Быць Барбі

Бландзінка «ВКонтакте»

Папулярнасць менскай гламурнай ільвіцы Каценькі Кобы ў сеціве не снілася ні аматарам рэвалюцыйных перапостаў з Хартыі, ні facebook-лавеласам з калекцыямі хатняй эротыкі. Яе 41532 падпісчыкі «Вконтакте» і наведвальнікі яе блога Barbie.by з затаенным дыханнем чакаюць новых фотак Каценькі з вечарын, глыбокадумных выказванняў «за жыццё» і саветаў па догляду за скурай. І часам здаецца, што галоўная Барбі краіны магла б аднім статусам змяніць расклад на бліжэйшых выбарах у парламент…


«Яны пытаюцца ў мяне, як я раблю эпіляцыю бікіні, якой фарбай для валасоў карыстаюся»

Бландзінка Каця Коба не ябашыць хіпстарскіх лукаў, не вешае на віртуальную сцяну катэ і статусы пра пятніцу-пітніцу. Самая распаўсюджаная сацыяльная сетка «ВКонтакте» абажае яе за падборкі здымкаў з мужам на Мальдывах і цытаты, скопіпашчаныя з сайтаў а-ля «прыкольныя статусы для “кантакта”». Што не пост – то новы рэкорд: каля тысячы лайкаў і столькі ж каментарыяў. Асобнай увагай шаноўнай публікі карыстаюцца ролікі на YouTube, дзе Каценька таньчыць каля фіранак або дастае суніцы з аўто.

«Мая вядомасць “ВКонтакте” і ўвогуле ў інтэрнэце – гэта загадка для ўсіх, у тым ліку для мяне, – разважае прыгажуня. – Я зарэгістравалася ў сетцы тры гады таму. Мае фатаграфіі пачалі капіраваць у групы накшталт “Прыгожыя людзі”. Так усё і пачалося. У мяне мала фрэндоў – усяго тысяча. І альбомаў толькі дзевяць. Гэта зусім мала. Але ж я ў закладках у 100 тысяч чалавек. Статусы пішу гады ў рады. Мой пост “Калі клапоцішся пра прыгажосць, пачні з сэрца” атрымаў 2 тысячы лайкаў. Увогуле мне здаецца, якую лухту ні напішы – атрымаеш вагон плюсаў». 

Адваротная старонка асоб-мемаў, лічыць Каця Коба, плёткі і зайздрасць. На яе профілі вісіць каля 9 тысяч неадказаных лістоў. Кампліменты, прапановы рукі і сэрца (дарэчы, Каця – замужняя дама), пагрозы і пытанні, ад філасофскіх да бытавых: як знайсці багатага кавалера?

«Я не магу зразумець, што ў галовах некаторых дзяўчат, – здзіўляецца Каця. – Яны пытаюцца ў мяне, як я раблю эпіляцыю бікіні, якой фарбай для валасоў карыстаюся. Як можна не разбірацца ў такіх рэчах?! На мой сайт прыходзяць ананімныя лісты, дзе пішуць, быццам я шантажавала свайго мужа Віталіка дзіцёнкам, каб толькі ён пабраўся са мной шлюбам».

 

 

Парада ад Каценькі Кобы:

– Шмат хто з дзяўчат жадае тусавацца, апынуцца ў адной кампаніі з вяршкамі грамадства. Для гэтага трэба добра выглядаць і хадзіць у правільныя месцы: «Багема», Dozari. Цяпер сродкі дазваляюць купляць прыгожыя рэчы, раней так не было. Увогуле багатых людзей у Менску хапае, ёсць з каго выбіраць. Мала хто прыходзіць проста адпачыць. Пераважна – жадаюць кагосьці зняць. І мужчыны, і жанчыны. Каб усё атрымалася, трэба быць на высокіх абцасах і апрануць элегантную сукенку, у меру сексі. Класціся ў ложак у першы дзень знаёмства катэгарычна нельга! А калі шчыра – клуб не месца для знаёмства. Лепей шукаць сваю палову на культурных імпрэзах і на вуліцы.


 


«Усё ж такі мне ўжо 23 гады, я жонка і маці – трэба быць сур’ёзнейшаю»

Паводле Каценькі, сайт Barbie.by – гэта справа рук яе мужа Віталя. Ён прыдумаў жонцы бяспройгрышную ралявую мадэль, якая і праславіла яе на вялікую частку рунэта. Віталь сам загружае фотаздымкі і відэаролікі жонкі на сайт.

 

«З часам я хачу адысці ад вобраза лялькі, – гаворыць Барбі. – Пафарбавала валасы ў болей цёмны колер. Усё ж такі мне ўжо 23 гады, я жонка і маці – трэба быць сур’ёзнейшаю. Я замужам ужо 4 гады. У нас ёсць сынок Цімур, яму тры. З Віталікам мы пазнаёміліся, калі я вучылася ў адзінаццатым класе. Чакала аўтобус на прыпынку, і раптам ён пад’ехаў, каб пазнаёміцца».

Пра свае ператварэнне са звычайнай школьніцы ў прынцэсу байнэту Каця распавядае даволі эмацыйна: «Ніякіх грошай у нас не было. Я расла без бацькі, мой муж таксама. Жылі вельмі сціпла. Я была сімпатычнай дзяўчынкай, калі вучылася ў школе, але не разумела гэтага. Муж заўсёды казаў, што я самая прыгожая, самая лепшая. Дзякуючы яму, я зрабілася ўпэўненай у сябе, болей сексуальнай. Віталік сфармаваў мой светапогляд. Калі я расказваю сябрам, які бізнес у майго каханага і якія ролікі ён выкладае ў інтэрнэт, у іх вочы робяцца па пяць капеек. Вось якое каханне!»

Першую палову дня Каця здабывае дыплом у інстытуце па спецыяльнасці «кіраванне прадпрыемствам». З Цімурам сядзіць бабуля. Пасля абеду самая знакамітая бландзінка байнэту прысвячае сябе дому і сям’і.

 

«Калі б я была згодная з ідэямі кандыдата, я б падтрымала яго на сваёй старонцы»

Свайго саперніка па фэйках і тролінгах – Бажэственнага Зураба – Каця асабіста не ведае. Гаворыць, што ў гламурнай сталічнай тусоўцы з героя часопіса «Пінгвін» смяюцца. Тым не менш, на вокладцы глянцавага выдання Каця апынуцца не супраць.

«Тры тысячы даляраў – і ты на першай паласе! – раскрывае таямніцы айчыннай журналістыкі Коба. – Яшчэ я хацела б удзельнічаць у якімсьці рэаліці-шоу, толькі не “Дом-2”. Муж забараняе мне глядзець гэтую праграму. Яна амаральная. Непрыемна назіраць, як людзі паліваюць адзін аднаго брудам. Мне прапанавалі зрабіцца тварам маскоўскай кампаніі. Якой – пакуль сакрэт. Што датычыцца палітыкі, то гэта вельмі незразумела. Складанае пытанне. З нашай палітычнай сістэмай любы разумны чалавек не будзе згодны, але не трэба гэта выказваць публічна, апазіцыя – гэта небяспечна. Калі б я была згодна з ідэямі кандыдата, я б падтрымала яго на сваёй старонцы. Пакуль жа я здымаюся ў якасці мадэлі для рэкламы і кліпаў».

Пра гламурную тусоўку сталіцы Каця кажа з усмешкай. Маўляў, адзенне ў большасці заўсёднікаў безгустоўнае, і ўвогуле без мужа «ў свет» яна выходзіць рэдка. З незнаёмымі мужчынамі не размаўляе ніколі. Калі хтосьці адрасуе прыгажуні камплімент, максімум, што ён можа атрымаць у адказ – гэта сціплае «дзякуй». Нягледзячы на прыгажосць і шум вакол асобы жонкі, муж Віталь яе не раўнуе. Каця ўпэўненая, што адносіны ў іх сям’і будуюцца на даверы.

Гледзячы на мілы тварык і слухаючы Каціны гісторыі, атрымліваеш уражанне, што ніякіх праблем у Кацярыны няма. Высвятляецца, што не ўсё так бясхмарна. «Усе людзі носяць маскі, – кажа Каця. – «ВКонтакте» ўсё павярхоўна. У мяне, як і ў любой сусветнай зоркі – каго ні вазьмі – ёсць падводныя камяні ў жыцці».

 

САЙТ КАЦЕНЬКІ КОБЫ  - BARBIE.BY
      СТАРОНКА КАЦЕНЬКІ "ВКОНТАКТЕ"

 

 

ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
Share

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ

Слава

14-12-2011, 13:06

дорогой 34, зачем здесь это говно?

Адказаць
ava

LiashkoM

14-12-2011, 13:26

Любіць наш народ рознае лайно?

Адказаць

Гость

14-12-2011, 13:30

Адское видео!!!!

Адказаць

Даніла

14-12-2011, 13:33

ці дакладна я зразумеў, што яе муж - адначасова быццам бы яе інтэрнэт-суценёр?

Адказаць

Люба

14-12-2011, 13:41

Люди! ахтунг! посмотрите третье видео!!!

Адказаць

Милана

14-12-2011, 13:51

А мне статья понравилась, потому что я поняла:
Катя с хазбэндом важное и нужное дело замутили - хомяков вконтакте детектировать.

З.Ы. Если серьезно: 34, не позорься так впредь, пожалуйста. Такие статьи не нужны, правда.

Адказаць
ava

unutranyholas

14-12-2011, 13:55

Лухта ў параўнаньні з Сашам Ханіным.

Адказаць

Павал

14-12-2011, 13:57

Аднаго балота жабы

Адказаць

Grolly

14-12-2011, 22:23

а я з Сашам вучылася :)

Адказаць
ava

ILya Marchuk

14-12-2011, 13:57

жесть (

Адказаць

РР

14-12-2011, 13:58

34 всё скоропостижнее умирает
пора почтить память, и свинтить отсюда навечно

Адказаць

Уася

14-12-2011, 14:06

не, это статейки от загадочного афтыря под ником gaby kate. в остальном 34 - торт.

Адказаць

Знахар

14-12-2011, 14:12

а мне показалось, что это стёб. Это же божественный зураб, только не мальчык)

Адказаць
ava

dvarf

14-12-2011, 14:14

Люблю скандалы, інтрыгі і срач у камэнтах, не спыняйцеся, калі ласка!

Адказаць

maenad

14-12-2011, 14:15

Это хардкор ))) Но не надо спрашивать, зачем на 34 это говно. Это культурный феномен, показывающий наше общество и его объясняющий.. не говорю, что всё.

Адказаць
ava

LiashkoM

14-12-2011, 14:18

Не, ну я разумею калі б артыкул быў у стылі трэш і угар. Але пра такое пісаць сур'ёзна... Вы ж не журнал пінгвін

Адказаць

митроп

14-12-2011, 14:22

о боже. у некоторых совсем по ходу нет чувства юмора. а надо было смайлики ставить, чтобы вы уловили стеб? это ж вам не хартия и не сб!

Адказаць

Perec

14-12-2011, 14:26

так это и есть треш и угар. и сама Катя и все её слова. какого тут еще треша добавить? и я бы не забывала, что она тоже человек и продукт нашей страны.

Адказаць

Секретный тип

16-12-2011, 00:09

Она не продукт нашей страны, имигрант из Мурманска :)

Адказаць

bolt

14-12-2011, 14:22

дорогие 34, если вдруг будете что-то добавлять в дизайн сайта. добавьте, плиз, табличку "сарказм". худо без оной.

Адказаць
ava

dvarf

14-12-2011, 14:24

Перачытаў камэнты да інтэрвію з Mandy Dee, яе больш пазытыўна публіка прыняла ;)

Адказаць
ava

00ZE

14-12-2011, 14:25

"Муж забараняе мне глядзець гэтую праграму." Гэта пяць!
Жадаю Кацюшы калі небудзь развесціся з мужам, пераспаць у свам жыцці хоць з адным яшчэ мужыком, каб было з чым параўнаць. Таксама набрацць сваіх мазгоў, каб ніколі ў жыцці не вымаўляць: муж забараняе мне глядзець гэтую праграму. Трэ мець крышку свайго паразумення, што такое лайно не варта ўвагі. Адрыць сваю справу, бізнес... СТАТЬ В КОНЦЕ КОНЦОВ ФЕМИНИСТОЙ!

Адказаць
ava

aravak

16-12-2011, 03:02

Или лесбиянкой!

Адказаць

lenokk1

14-12-2011, 14:38

Как приятно, что к 34 каждый относится как к своему детищу и решает, какое говно ему нужно, а какого нет!

Адказаць
ava

Valerija Nikolajchik

14-12-2011, 14:43

Вот правильно Катенька сказала, что "Адваротная старонка асоб-мемаў, лічыць Каця Коба, плёткі і зайздрасць". )))))))))))))))))

Адказаць

Стёпа

14-12-2011, 14:54

Вы - одна из катенькиных ручных вконтактных крысок? защищаете хозяйку? браво, применяете классическую Защиту Тимати: "Кто меня не любит, тот просто мне завидует". Совет: в защите хозяйки вам может очень помочь беспроигрышный комбо "А сам ты кто / сперва добейся!"

Адказаць
ava

Valerija Nikolajchik

14-12-2011, 14:56

да, это именно я спрашивала у Катеньки как лучше делать депиляцию бикини!!!! и я не стесняюсь этого!

Адказаць

klim

14-12-2011, 15:00

не надо врать! про бикини спрашивал я!

Адказаць
ava

Valerija Nikolajchik

14-12-2011, 15:26

возможно, мы с вами не одни такие. Нам еще повезло, что ответили!!!!

Адказаць

олё

14-12-2011, 15:40

А вы по ходу реальный фанат Тимати, раз цитируете наизусть)))

Адказаць

ono

14-12-2011, 14:57

Да ладно, Катя божественна. Жаль что с Зурабом они уже не пара

Адказаць

klim

14-12-2011, 14:59

Всё... 34 умер!

Пойду читать белорусский партизан и хартию, там про такую гадость точно не напишут!

Мне кажется, что написано здорово, девочка красивая и 25 комментариев за 3 часа, а Вы говорите: "не пишите! побойтесь Бога!". Вообще, иногда стоит и заглянуть чуть дальше своего уютного мира, хотя бы чтобы посмеяться и понять, какой твой собственный - замечательный и гармоничный.

Адказаць

marigella

14-12-2011, 15:12

почитайте почитайте..не всем же ебошить лук..

Адказаць

kilometra

14-12-2011, 15:22

вот она, наша Божена, ведущая на баррикады!

Адказаць

One-two

14-12-2011, 15:36

Заметьте, девушка очень даже милая и красивая и не похожа на силиконовых украинских и российских кукол. И одежда на ней не смотрится вульгарной. В общем, девушка молодец, желаю ей удачи и мужа получше. А я горжусь своей страной.

Адказаць

kilometra

14-12-2011, 15:42

и все-таки, табличка сарказм на сайте понадобится:)

Адказаць

Lionidudus

14-12-2011, 16:05

Коба - это сталин. какая нах Катенька?

Адказаць
ava

nomorenik

14-12-2011, 16:24

Коба - гэта грузінскае мужчынскае імя. А Каценька да яго сапраўды ну ніяк.))

Адказаць

Igar

14-12-2011, 16:43

нармал жопа!

Адказаць

dud

14-12-2011, 16:50

А что она из себя-то представляет, что о ней писать надо?? Количество подпищиков, это всё чего она добилась в жизни. Да и подписываются чувствую на неё такие же недалёкие..

Адказаць

pavel

14-12-2011, 17:12

сделали какой то тупой обычной недалёкой девке рекламу...не понимаю...а слабо было найти умную и красивую! видно тяжело..

Адказаць

шиля

14-12-2011, 17:12

ну как кабанов только в контакте короче

Адказаць

Праца

14-12-2011, 17:29

Лучший комент года!

Адказаць

marigella

14-12-2011, 17:17

всем можно!

Адказаць

Izja

14-12-2011, 17:21

Катенька Сталин.. звучит!))

Адказаць

angelichkin

14-12-2011, 19:19

отличная статья! дополнительный ей плюс - за жаркую дискуссию) согласна абсолютно с Maenad: "Это культурный феномен, показывающий наше общество и его объясняющий.. не говорю, что всё...". Думаю, сейчас это особенно актуально. Интересно, сколько теперь девочек в нашей нестабильной экономической ситуации готовы продаться за "коктейлец" любому иностранцу, у которого в кошельке лежит валюта. И этот же иностранец небось чувствует себя в Беларуси богом.

Адказаць

angelichkin

14-12-2011, 19:26

впрочем, Богинями себя чувствуют и сами девочки)

Адказаць

kilometra

14-12-2011, 23:19

я бы еще сделала ставку на то, как скоро материал появится на нашей, простигосподи, ниве...

Адказаць

drozd

14-12-2011, 23:39

Катенька Сталин!!!! я не могу!!! ))))))))))))))))

а вообще, чего вы напали на 34 и катеньку-в- девичестве-Аллилуева))))))))))))))))00

Адказаць
ava

Hanna Vardamatskaya

14-12-2011, 23:45

очередной Зураб

Адказаць

Darja

15-12-2011, 01:43

просто стыдно за девушку... такое позорище! Не говоря о том что она себя ведет как "3 рубля и ваша", она же еще и офигительно наивна, потому как совсем не понимает как нелепо это все смотрится. Про нее статья - это в пример другим?

Еще не поняла зачем это упоминание про богатых людей в Минске. Это что, про нее что ли?
В таком случае вы это явно загнули.

Она же вся с "Комаровки", начиная от одежды и кончая той самой краской для волос. Ну и наконец: ни богатые, ни умные люди на чартерные туры не ездят.

Адказаць
ava

Shavlugo

15-12-2011, 16:35

давно я столько комментов на 34 не видел :)

Адказаць

Ю-Ю

15-12-2011, 19:02

даааа... тема Кати затмила предстоящий фестиваль в репаблик. к слову сказать, завтра она с мужем собирается на эфир тутбая к Коровайко:)

Адказаць

marry_popers

17-12-2011, 16:30

Фу.. Катенька.. фу

Адказаць

Dante

18-12-2011, 11:17

Тема сисеГ не раскрыта.

Адказаць

Владим

19-12-2011, 14:00

"не ябашыть хупстэрских лукау" - автор, пешы ещо!

Адказаць

Sir John

19-12-2011, 19:39

а кто таков этот автор gaby kate - а вдруг это и есть сама Катенька???

Адказаць

Swetlena

20-12-2011, 21:25


А калісь мне здавалася, што гэта сапраўды ваша крэда:
"Беларускі андэграўндны моладзевы непалітычны мультымедыя праект.
Нам цікава тое, што вывальваецца за рамкі “нармальнага”. Мы цэнім ў людзях талент, актыўнасць, гумар і непадабенства да іншых. Нам сумна ад таго, што робіцца без душы. Нашыя богі - эксклюзіў, правакацыя і андэграўнд".
Шкада, калі не так!

Адказаць
ava

Valerija Nikolajchik

22-12-2011, 16:08

а что по вашему в таком случае провокация - если нет этот материал?

Адказаць

анонимус

20-12-2011, 22:23

алёё! сарказм в этом мире уже непонимается совсем?? 34 - так держать)))

Адказаць

Андрей

20-12-2011, 23:14

Масик пиарит свою пустоголовую куклу. Хау мач? :)

Адказаць

cheslaw

23-12-2011, 14:34

wow!!!

Адказаць

КАМЕНТАВАЦЬ