што нешта зменіцца, і будзе лепш. І нават кайфуем ад таго, што аб’яднаныя гэтым чаканнем лепшага. Таму і з’язджаць не хочацца».

 

“Мои слёзы, моя печаль” (К. Талмацкі)

Бачна, што гэтыя пытанні Дзіма ўжо не адну гадзіну абмяркоўваў сам з сабой. Але сфармуляваць канкрэтны адказ не можа: ці то музыка вызначае свядомасць, ці то наадварот. Крыху НЛП-шных фішак, і размова пераходзіць на «чацвёртую базу» шчырасці. Высвятляецца, што стадыя постпрадакшна музла для Дзімы таксама працэс спавядальны. «Я нават не ўсім з блізкіх стаўлю трэкі. Гэта заўсёды было неяк няёмка. Вельмі тонкі, інтымны момант. Нашмат болей складана, чым граць на публіцы. Я вельмі самакрытычны, і гэта замінае пісаць больш чым па трэку ў месяц».

Пад гарбатку Дзіма вельмі проста тлумачыць «канцэпцыю творчага маўчання». «Творчасць – вельмі непастаянная штука. Любы спіч павінен сыходзіць з таго, што табе ёсць, што сказаць, а не з таго, што патрэбна нешта гаварыць. Мой любімы Генры Мілер казаў, што пісьменнік да некаторага моманту акумулюе ў сабе досвед і пасля перапаўняецца ім настолькі, што пачынае дзяліцца. Яно ж бачна, калі пусты чалавек, без досведу спрабуе нешта данесці. Гэта ні кроплі не цікава».

Пасля пытання пра яго ўласны мэсэдж, Deech становіцца нібы яшчэ далікатнейшы і святлейшы і пачынае разважаць пра віртуальныя светы, жыццё як рэйв і тое, што думкі павінны быць чыста пазітыўнымі, без усялякага гнёту. Кажа, што яго досвед і аснова творчасці – гэта год вучобы ў БНТУ, нянавісць да лічбаў і пераход у маркетынг, любімыя пісьменнікі ды Сяргей Супонеў з ягонымі праграмамі, і канечне дзяцінства. «Дзевяноста адсоткаў маіх сноў звязаныя з дзяцінствам. Яно – аснова творчасці. Мне яшчэ доўга трэба пажыць, каб зразумець і вырашыць, ці трэба расказваць пра некаторае з таго, што адбывалася ў дзяцінстве».

Развагі перарывае тэлефон: сябар, што служыць у вайсковай частцы непадалёк, просіць дапамагчы перадаць салдацікам нейкіх нішцякоў. Таму пачынаем згортвацца і, як належыць, дзелімся планамі. Паралельна з сольным праектам Deech працягвае пісаць біты Вожыку, часам супрацоўнічае з расейскімі МС, робіць этна-электронны праект з Русяй і плануе аўдыёвізуальныя працы з чувакамі з Katafotу. «Ёсць прапановы, але я тармажу дзіка!» – падвынікоўвае Deech, ставячы ўжо гатовы трэк з Русяй. Потым хваліцца сваёй калекцыяй касет рускамоўнага олд-скул-рэпу 90-ых і, толькі ўпэўніўшыся, што я апрануты і змагу самастойна знайсці дарогу дадому, развітваецца, некалькі разоў паўтараючы: «Дзякуй табе!».

 


СЛУХАЦЬ Deech:

 

Мы паспрабавалі сабраць усю дыскаграфію Deech
у адным месцы:

Eight ЕР
Cold Sand The Mixtape 
Массовый беспорядок
Понарошку

Deech на Soundcloud

 

ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
Share

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ

Юлия

06-12-2011, 10:55

как-то необъективно вы описали беларускую электронику, приписав что Deech чуть ли не один единственный музыкант участвующий в международных фестивалях.
"Зараз ён ледзь не адзіны прадстаўляе Беларусь на міжнародных электронных фестывалях, атрымлівае выдатныя рэцэнзіі замежных крытыкаў і ўсё гэтак жа саромеецца ставіць свае трэкі блізкім."

просмотрите афиши той же ЭлектроМеханики (куда он съездил 3 недели назад, и вы о нем решили написать) и отметьте там имена других беларуских проектов с историей - о них говорят, о них пишут, их издают. А Deech замечен единожды, как новый проект.
Проект интересный, но не стоит писать необъективные вещи, все таки вас читают люди.

Адказаць

пыщпыщ

06-12-2011, 12:24

Юлия, вы имеете рацию! тоже с этого посмеялся )

Адказаць

И-Ва-Н

06-12-2011, 14:37

интересно. вот Лавр, я знаю, но он мэтр. А кто из новых?

Адказаць

Mystra

06-12-2011, 14:56

Лавр?
Вы, паважаны, пэўна ня ведаеце розніцу паміж дыджеем (чалавек, які круціць не свае плыткі) і саўндпрадусэрам (фактычна - электронным музыкай).
Такім чынам, Лавр - гэта дыджэй (і, дарэчы, выдатнейшы), а Дііч - музыка, кампазітар.

Адказаць

И-ВА-Н

06-12-2011, 15:48

спасибо, конечно, за пояснение, но на какой вопрос Вы мне отвечаете этим комментарием? Я поинтересовался, кто представляет Беларусь за её границами на фестивалях электронной музыки - "чуть ли не один единственный музыкант участвующий в международных фестивалях." Удивительно, но факт, ыестивалями электронной музыки в том числе называются и фестивали, в которых принимают участие диджеи. И про участие Лавра я такое слышал, например. так же интересны и успехи любых других проектов. так что лучше помогите с ответом), если есть что сказать по делу.

Адказаць

Mystra

06-12-2011, 16:06

Вы прабачце, але спачатку вам след было б зразумець пра што ідзе гаворка, а не задаваць бязглуздыя пытанні, якія гавораць пра вашую недасведчанасць у тэме.
Добра, адкажу пра тое, што ведаю: Беларусь за мяжой на электрафэстах прадстаўлялі й прадстаўляюць:
- I/DEX - у яго нейкая калабарацыя з палякамі, ён пачынае актыўна ўдзельнічаць ў эўрапейскіх імпрэзах.
- Cherry Vata - пазатым летам яны шмат вандравалі па Расеі ды гралі на фэстах "Санки", "Стереолето".
Ну, гэта тыя, пра якіх я ведаю.
Упэўнены, што ёсць яшчэ імёны.

Адказаць

И-ВА-Н

06-12-2011, 16:11

спасибо, т.е. фактически выражение "ледзь не адзіны" - не так далеко ушло от истины.

Адказаць

Эрика

06-12-2011, 16:24

Бида в том, что например мне, интереcующейся в некоторой мере электронной музыкой, не известны такие наши соотечественники как Cherry Vata, "ёсць яшчэ імёны" (I/DEX слышала), как для некоторых не известен Диич или другие выше перечисленые\неперечисленые. но бида это ли моя, либо белоруской электроной музыки? мне кажется, второе

Адказаць

Mystra

06-12-2011, 16:35

Эрыка, гэта вашая "бида", і нічыя больш. Калі жадаеце ўсё ведаць пра беларускую электроніку - не сядзіце на булках, зладзьце які-небудзь праект кшталту партала, знайдзіце аўтараў й заўзятараў электронікі - зрабіце таемныя веды пра беларускую электронную суполку дасягальнымі для тусоўкі.
Ці вы чакаеце, што хто-небудзь зробіць гэта замест вас?

Таксама падвучыце крышку расейскую, а то "бида-бида"!

Адказаць

ЭРИКА

07-12-2011, 14:05

так значит так вы себе представляете обычного слушателя электронной музыки в англии, напрмиер? хм.... интересно

Адказаць

дикий дик

06-12-2011, 16:37

Беда в том, что нет профессионального ресурса, который бы целенаправленно занимался продвижением электронной музыки или её критикой. какие варианты? отслеживать: что-то на sgustok читать, что-то тут, что-то искать в блогах, узнавать у друзей. всё примерно так выглядит: "слыхали, появился чувак...". не говорю тут о продвинутых слушателях, скорее о тех, кто интересуется.

Адказаць

bo

07-12-2011, 13:23

если вы, если говорите,что интересуетесь электронной музыкой, не обратили внимание на то, что под боком? это проблема не белорусских музыкантов, а вашей незаинтересованности

Адказаць

Юлия

06-12-2011, 16:43

Что касается проекта I/DEX, то выступает он активно на фестах электронной музыки с 2004 года (кому интересно могу перечислить). В Беларуси начал выступать еще раньше. На счету совместные проекты с Pole (Connections), Kriipis Tulo (album Footpaths Of Autumn), H.H.T.P. (Andrey Savitsky), Gurzuf and Guy Van Belle, с этого года еще и Analog visuals.
http://foundamental.net/label/idex/

Pavel Ambiont - активно пишет музыку и выступает с 2003. Известен за пределами родины. Совместные проекты, выступления не только в Европе, но и в США.
http://foundamental.net/label/pavel-ambiont/

По поводу дискографии музыкантов http://www.discogs.com вам в помощь.

это самые активные на сегодняшний день. можно перечислить и тех, кто уже не играет, но раньше активно выступал.

Адказаць

MO

07-12-2011, 13:26

Юля, здесь же вроде обсуждается тема НОВЫХ прогрессивных электронных музыкантов, а не устаревшие композиции некогда популярных представителей фундаментала )))

Адказаць

Фiля

07-12-2011, 13:57

какие устаревшие композиции? эти музыканты по-прежнему пишут новую музыку, готовят новые альбомы и выступают за пределами Беларуси практически каждый месяц. Они и есть самые активные музыканты, кто представляет беларусскую электронную музыку за пределами Беларуси. Может есть другие такие, раскажи про них тогда пожалуйста.

если говорить по теме, то приятно что появляются такие музыканты как Deech, при том что он в своем роде уникален. Удачи Диме и побольше крутой музыки и событий!

Адказаць

Павал

06-12-2011, 10:59

Дііч выдатны! Чуў і яго трэк з Русяй, і апошнюю плытку Вожыка з яго ўдзелам - круууутаааа!

Адказаць

Lёna

06-12-2011, 19:26

Поспехаў хлопцу, спадзяюся яго талент узыйдзе на новыя вяршыні.
І дзякуй за артыкул, даволі цікавы.

Адказаць
ava

Alex Goof

06-12-2011, 20:22

Есть в РБ электронщики (композиторы), это не только дич...

Адказаць

петюня

07-12-2011, 13:47

За трендами в электронной музыке не особенно слежу в последнее время, поэтому оценить новизну сложно. В принципе, мне понравилось. Слышно, что Дима вдохновляется Флаинг Лотусом, что само по себе уже хорошо)). Правда, на мой вкус синтов многовато, но это дело вкуса.

Адказаць

антосік

07-12-2011, 22:20

Дзякуй, 34!
вельмі добра, поспехау Дзміцеру.

Адказаць

Francesca

25-04-2012, 16:15

The paaorgn of understanding these issues is right here!

Адказаць

uqvkoqvabfu

27-04-2012, 05:08

HVijdA mufuyrjggxda

Адказаць

КАМЕНТАВАЦЬ