Андрэй Куціла

ЭКШН

Майстар спорту па барацьбе, які захапляецца Фэлліні і Бэргманам. Рэжысёр «Белсата», адзін з фільмаў якога быў зроблены для БТ. Аматар клубнага жыцця сталіцы, які падарожнічае па Палессі ў пошуках герояў. 34mag сустрэўся з 28-гадовым рэжысёрам-дакументалістам Андрэем Куцілам, каб пад піўко і філасофскія размовы паездзіць на амерыканскіх горках ягонай біяграфіі.

«Здымаць, здымаць, здымаць»


«Ну, што, па піўку?» – бадзёра прапаноўвае Андрэй, які вонкава больш нагадвае казачнага беларускага волата, чым стомленага ад шматлікіх праектаў рэжысёра-дакументаліста. Ён усміхаецца афіцыянтцы кавярні «Скіф», энергічна размахвае рукамі і з піянерскім запалам размаўляе пра ўсё на свеце.

Праз два тыдні Куціла едзе ў ЗША: абменьвацца досведам і штурмаваць новыя тэхнічныя вышыні. Цяпер жа працуе як суаўтар, аператар і мантажор на праекце «Белсата» «Пераемнікі». Паводле Куцілы, гэта будзе тэлецыкл невялікіх дакументальных фільмаў «пра нармалёвых маладых людзей са здаровай галавой, якія будуць ствараць Беларусь пасля Лукашэнкі». Сярод нармалёвых, на меркаванне Куцілы, паэт Глеб Лабадзенка і актор Раман Падаляка.

Куціла вырас у небагатых на знакамітых кінематаграфістаў Баранавічах (калі не лічыць Лазніцу), дзе акрамя іншага займаўся барацьбой і нават атрымаў званне майстара спорту. Першыя спробы зняць «кіно» ажыццявіў у 8–9-м класе: «З сябрамі дзесьці знайшлі аматарскую камеру і пачалі здымаць баевікі, дэтэктывы, камедыі. Парадзіравалі тагачасны мэйнстрым, бо ніхто Бэргмана ды Фэлліні дамоў не прыносіў».

Павандраваўшы па сталічных універах, Куціла вырашыў паступаць на журфак БДУ. Сюды яго зацягнула «рамантычная мара, што журналістыка – гэта творчасць». Папрацаваўшы падчас практыкі ў роднай «раёнцы», Куціла вырашыў шукаць творчасці ў іншым месцы: «Для мяне з журналістыкі вельмі лёгка вынікла дакументальнае кіно. Толькі ў журналістыцы гэта праца інфармацыйная, а тут мастацкая: больш асабістая ды глыбокая. Я не ведаў, што і як здымаць, не меў спецыяльнай адукацыі або добрага настаўніка. Проста пачаў прывозіць кнігі з Масквы па аператарскім майстэрстве, мантажы, рэжысуры. І хутка зразумеў, што найлепшы шлях рабіць якаснае кіно – гэта здымаць, здымаць, здымаць».

 

«Лепш буду вучыць дзяцей барацьбе»


Пасля другога паўлітра піва, пад гукі песні Love You Like a Love Song, Куціла распавядае пра сваё фестывальнае жыццё. Прызоў у яго крыху менш, чым ордэнаў у Брэжнева. А мяркуючы па колькасці тэмаў, ён вырашыў скласці канкурэнцыю энцыклапедыі «Усё пра ўсё»: «“Фокусная адлегласць” – фільм пра самотнага фотамастака з расійскай правінцыі, які жыве ў адзіноце і сумуе па сваёй дачцэ, што з’ехала ў Швейцарыю. “Днюка” – амаль экзістэнцыйная лірычная гісторыя сям’і старых на Палессі».

Ёсць у яго і рашуча апазіцыйны белсатаўскі фільм «Даволі! Да волі!» (фаварыт наведнікаў сайтаў «Хартыя’97» і «Беларускі партызан», зроблены разам з Вячаславам Ракіцкім), і нават праца, якая выйшла ў эфіры БТ. Андрэй паўтарае нібы мантру, што гэта быў непалітычны фільм, і наогул ён цяпер з беларускім «рэжымам» ніякіх справаў не мае: «Я два гады вучыўся ў Акадэміі мастацтваў на курсе Карпава па рэжысуры і ў гэтых рамках зняў нармалёвую працу пра скульптара Бембеля, якая і пайшла ў эфір БТ. Сёння ні пры якіх абставінах не пайду працаваць на дзяржаўнае тэлебачанне. Лепш буду здымаць вяселлі або вучыць дзяцей барацьбе».

 
«Я валяўся на падлозе падчас прагляду свайго фільма»


Пасля трэцяга куфля Куціла пачынае распавядаць пра радасці і небяспекі фестывальнага жыцця. У ягонай асабістай зале славы ёсць адмысловы прыз Гільдыі кінакрытыкаў і кіназнаўцаў на «Лістападзе» за «Днюку» і ўдзел у International Documentary Film Festival Amsterdam – гэткіх Канах дакументальнага кіно. Ды яшчэ шэраг узнагарод там-сям.

«Першы раз на фестываль я трапіў у 24 гады з фільмам “Фокусная адлегласць”, – распавядае Куціла. – Вельмі ўразілі фестывалі ў Ляйпцыгу, дзе ў мультыплексе на 8 залаў паказваюць толькі дакументальнае кіно з усяго свету, і ў Амстэрдаме, дзе аднойчы, добра п’яны, я валяўся на падлозе падчас прагляду свайго фільма, нешта там крычаў, а ахоўнік мяне асцярожна пераступаў і спрабаваў супакоіць. Насамрэч, шалёная атмасфера на гэтых фестывалях».

Пасылаць свае працы на фестывалі трэба, кажа Куціла, хоць і не варта рабіць з гэтага сэнс творчасці і тым больш жыцця: «Прыехалі, папілі, пагулялі, у музей схадзілі – і ўсё, жывіце далей і здымайце кіно».

Кавярня са славянафільскай назвай «Скіф» апусцела, піва скончылася, і нам з Андрэем толькі і застаецца, што размаўляць на лірычныя тэмы – пра творчасць і Радзіму: «Калі працую не на замову, то маё кіно ўзнікае з уражання. Аднойчы я пачуў на радыё “Культура” беларускія калыханкі, якія раней спявалі жанчыны ў вёсках. Магчыма, мяне маці недакалыхала ў дзяцінстве, але я адразу адчуў нейкую самотную пяшчоту і зразумеў, што хачу зняць нешта з падобнай атмасферай. Тады ў мяне яшчэ не было пасведчання кіроўцы, і я разам з бацькам паехаў па палескіх вёсках шукаць патрэбных герояў. Урэшце трапіў на жанчыну, якая мне і была патрэбная для фільма».

Ужо напрыканцы размовы, па старой беларускай традыцыі, усё ж усплывае адвечная тэма перспектываў краіны пад белымі крыламі: «Пакуль наша краіна  – гэта рэзервацыя. У мяне ёсць нармальнае адчуванне маладосці, моцы, ёсць праца, дзеўкі ды кампанія. Але няма з гэтага ніякага выхаду, быццам усё закансерваванае. Мабыць, сваімі дакументальнымі фільмамі я і запускаю трохі паветра ў банку пад назвай “Беларусь”».

«Днюка» (2010) | Рэжысёры: Андрэй Куціла і Аляксандр Налівайка. Медытатыўная 45-хвілінная стужка пра жыццё пары беларускіх старых у палескай вёсцы Лышча Пінскага раёна. Маляўнічая і рэалістычная карціна мікракосмасу старых людзей з іх простымі нягодамі і радасцямі. Спецпрыз Гільдыі кінакрытыкаў і кіназнаўцаў на фестывалі «Лістапад-2010», Гран-пры фестывалю рэгіянальных тэлеканалаў у Кошыцэ (Славакія), прыз за найлепшы дакументальны фільм на Фестывалі незалежнага кіно ў Львове.

 

 

«Фокусная адлегласць» (2008) | Рэжысёры: Андрэй Куціла і Раман Рамашка

У дэпрэсіўным правінцыйным расійскім горадзе жыве самотны фотамастак. Сярод ягоных прац значнае месца займаюць партрэты маладой, прыгожай дзяўчыны. Гэта – ягоная дачка, што з’ехала ў Швейцарыю і не падтрымлівае з бацькам ніякіх кантактаў. Мужчына зноў і зноў друкуе і размалёўвае яе здымкі. Фільм – удзельнік Кракаўскага і Ляйпцыгскага фестываляў дакументальнага кіно.


   

   

 

«Во всем мне хочется…» (2006) | Рэжысёр: Андрэй Куціла.

Адна з ранніх ігравых працаў. Мувік сыходзіць каранямі ў эксперыментальны кароткі метр. Паводле легенды, фільм быў зроблены пасля няўдалага здымачнага дня недзе ў правінцыі, каб не вяртацца дамоў без матэрыялу.


 

 

Фота by palasatka

ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
Share

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ

пч

26-01-2012, 22:43

Ребьзя, здоровская статья, спасибо, но Vimeo - такой лютый мороз, что приходится сначала скачивать видео, а потом открывать его в VLC. :( Полагаю, не только у меня одного такие проблемы.

Адказаць

strange

26-01-2012, 22:55

у меня нормально пашет

Адказаць

пч

27-01-2012, 19:07

чяднт? :,(

Адказаць

Катя

26-01-2012, 23:27

Я не большая поклонница документального кино, но "Фокусная адлегласць" мне правда понравилась, и вообще радостно, что не только Віктар Аслюк снимает документальное кино... :)

Другой вопрос - то, что спрос на такие фильмы наверное в Западной Европе больше, чем у нас. Но ничего. Трэба паветра.

Адказаць

Катя

26-01-2012, 23:29

п.с. ну а то что статья клёвая, к этому я уже привыкла и даже забыла про это написать ;)

Адказаць

Беляева

27-01-2012, 11:44

Андрей, ты молодец) Как я рада за тебя

Адказаць

squirrel

27-01-2012, 12:05

бодро, образно и стильно.
воздух, который вы запускаете в "банку под названием Беларусь" здесь крайне необходим, спасибо!
отличная статья)

Адказаць

gimmy

27-01-2012, 12:19

«Даволі! Да волі!» (фаварыт наведнікаў сайтаў «Хартыя’97» і «Беларускі партызан»

Адказаць

gimmy

27-01-2012, 12:20

Это 34 типо так иронизирует?

Адказаць

trubki_pito

27-01-2012, 16:36

если это ирония 34 -- то я присоединяюсь.

Фильм выпадает из представленного выше ряда, заказной, слабый, ангажированный, "подделка сделанная в Польше". Не забирайте, Андрей, хлеб у Хащеватского и Дашука, они старые уже люди, им надо спокойно доработать.

Адказаць

Лолл

28-01-2012, 15:30

Если знакомство с Андреем как автором начинать с "Даволі", дальше знакомиться не захочется. По-моему. Не понимаю, чем он может быть интересен человеку, который в нем не снимался. Прекрасная "Днюка", хулиганистое "Во всем мне хочется". А последняя работа - жидкая и слабая, которая вываливается из общего строя. Будет жаль, если Андрея поведет именно в эту сторону. Если заниматься публицистикой, то делать это нужно качественно, долго и муторно сверяя факты, выписывая сценарий и делая монтаж. Иначе люди с бт, онт, ств будут просто убедительнее со своими подставами и ведрами дерьма, чего допускать нельзя.

Адказаць

пчаляр

28-01-2012, 23:59

“Днюна”, цікавая кінастужка, але яна зусім іншая, чым “ Да волі” па сваёй сутнасьці і па зместу, і параўноваць гэтыя фільмы паміж сабою гэта абсурдна.

Адказаць

TuttiDoll

07-02-2012, 21:06

вельмі спадабалася "Днюка", прыгожае, цеплае і натхняючае кіно пра каханне, вельмі беларускае.

Адказаць

Biannca

25-04-2012, 18:21

Fidning this post solves a problem for me. Thanks!

Адказаць

qiqpgdjivl

26-04-2012, 02:04

hWwi0E ymvvjguunlxn

Адказаць

aeqieyf

27-04-2012, 05:54

qx2AuL mcrbrisgxqwf

Адказаць

КАМЕНТАВАЦЬ