Без фаташопу

Першыя рэпарцёры Беларусі

Бенедыкт Тышкевіч, Ян Булгак і Зоф’я Хамянтоўская нарадзіліся і жылі ў Беларусі ды рабілі тут першыя рэпартажныя фота. Паглядзі, як 100 гадоў таму беларусы не баяліся фотакамер, ябашылі лукі ў новых капелюшах, на якіх машынах ездзілі ды якія насілі строі.

Бенедыкт Тышкевіч нарадзіўся яшчэ ў 1852 годзе, калі фатаграфія толькі набірала хуткасць і была справай сапраўды складанай: камеры са штатывамі былі грувасткія, для здымку трэба было шмат святла, працяглая экспазіцыя і доўгае пазіраванне, дый сам працэс фіксацыі выявы быў няпросты. З-за гэтых акалічнасцяў фатаграфавалі ў той час пераважна не выходзячы з павільёна. Граф Тышкевіч таксама пабудаваў сабе студыю-павільён у маёнтку Вяла непадалёк Валожына, але шмат здымкаў рабіў у натуральным асяроддзі – фатаграфаваў сялян, рамеснікаў і местачкоўцаў за працай.

Кажуць, гэта было ягонае разуменне папулярнага ў той час італьянскага жывапісу.

 

Толькі што пастаралі Тышкевіча рабіліся з выкарыстаннем сучасных тэхналогіяў.

«Калі глядзіш на гэтыя тыпы беларускіх сялян, міжволі прасякаешся гонарам: ніякіх там каўтуноў страшных, ніякай цемрадзі! Гэта насамрэч жывая гісторыя – не перапісаная, не перакуленая, не ідэалізаваная», – пісаў аб працах Тышкевіча мастацтвазнавец Сяргей Харэўскі.

Акрамя фотаздымкаў сваёй сям’і і сялян, зробленых у 1890-я, граф знакаміты сваімі экспедыцыямі ў Індыю, Кітай, Японію і нават кругасветнай вандроўкай на яхце.

Бенедыкт Тышкевіч, фота

1. Аўтапартрэт ў вобразе паляўнічага. 1893 г. 2. Аўтапартрэт. 1893 г. 3. Сяляне. Здымак канца 19-га ст. 4. Інтэр'ер Грызэты. 5. Назва не захавалася. 6. Бенедыкт Тышкевіч з Дачкой Эльжбетай, Вялава, 1893 г. 7. Інтэр'ер хаты ў Вялаве. 8. Кухня на ферме ў Вялаве. Верасень 1897 г. 9. Аўтапартрэт. 10. Прачкі. 11. Сялянка.



Свой першы скрынкавы «Кодак» яна атрымала ці то ў 9, ці то ў 11 гадоў ад бацькоў – перад Першай сусветнай вайной такі падарунак быў папулярны не толькі ў памешчыцкіх і арыстакратычных колах, але і сярод сярэдняга класу ды інтэлігенцыі. У 1928 годзе Хамянтоўская набыла сабе «Лейку», разышлася з першым мужам і паехала вандраваць па Еўропе.

У 1929 годзе яна вярнулася дамоў, на Палессе, дзе пабралася шлюбам другі раз, нарадзіла двух дзетак і працягнула займацца фатаграфіяй. Перад Другой сусветнай вайной Зоф’я разышлася ўжо з другім мужам, адкрыла ўласную фотастудыю ў Варшаве і перамагла на конкурсе на пасаду фатографа Міністэрства сувязі.

У гэты час яна цалкам забяспечвала сям’ю грашыма, якія зарабляла фатаграфіяй.

 

 

Падчас інтэрнавання з Варшавы яе дзеці вынеслі з сабой негатывы фотаздымкаў, якія пасля сталіся часткай выставы «Варшава вінаваціць!». З гэтай выставай яна наведала некалькі еўрапейскіх гарадоў, у 1947-м вырашыла застацца ў Лондане, а напрыканцы 1948-га пераехала ў Буэнас-Айрэс на сталае месца жыхарства.

Зоф’я зрабілася знакамітай дзякуючы фотаздымкам Варшавы, зруйнаванай і адноўленай пасля Другой сусветнай, але пару гадоў таму нарэшце адкрылі яе палескі архіў. Вабіць тое, што Хамянтоўская больш цікавілася не пейзажамі, нацюрмортамі або партрэтамі, а «лавіла момант» рэпартажнымі фотаздымкамі. Цяпер мы маем магчымасць паглядзець, які сурдут насілі на рыбалку палешукі, якія гальштукі або капелюшы былі модныя ў 1930-я і як снедалі на плоце ў той час з кавай у парцалянавых кубках.

Зоф'я Хамянтоўская, фота, Палессе, Полесье

1. Антаніна Грабоўска, 1930я гг. 2. Дзве дзяўчынкі, 1930я гг. 3. Здымак 1930 – 1937 гг. 4. Здымак  1930х гг. 5. Здымак 1930х гг. 6. Антаніна Грабоўска і сабака Горы, 1930я гг. 7. Партрэт Зоф'і Хамянтоўскай з фатаапаратам. Здымак 1930-х гг. 8. Фота 1931 г. 9. Здымак 1930х гг. 10. Вясковае вяселле, 1930 гг. 11. У Парахонску, каля 1928. 12. Вясковае вяселле, 1930 гг. 13. Здымак 1930х гг. 14. з Янам Булгакам. 15. Ізабэла Радзівіл і ген. Картон дэ Віярт, 1929. 16. Гушкалка 1931. 17. У Пінску, каля 1930га г. 18. Кірмаш ў Пінску, 1929. 19. У Парахонску, 1930я гг. 20. Паездка па Палессі, каля 1938 г. 21. Лук! 1930я гг. 22. На возеры Хольча, паляванне на качак, 1931 г. 23. 1930ыя гг. 24. Паляванне, 1932 г. 25. Партрэт Зоф’і Хамянтоўскай з Якубам Хамянтоўскім, Алюткам Кашоўскім, НН і Антанінай Грабоўскай, 1928. 26. Паляванне, 1932 г. 27. Пінск, 1930-1937 гг. 28. Смага. Якуб Хаментоўскі, 1931 г. 29. Снеданне, 1930 г. 30. Паляванне на качак, Галіна Грабоўска, 1932 г. 31. Рыбка Лубеньска, 1930 г. 32. У лес па рыжыкі, 1931 г. 33. Пасля палявання, 1932 г. 34. Паляванне на качак, Якуб Хаментоўскі, 1930-1935 гг.

 


У адрозненне ад Хамянтоўскай, знаёмы з ёй Булгак быў хутчэй пейзажным фатографам, а таксама тэарэтыкам фатаграфіі. Ён нарадзіўся на Наваградчыне, а пачаў сваю фатаграфічную кар’еру, калі працаваў настаўнікам у Менскай губерні ды шмат фатаграфаваў навакольныя вобразы. Пазней менавіта пейзажы Наваградчыны зрабілі яго знакамітым.

Булгак прапагандаваў айчынную (краязнаўчую) фатаграфію, а таксама піктарыялізм. У 1912 годзе ён адчыніў сваё першае фотаатэлье ў Вільні, а ў 1919-м распачаў доўгую выкладчыцкую кар’еру. 

 

  Булгак фактычна арганізаваў першую акадэмічную фотапляцоўку ва ўніверсітэце Баторыя ў Вільні, а ў 1927 годзе – Віленскі фотаклуб, які аб’яднаў самых вядомых фатографаў таго часу. Таксама ён быў заснавальнікам Польскага фотаклубу, Звязу польскіх мастакоў-фатографаў і Польскага фатаграфічнага таварыства. Булгак выдаў таксама тэарэтычныя кніжкі «Фотаграфіка» (1931) і «Эстэтыка святла» (1936). Падчас Другой сусветнай вайны вялікая частка яго архіваў згарэла ў Вільні, пасля чаго ён перабраўся ў Варшаву.

Ян Булгак, фотаздымкі

1. Беларус з-пад Наваградку. 2. Наваградчына. 3. Дзеці 4. Аўтастанцыя ў Наваградку. 5. Вільня. Стары горад. Здымак 1917 г. 6. Вільня. Двор вуліцы Ўніверсітэцкай, здымак 1917 г. 7. Наваградчына. Двор Барысаглебскай царквы, здымак 1920-х гадоў. 8. Тып беларуса Віленшчыны. 9. Ян Булгак ля свайго фотаатэлье. 10. Касцёлы Бернардынцаў і св. Ганны 1912-1915 гг. 11. Ян Булгак. Наваградчына.

 


Нажаль, аўтар гэтых фотаздымкаў, якія захаваліся ў Польскім нацыянальным лічбавым архіве (NAC), не вядомы. Але на іх мы можам бачыць найвялікшую паводку ў Вільні, калі ў 1931 годзе затапіла нават Кафедральную плошчу. 

  Можна паглядзець, як на месцы Coffee Inn плавалі на лодках, жыхары ратавалі стылёвыя крэслы, а дзе-нідзе сеткаю лавілі рыбу.

Павадка ў Вільні

Дзякуем Нацыянальнаму гістарычнаму музею, Польскаму Нацыянальнаму Лічбоваму Архіву, а таксама facebook-группе “Беларусь на старых здымках“.

ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
Share

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ

ava

Maxim Kulsha

12-12-2011, 20:22

Супер! Дзякую за цудоўны пост!

Адказаць
ava

Ihnat Yaruta

12-12-2011, 20:44

вельмі. Нажаль праз тое, што назвы ў выглядзе джпэгаў малюнкі будзе цяжка знайсці праз гугл. Мне падаецца яны вартыя быць, а быць зарас - гэта быць знойдзенымі :)

Адказаць

Бондар

12-12-2011, 20:46

Выдатна)) цікава было паглядзець!)

Адказаць

Евген

12-12-2011, 22:23

Ребята! Крутая статья!

Адказаць

андрей

12-12-2011, 23:03

вялiкiдзякуй!

Адказаць

St.Price

12-12-2011, 23:15

Вот за что всегда любил 34. Ваше отношение к контенту потрясает.

Адказаць

Катя

12-12-2011, 23:30

Juste parfait!
Спасибо за вдохновляющую статью :)

Адказаць
ava

hare_raman

13-12-2011, 01:53

фотки супер!

Адказаць

Павал

13-12-2011, 09:14

ае! Выдатны артыкул. Дарэчы, недзе месяц таму была вялікая выстава Зоф'і Хаментоўскай у Нацыянальным Гістарычным Музеі, дзе можна было набыць выдатнейшы альбом з яе палесскімі здымкамі.

Адказаць
ava

Natallia Kirylava

13-12-2011, 09:16

обалденно))

Адказаць

Юля_skaska

13-12-2011, 16:41

У этих ребят был свой стиль. ОБРАЩЕНИЕ: культивируйте своё творчество, не обращайте внимание на трудности (подумаешь, негативы сгорели, или началась война), работайте над своей личностью, ищите именно свою "фишку". Поднимайте белорусскую культуру и творчество! Всё ДОЛЖНО получиться!

Адказаць

talash11

15-12-2011, 20:06

ШЫкоўны матэр'ял!

Адказаць

jacv'ah

29-12-2011, 01:53

дякуй вэльмы файны фоткы. Особлыво з Пыньску.

Адказаць
ava

Павел Пиловец

29-12-2011, 11:16

супер. дух времени.

Адказаць

КАМЕНТАВАЦЬ