Бялград на зямлі
Speaking Balkanian
У сербскай мове ёсць слова «мерак» – спецыфічнае імгненне задавальнення, якое вызваляе нас ад трывог і клопатаў. Мерак можа здарыцца з вамі, калі вы ўдала памяняеце валюту, купіце гарачы тур у Турцыю або проста адчуеце «спакой і волю», седзячы дзе-небудзь на беразе Браславаў. Сербія – гэта суцэльны мерак, пачуццё шчасця і задавальнення ад жыцця, за якім прыязджае 400 тысяч турыстаў на год. Можаце і вы – віза туды нам не патрэбная.

|
Бялград, сталіцу Сербіі з насельніцтвам 1,7 млн чалавек, за гады бурнай гісторыі заваёўвалі 40 розных войскаў, і амаль столькі ж разоў разбуралі і адбудоўвалі з нуля. Напэўна, гэта адна з крыніц мерака, а таксама чорнага гумару ды іранічнага стаўлення сербаў да гісторыі і жыцця ўвогуле. Паказальна, што калі нядаўна ў цэнтры Бялграда мянялі трамвайныя шляхі, знайшлі цэлы пласт старажытных рымскіх паселішчаў. Знайшлі і закапалі зноў – што там старажытнасць, сучасная транспартная сістэма даражэйшая! У Бялградзе каля 55 хостэлаў, ноч у якіх каштуе € 7–10. У горадзе мноства грамадскіх адкрытых басейнаў. Тусіць там за 250 дынараў (€ 2,5) можна хоць цэлы дзень. Аддаяце перавагу прыродзе – вам на адну з 16 выспаў на Дунаі або на возера Ада Цыганлія – былую паўвыспу ў цэнтры горада, а цяпер адну з самых вялікіх рэкрэацыйных лакацыяў. Кіламетры пляжаў, пляцоўкі для ўсіх магчымых відаў спорту, уначы – тэрыторыя клубешнікаў і бараў. |
Начное жыццё Бялграда лічыцца ледзь не самым бурным у Еўропе. Прынамсі так сцвярджае найбуйнейшы выдавец турыстычных даведнікаў «Lonely Planet». У горадзе незлічоная колькасць невялікіх клубаў, у якіх граюць усё – ад ненавіснага шмат каму з мясцовых эстэтаў турбафолку да хэві-металу. Адна з характэрных асаблівасцяў – клубы, размешчаныя на караблях уздоўж берагоў рэк, т. зв. сплавы. Уваход у клуб звычайна бясплатны, сярэдні кошт кактэйлю – € 6, піва – € 3. Сістэму грамадскага транспарту ў Бялградзе складаюць бусы, тралікі і трамваі – рыхтуйцеся, кіроўцы адчайныя. Расклад транспарту прадуманы так, каб тусоўшчыкам можна было камфортна дабрацца дахаты (мёртвыя гадзіны – толькі з 2:00 да 4:00). Таксі таннае – ад Пляца Рэспублікі да прыгарада Калуджэрыца (гадзіна на аўтобусах) давозяць за € 10. У Беларусі з Сербіяй – бязвізавы рэжым. Лоўкосты, на жаль, не лятаюць, але за € 250 вы можаце даляцець з Менску Austrian Airlines з перасадкай у Вене ці наўпрост – але гэта будзе трохі даражэй. |
![]()
|
|
Ёсць некалькі кінафэстаў. У лютым – міжнародны Fest, у сакавіку – фестываль дакументальных і кароткаметражных фільмаў з вельмі моцнай праграмай. А ў лістападзе – фэст этнаграфічных фільмаў. Таксама ажно тры тэатральныя фестывалі, рачны карнавал караблікаў і параходзікаў у жніўні, свята віна In Vino у сакавіку. І, паводле старажылаў, Новы год у Бялградзе – гэта нешта. |
![]()
|
Тыповая мясцовая карчма – кафана. Есць міф, што на пачатку мінулага стагоддзя на кожных 20 жыхароў Бялграда прыпадала адна кафана. Тру кафану пазнаюць па чырвона-белых клятчатых абрусах. Адзін з самых вядомых турыстычных цэнтраў аж з чатырма вядомымі кафанамі – вуліца Skadarlija у Старым Бялградзе, яна ж «бялградскі Манмартр», мясціна мастакоў, паэтаў і пісьменнікаў. Адна з найлепшых кафанаў – Stara Hercegovina (Dobračina, 42). Сербскі фаст-фуд – гэта асобная песня. Знайсці закусачную можна на любым рагу, шматлікія з іх працуюць без перапынкаў. Каля 2:00–3:00 ночы там часта можна ўбачыць даўганогіх сербскіх прыгажунь, якія падмацоўваюцца перад паходам у чарговы клуб – і гэта не жарт. У раёне Новы Бялград нават ёсць асобная «вуліца фаст-фуда» – Goce Delčeva. Знак якасці забягалаўкі – калі мяса гатуюць адразу ж на месцы. Хлеб і дадатковае начынне – капусту, цыбулю, памідоры, падліўку – можна дадаваць самастойна. У выніку – за € 2–3 вы атрымаеце порцыю мяса і гародніны памерам з два кулакі. |
Гібаніца – пірог з сырам. Бурэк – пірог са слоенага цеста, начынены мясам. Проя – кукуруза з сырам, яе прадаюць бабулькі на вуліцах. А таксама кукурузны хлеб. Палачынке – салодкія блінцы з мноствам начынняў. З’ешце пару ў Pinokio (раён Zemun, вуліца Karađorđeva). Айвар – «сербская вегетарыянская ікра». Робіцца з папрыкі, перцу, часнаку і баклажану. Каймак – вяршкі, знятыя з таплёнага малака. Кансістэнцыяй нагадвае тварог. У прамысловых маштабах амаль не вырабляецца. Ужываць з хлебам і мясам. Чварці – хрумсткая свіная скура, засмажаная на піве. Таксама – суп чорба, сарма (мясцовыя галубцы) і выдатны сербскі шакалад. |
Чым запіваць? З чырвонага віна раім Vranac, Plantaže Podgorica, 13 Juli, з белага – Aleksandrović ды Morava (ад вінарні Jelić). Папулярнае таксама хатняе чырвонае сталовае віно Do kraja sveta, Harizma, Wow. Для аматараў больш моцных напояў – ракія (моцнасцю ад 40 да 60 «абертонаў»). Робіцца амаль з усіх відаў садавіны, самая папулярная – са сліў (слівавіца), самая мяккая – з айвы (дуневача, «жаночая ракія»). Выбар рэдакцыі – на мёдзе, яна ж медавача.

![]()
|
Bitef Art Café (Skver Mire Trailović, 1) – месца для жыццярадасных інтэлектуалаў ва ўтульным сутарэнні з кандышнам. Круцяць фанк і соўл. http://bitefartcafe.rs/ |
Vox (Lješka, 26) – бялградскі «Графіці», аддаюць перавагу рытм-н-блюзу і року. Утульны, невялікі, культавы, са сваёй закрытай суполкай і ўласным фэстам. За 15 гадоў тут сустрэліся, а потым ажаніліся 37 параў. |
![]()
|
Рэперы Beogradski Sindikat існуюць з 1999 года, у нязменным складзе 11 хлопцаў. Шалёна папулярныя сярод моладзі – іх тэксты цытуюць на памяць. Вядомыя сваёй вострай крытыкай сацыяльнай, палітычнай, эканамічнай ды іншых традыцыйна нестабільных сфераў жыцця. Сумесь «Кровостока» з Noise MC па-сербску. |
Sevdahbaby – адзін з галоўных прадстаўнікоў турбафолку. Гэта цэлы стыль born in Serbia, які ўяўляе з сябе папсовую апрацоўку мясцовай фолк-музыкі. Шалёна папулярны на ўсіх гапатэках усіх балканскіх краін. Стаўленне прасунутай багемы – адназначнае «фе». |
S.A.R.S. Існуюць з 2006-га, іх музыка – мікс року, хіп-хопу, фолку і рэгі. Адны з прадстаўнікоў «новай сербскай сцэны». |
![]()
Тры сербскія пісьменнікі, пра якіх лепш ведаць. Міларад Павіч пакінуты за дужкамі.
|
Мома Капар (1937–2010) Празаік, эсэіст. Майстар кароткай формы. На радзіме не менш папулярны і вядомы за Павіча. Менавіта Капар, на меркаванне крытыкаў, лепш за іншых здолеў выразіць дух сучаснага Бялграда. Шмат яго твораў пераклалі на рускую мову. |
Вук Драшкавіч (нар. 1946) Сербскі Някляеў. Напалову пісьменнік, напалову палітык. Некалькі яго раманаў сталі сапраўднымі бестселерамі. Самыя вядомыя кнігі – «Нож» і «Ноч генерала». Выступіў арганізатарам самых буйных акцый пратэсту ў апошнія гады Мілошэвіча. Пасля змены ўлады ў краіне быў міністрам замежных справаў. |
Горан Пэтравіч (нар. 1961) Лічыцца галоўным паслядоўнікам Павіча. Аўтар некалькіх кніг апавяданняў і трох раманаў, самы вядомы з якіх – «Атлас, складзены небам». Шмат перакладаўся на рускую мову. |
![]()
|
«Сербскі фільм» (2010) – порнаграйндхаўс ад Срджана Спасоевіча. Самая скандальная сербская стужка апошняга часу. |
«Прафесіянал» (2003) – сербскі варыянт «Жыцця іншых». Купа кінапрызоў плюс намінацыя на «Оскар». |
«Бочка пораху» (1998) – адна з найбольш удалых працаў Горана Паскалевіча. Гісторыя перапляцення лёсаў маладых людзей у Бялградзе 1990-х. |







Плескавіца



КАМЕНТАРЫ СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ
+11 16 5
Khaletsk1
23-08-2011, 14:47
Считаю, что надо ехать на Джазфест. Под ракию будет особенно хорошо)
+10 16 6
smartmote
23-08-2011, 16:46
да-да. в Сербию очень захотелось.
спасибо за грунтоўнасць!)))
0 7 7
korchixa
24-08-2011, 10:52
пол-царства за Чварці!!!
+2 7 5
polevik
24-08-2011, 14:21
Fed-ex, ну или можно к местным бабушкам обратиться)
+1 6 5
Радда
08-09-2011, 23:52
плескавица и бурек - прекраснейшие вещи. и главное на каждом углу.
а вот про хостелы наврали - меньше 15 евро маловероятно. лететь еще можно чехами с пересадкой в праге
+1 6 5
Druving
11-09-2011, 17:32
Слухаю вельмі даўно гурт Beogradski Sindikat. Яшчэ падабаецца харвацкі выканаўца Марка Перкавіч. Вельмі хочаца, каб славянская культура балканскіх народаў папулярызавалася на Беларусі.
+4 8 4
Druving
11-09-2011, 17:33
Слухаю вельмі даўно гурт Beogradski Sindikat. Яшчэ падабаецца харвацкі выканаўца Марка Перкавіч. Вельмі хочаца, каб славянская культура балканскіх народаў папулярызавалася на Беларусі.
0 4 4
Николай
09-01-2012, 12:36
Белград чистый и беспечный? У меня было такое ощущение, что он только после войны, как будто "немытый", хотя в этом весь шарм наверное.
А то, что сербы знают английский вообще вранье! Автору очень повезло встретить в 2 ночи человека, знающего английский)) Сербы его не знают, потому как в школах они его вообще не учат. Если серб знает англ. - он его учил сам (цитирую слова многих сербов, с которыми общался)