АФІША
Выставачна-адукацыйны праект Artes liberales альбо рэфлексія нон-стоп
Галерея Ў
З 03 мая (чацвер) па 25 мая (пятніца), 12:00
Постфильмия: мультимедийный проект Алексея Наумчика и Антона Сорокина
Галерея визуальных искусств NOVA
З 17 мая (чацвер) па 15 чэрвеня (пятніца), 19:30
ПЯРШАК
КАЛОНКІ
МАСТ СІ
All You Need is Lomo
Стужка не памрэ ніколі
Вясновым вечарам 1991-га ў Празе два студэнты, Матыяс Фігль і Вольфганг Странтынгер, акрамя піва купілі ў камісіёнцы яшчэ і нейкія танныя савецкія камеры “Ломо ЛК-А”. Не забыўшы пра гэта надоўга, хлопцы, папіваючы піва, здымалі ад няма чаго рабіць усё запар: пачынаючы ад унітазаў і заканчваючы адзін адным. Вядома, вынік перасягнуў усе чаканні, якіх фактычна і не было: такіх дзіўна сакавітых кадраў студэнты яўна не чакалі ўбачыць. Пасля таго як яны пачалі падсаджваць на гэтую справу яшчэ і аднагрупнікаў, літаральна за пару месяцаў ва Усходняй Еўропе не засталося ніводнай ЛК-А. Сітуацыю ўмомант выправілі, падпісаўшы кантракт на новы запуск вытворчасці з піцерскім заводам “Ломо”, які відавочна быў ашаломлены такою папулярнасцю даўно не выпусканай камеры.
З таго часу і панеслася: за 20 гадоў, набыўшы мноства прыхільнікаў, ломаграфія ператварылася ў маштабную культурную з'яву, і адною камераю цяпер усё не абмяжоўваецца. Каб не заблытацца ў мностве модных архаічных дэвайсаў ды іх сучасных кітайскіх перараджэнняў, мы раскажам, якія з гэтых камераў самыя лепшыя і чаму фотаць трэба менавіта на іх.
Ломо ЛК-АСамы галоўны фотаапарат ува ўсёй ломаграфіі: з яго ўсё пачалося, і наўрад ці калі-небудзь прыдумаюць нешта лепшае па ўсіх характарыстыках і, галоўнае, па адчуваннях ад працэсу. Унікальная лінза, з-за скажэнняў якой атрымліваецца насамрэч поўны фарбаў і яркі малюнак, чаго не дамагчыся ніякай іншаю камерай. Яна элементарная як завязванне шнуркоў, змяшчаецца нават у кішэні, і наогул, гэта знак і пачатак цэлай эпохі. У гэтага зусім не далікатнага (праверана асабіста двума падзеннямі на мармур) прастакутніка ёсць нейкая невытлумачальная магія, якая прымушае выкладаць за яго немалыя грошы. І нічога не паробіш…
Акрамя звычайнай мадэлі існуе яшчэ і “Ломо ЛК-А+”, з магчымасцю мультыэкспазіцыі, і гэта версія ўжо выключна заходняга паходжання. Ці варта плаціць на 50 даляраў даражэй за накладанне кадраў – пытанне рытарычнае. Акрамя таго, знайсці яе ў нас неймаверна цяжка, што і не дзіўна – прадаваць такую камеру ніхто не хоча.
Кошт: ад 100 да 250 даляраў, у залежнасці ад стану і версіі вырабу.
__________________________________________________________________________________
Ломо Смена 8МІдэал для пачаткоўцаў і дылетантаў. Валяюцца сотнямі, каштуюць капейкі, і пры добрым выкарыстанні ў выніку атрымліваюцца вельмі своеасаблівыя здымкі. Набіўшы вока, фота, зробленае на «Змену», можна пазнаць умомант. Мяккая оптыка, вялізны фокус, дзякуючы якому прамахнуцца вельмі складана, вывераныя, не бляклыя і не яркія колеры. І пры жаданні павазіцца з накладаннем кадраў нават думаць асабліва не даводзіцца: на ўзроўні інтуіцыі можна зразумець, што калі не пераматаць і сфатаграфаваць другі раз, атрымаецца як трэба. Дый наогул усё проста… Замест значэнняў вынятак – малюначкі з сонцам/аблокамі і г. д, побач з лічбамі адлегласці на аб'ектыве намаляваныя фігуркі чалавека, дрэваў, хатаў – быццам для дзяцей. Праўда, адсутнасць рэгулявання дыяфрагмы начыста забівае магчымасць здымаць пры слабым асвятленні, а ўспышкі да яе падыдуць толькі старыя з сінхранізатарам.
І цікавыя факты – яе нават занеслі ў кнігу рэкордаў Гінэса як самы масавы фотаапарат, плюс гэта адзіная камера, якую бралі з сабой савецкія альпіністы: працавала і не ламалася нават пры велічэзным ціску і холадзе.
Кошт: ад 10 (калі паўхлам) да 40 (калі ідэал) тысяч.
__________________________________________________________________________________
ФЭД 1-5Калі чалавек у СССР здымаў на гэтыя камеры, можна было адважна сказаць, што ён займаецца фатаграфіяй сур'ёзна, дый пры грошах таксама. Шматлікія прафесіяналы і цяпер не грэбуюць здымаць на ФЭДы, бо якасць насамрэч вельмі высокая. Наяўнасць дальнамеру значна паляпшае дакладнасць таго, што здымаеш, і «прамахнуцца» значна цяжэй. Оптыка таксама (за выключэннем пятай мадэлі) мае ўласцівасць быць выдатнаю пры любых умовах асвятлення. І можа, для кагосьці гэта будзе вырашальным фактарам: выглядаюць камеры (зноў-такі, акрамя пятай мадэлі) вельмі вінтажна, такія масіўныя, жалезныя, вузкія і доўгія прастакутнікі, з усякімі рычагамі, рэгуляваннямі і кнопкамі. Дый наогул асабліва рарытэтныя мадэлі, накшталт першай і другой, мусіць, самыя ўдалыя варыянты адчуць сябе фотааматарам з 1940-х–1950-х гадоў.
Кошт: ад 30 да 150 тысяч. Чым пазней выраблены, тым таннейшы.
__________________________________________________________________________________
Агат 18КАдзін з нешматлікіх сапраўды беларускіх фотаапаратаў, якія вырабляліся толькі на заводзе “Беломо” ў Вілейцы (яго назву на Захадзе цяпер інтэрпрэтуюць як “Be Lomo”). У нейкім сэнсе легенда і самы цудоўны варыянт для паездак. Яго асноўную фішку можна нават і не зразумець, калі пакінуць друк або сканаванне толькі на плечы працаўнікоў з фоталабу: зробяць усе кадры асобна, і нармалёва. Рэч у тым, што «Агат» любую стужку ператварае ва ўдвая даўжэйшую – у адным стандартным кадры змяшчаюцца адразу два асобныя, што ператварае нават не зусім удалыя здымкі ў цікавую дэталь. Да прыкладу, былі на вечарынцы, і кадр з пустымі бутэлькамі зусім нікому не цікавы, а вось голая срака вашага п'янага ў нуль сябра зменіць фатаграфію ўмомант. І калі вам вельмі надакучылі банальныя турыстычныя фота, разам гэта будзе выглядаць куды лепш, асабліва калі здымаць, зноў да прыкладу, Біг Бэн і гей-парад.
Кошт: ад 15 да 40 тысяч.
__________________________________________________________________________________
ЛюбительНадакучылі прастакутнікі – скажам прывітанне квадратам і дарагой стужцы. Самы даступны і ломаграфічны (ёсць нават мультыэкспазіцыя) варыянт з савецкіх сярэднефарматавых камер ды яшчэ і люстэркавых. На фоне ўсіх астатніх відавочна вылучаецца вонкавым выглядам і канструкцыяй. Нестандартная форма ды яшчэ з двума аб'ектывамі: адзін для здымкі, а другі для відашукальніка. І вось на гэтым варта спыніцца падрабязней. Сам працэс здымкі з гэтай прычыны робіцца зусім іншым. Замест звычайнага відашукальніка, размешчанага ў тушцы камеры, ён знаходзіцца зверху: гэтакі дысплей з прызмы. Камусьці можа здацца гэта звышнязручным або дзікім, але адчуванне ад працэсу перагортваецца з ног на галаву.
Але добрым здымкам гэта перашкодзіць не мусіць: мяккія колеры, псіхадэлічныя лінзавыя скрыўленні, эксперыменты з мультыэкспазіцыяй і абсалютна іншы фармат. “Аматар” на аматара.
Кошт: ад 70 да 130 тысяч.
__________________________________________________________________________________
Лома-пластык
Дзе ўзяць: ebay, фотацэнтр «Остров» (але з велічэзнай нацэнкай).
Калі аўстрыйцам надакучыла здымаць толькі на ЛК-А ды іншыя савецкія камеры, яны вырашылі адрадзіць яшчэ кітайскія і ганконгаўскія, што было вельмі ўдалым рашэннем, бо цяпер ломаграфію без іх ужо цяжка ўявіць.
__________________________________________________________________________________
HolgaКраевугольны камень усяго ломаграфічнага сярэдняга фармату. Недарагая і простая камера, якая дастаўляе масу задавальнення. Праўда, калі параўнаць яе з іншымі апаратамі такога ж тыпу, яна прайграе неймаверна: і оптыка падкачала, і корпус пластмасавы, увогуле, якасць зусім невысокая. Але ў гэтым адначасова і складаецца ўся асаблівасць “Хольгі”. Дрэнны аб'ектыў кампенсуецца маляўнічымі ды мяккімі колерамі з вялікай кантрастнасцю і выразнасцю, не любімы ўсімі пластык дадае лёгкасці і зручнасці, дый ёсць на чым з ёй разгарнуцца — мультыэкспазіцыя, ручная вытрымка, каляровая ўспышка.
Кошт: ад 25 да 150 даляраў (у залежнасці ад мадыфікацыі).
__________________________________________________________________________________
Diana F+ і Diana MiniЯшчэ адна сярэднефарматавая камера, толькі ў гэтым выпадку ўсё трымаецца на стылістыцы. Яна папулярная пераважна дзякуючы свайму вонкаваму выгляду, які ў нейкім сэнсе зрабіўся класічным. У яе дзясяткі пераробак, і калі не падабаецца класічная чорна-блакітная расфарбоўка, можна папросту падабраць што-небудзь на свой густ: пачынаючы ад проста чорных і заканчваючы святлоадбівальнымі. Па функцыянальнасці абсалютна падобная да “Хольгі”, праўда, няма мадэляў з убудаванай успышкай, і оптыка ў яе яшчэ менш якасная, таму мяккасць малюнка дасягае нябачанага ўзроўню.
Улічваючы, што сярэднефарматавая стужка ў нас нятанная, значна выгодней будзе “Diana Mini”. Фактычна яна падобная да старэйшай сястры, але пры гэтым здымае на звычайныя 35мм, прычым квадратнымі здымкамі, плюс ёсць функцыя рабіць два паасобныя здымкі ў адзін, як у «Агата». Яўная эканомія.
Кошт: “Diana F+” – ад 30 да 200 даляраў (поўны набор з кучай лінзаў), “Diana Mini” – ад 50 да 90.
__________________________________________________________________________________
Super Sampler і Action SamplerРозныя скрынкі, але сутнасць у іх надта падобная. Як і «Агат», яны дзеляць кадр на некалькі частак, толькі куды больш арыгінальна і трэшава. У кожнай камеры па чатыры аб'ектывы адразу (!), і пры націску на спуск кожны з іх спрацоўвае з параю секундаў розніцы. Той, што “super”, падзяляе кадр на чатыры вертыкальныя (або гарызантальныя, гледзячы як трымаць) палоскі, а той, што “action”, – на чатыры прастакутнікі. Эфект атрымліваецца нават часам залішне артавы, і калі здымкі з “Action Sampler” чымсьці нагадваюць поп-арт, то яго пабрацім выдае нешта зусім незвычайнае і фрыкавае..
Кошт: “Action Sampler” – ад 15 да 60 даляраў (варыянт з успышкай), “Super Sampler” – ад 50 да 90 даляраў.
__________________________________________________________________________________
Fisheye180-градусная лінза адразу надае гэтай штуковіне спецыфіку. Засунуць свет у шар – так можна абазваць усе здымкі. Плюс, не парушаючы ніякіх фізічных законаў, яны выходзяць яшчэ і выпуклымі. Дзяўчаты, не прапусціце магчымасць: калі сфатаграфуеце “Фішаем” свае грудзі, яны будуць здавацца значна большымі!
Калі ісці па аналогіі шар–дыскашар, асабліва добра камера пасуе для вечарынак, асляпляючы твары людзей успышкай. Не трэба нічога круціць, аўтаматыка адыгрывае сваю ролю, толькі націскайце на спуск, а другая рука як раз вольная для выпіўкі. І яшчэ так павялося, што на яе ўжо даўно павесілі бірку летняй камеры – можа, дзякуючы чахлу для падводнай здымкі або проста таму, што сонечныя прамяні праз такі аб'ектыў выглядаюць вельмі маляўніча.
Кошт: ад 40 да 60 даляраў.
ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
-
Уся рэч у цыцках
КАЛОНКІ 0 -
The Stampletons (album) 2010
ЗОРНА / ПАЗОРНА 9








КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ↓
СПАЧАТКУ НОВЫЯ↑
+3 5 2
піў-піў
17-02-2011, 11:35
пра "велічэзную нацэнку" у фц "Остров" - ніфіга. яны афіцыйна завозяць, а ў гэтым выпадку абавязаныя прадаваць камеры па цэнніку, зацверджаным у Вене (там штаб-кватэра ламаграфіі) для УСІХ афіцыйных прадаўцоў. то бок камеры мусяць каштаваць аднолькава па ўсім свеце. такая вось фота-карпарацыя.ну то бок, можа, ў параўнанні з ебэямі і шмат, але трэба правільна прыярытэты расстаўляць ))
0 4 4
Chinaski
17-02-2011, 13:02
34 - хипстеры!
+3 6 3
dvarf
17-02-2011, 13:28
34 - 34
+1 5 4
Госць
17-02-2011, 17:17
А дайте определение хипстерам, пожалуйста... А то у кого ни спрашиваю - никто не может внятно ответить, почему кто-то хипстер, а кто-то нет.
+1 4 3
Chinaski
17-02-2011, 23:44
Что же вы так сразу агрессивно реагируете?Слово это первоначально означало представителя особой субкультуры, сформировавшейся в среде поклонников джазовой музыки; в наше время обычно употребляется в смысле «обеспеченная городская молодёжь, интересующаяся элитарной зарубежной культурой и искусством, модой, альтернативной музыкой и инди-роком, арт-хаусным кино, современной литературой, ломографией и т.п».http://ru.wikipedia.org/wiki/Х...Конечно,ничего плохо в этом нет. Все эти милые штуковины, безусловно, прекрасны. Только мы не в той ситуации, когда можно окунаться в них с головой. Опыт lam и Васи Эсманова показал, что пока мы "нажимали кнопку «Репост», чтоб перепостить протестный пост" озверевшая толпа фашистов на Манежной избивает детей, озверевшая толпа ментов избивает на пл. Независимости детей, озверевшая толпа избивает детей.Не хочу никого обидеть, но CD, 34 всегда были чем-то большим, чем изданием о модных фотиках.Да здравствует анархия в целлофане?
+1 5 4
DezdeMonaLiza
18-02-2011, 03:48
ну так и расслабься
+1 4 3
dvarf
18-02-2011, 07:45
Дзівакі людзі. Спачатку напрыдумляюць сабе вобразаў пра "что-то большее", а пасьля расстрайваюцца, што 34 не адпавядае гэтым вобразам. Ну і калі глянуць на тры артыкулы назад, там ні слова пра модныя фоцікі.
+3 5 2
Госць
18-02-2011, 10:17
Я не агрессивно, просто Интерфакс, мне кажется, уже все сказал о хипстерах и о том, что о них спорить - как минимум странно в Беларуси. И что плохого, что кто-то например пришел с ломо-фотиком в сумке на Площадь? )
+2 5 3
Ya
17-02-2011, 16:39
Тое, што сеньня робяць так:ломо=хіпстэрынасэірач вельмі смешна, але дзякуй маркетынгу.
+1 4 3
Ya
17-02-2011, 16:40
*насэмрач*
+1 4 3
Chinaski
18-02-2011, 00:17
дело не в том, что ломо=хипстеры, дело в том, что 34=хипстеры. см. выше
+1 4 3
kazhuh
17-02-2011, 19:21
нам вчера пришел Action Sampler, ае) а в чикаго в дизайнерском магазине Любитель стоит 300 у.e
+2 4 2
Ritmann
17-02-2011, 20:39
Хачу ломо лк-а!
+1 4 3
Grunjah
17-02-2011, 23:26
Супер семплер я купіла ў фірменным аўстрыйскім магазе за 40 еўра адзінак. У самы цікавы момант на адным з летніх фестываляў семлер перастаў перамотваць плёнку. Я ведаю выдатнага дзядзечку - майстра фотаапаратаў ўсіх часоў і народаў. У дакладнасці, што ён сказаў калі я прывезла цацку: "ідзіце вы на х ... са сваімі пластмасамі. Ён усё роўна да дзесятай плёнкі не дажыве". У выніку я палічыла, што чыніць яго сабе даражэй. А потым палічыла, што плёнка на якой ён адкінуўся і была дзесятая.
0 3 3
Аматар
17-02-2011, 23:34
Хачу зацьвердзіць, што на ФЭД сапраўды атрымліваюцца здымкі, якія можна адрозьніць ад здымкаў зробленых, напрыклад на Кіеў ці Зэніт, а Агат каштоўны свайою "таннасьцю", але з каляровай стужкай не вельмі цікавыя здымкі атрымліваюцца, што нельга казаць пра ч\б. Да Агата магчыма прыстасаваць успышку(сінхракантак устроен у кранштэйн, чаго няма, напрыклад, у Зьмене). Але ж усйо ж такі мне больш падабаецца Зэніт В 72 г.Вось так.
+4 6 2
Itsmym
19-02-2011, 12:28
Так смачна распiсалi пра Lomo што аж захацелася набыць))
+1 4 3
Grunjah
20-02-2011, 02:00
а яшчэ ... увага таварышы ўладальнікі Ломо ЛК-А, маленькі фокус і вам забяспечана дасягненне аргазма ад мультыэкспазіцыі. Пасля першага кадра, пры пракручванні кола перамоткі кадраў, неабходна толькі ўтрымліваць кнопачку смоткі (знізу, маленькая такая). І voila! Але ёсць адно але. Лічыльнік кадраў круціцца разам з колам перамоткі. У рэшце рэшт атрымліваецца, што з-за яго кола больш круціцца не можа, а плёнка яшчэ ёсць. Аўстрыйцы, вядома, прасеклі гэта і нездарма просяць за ЛК-А+ зверху пару еўра паперак (кнопку спецыяльную прысабачылі). Але рускія лінзы - гэта вам не Кітай, хоць і с цудоўнай кнопкай. Enjoy
+1 4 3
Maxim Kulsha
20-02-2011, 08:52
Крутая статья, жалко что примеров фото нет)из всего списка снимаю и снимал на любитель, фэд, хольгу, смену и ломо-лк
+1 4 3
Suto
20-02-2011, 13:54
блін, рэальна хіпсьцеры)
+1 4 3
kazhuh
20-02-2011, 23:20
ну, и не говорите, только хипстеры ломо-фотик купить могут, все остальные люди не могут и подумать о том, чтобы делать прикольные фотографии!!!
0 3 3
V.
25-02-2011, 13:56
ох, подсказал бы кто-нибудь, где Любитель купить!
+3 4 1
xadnight
31-03-2011, 11:50
Интересно. Получается, снимайте вот такими фотиками, потому что... А почему? Потому, что они популярны в узких кругах и выглядят "винтажно", дают "винтажную" и "мягкую" картинку, а все остальные, получается, выглядят неприметно и дают слишком обычную картинку?Какой фотоаппарат выберешь ты, должно зависеть от тех целей, которые ты ставишь перед собой как фотограф. Где примеры, того, ЧТО они снимают? Это же их суть, иначе статья превращается в рекламный рассказ о бусинах для папуасов. Все их хотят, хотя и не совсем понимают зачем, и что с ними потом делать после покупки. На словах объяснять, чем, например, фото с Дианы отличается от фото с Хольги невозможно, это все равно что танцевать балет про стихи.Совершенно заслуженно пишут в комментариях этой статьи, что 34 - хипстеры. Потому что статья именно хипстерская по смыслу, то есть с формой но без содержания. Эдакий перевод рекламы с lomography.com, мол, "Покупайте наших сланоу."Вообще, ломография не подразумевает съемку определенными камерами, хоть и началось все именно с одной конкретной модели. Да и что такое ломография? Яркие краски, ага, да.