Аддалі «Радзіму»

34 LIFE

Учора ў галерэі «Ў» аўтар легендарных «Гопнікаў» Уладзімір Казлоў прэзентаваў сваю першую беларускамоўную кнігу – зборнік апавяданняў «Радзіма». А таксама пастараўся растлумачыць, што крыецца за кірункам «панк-літаратура», да якога пісьменніка з вялікімі задавальненнем адносяць «далбаёбы-крытыкі» (цытата).

Выхадзец з Магілёва, пісьменнік Уладзімір Казлоў, здаецца, быў сапраўды рады і магчымасці пагутарыць з менскай публікай, і таму, што ягоныя вельмі беларускія па змесце творы нарэшце з’явіліся на роднай мове. «Для мяне было прыемным сюрпрызам, як загучалі мае апавяданні на беларускай мове, асабліва тыя тэксты, дзеянне якіх адбываецца ў Беларусі 1990-х, – распавёў аўтар. – Беларуская, як высветлілася, больш лагічна гучыць у іх, чым руская, на якой яны былі напісаныя».

На пытанне пра любімы ўласны твор Казлоў не знайшоў адказу, а пра апошнюю кнігу дадаў наступнае: «Можна сказаць, што так, “Радзіма” – гэта своеасаблівы зрэз маёй творчасці, калі зыходзіць з таго, што частка гэтых апавяданняў была напісаная на пачатку 2000-х, а частка – у апошнія гады. “Сустрэча” наогул была напісаная пад уражаннямі ад візіту ў Менск сёлета ўлетку».

Казлоў таксама паведаміў, што ў наступным годзе выйдуць два яго новыя раманы: назва першага – «1986», другі твор складае з ім дылогію, але ўсё, што пісьменнік пра яго сказаў, – «дзеянні адбываюцца ў 1990-х». Таксама Казлоў з аднадумцамі з Чэлябінска робіць фільм паводле матываў уласнай аповесці «Дзясятка» і робіць яго «ўвогуле без бюджэту». Фільм плануюць выпусціць увесну 2012-га.

Тое, што цяпер у Расіі на вуліцу выходзяць дзясяткі тысяч людзей, для Казлова было нечаканасцю. У нядаўнім інтэрв’ю «Русскому журналу» пісьменнік заявіў, што «не бачыць крыніц пратэсту». «Вядома, гэта аказалася вялікім сюрпрызам, і не толькі для мяне, – прызнаўся на сустрэчы Казлоў. – Людзей вывела на вуліцы пачуццё віны. Людзям зрабілася сорамна, што 5–6 гадоў яны карысталіся выгодамі гэтай сістэмы, пісалі пра яе ў Facebook і, па вялікім рахунку, нічога не рабілі, каб нешта змяніць. Калі параўноўваць Балотную плошчу з тым, што было ў Беларусі год таму, я бачу адно адрозненне. Калі беларуская ўлада ўмее дзейнічаць толькі з пазіцыі сілы, то расійская імкнецца падмануць, падкупіць, маніпуляваць людзьмі».

 

Праслухаць лекцыю ад Уладзіміра Казлова:

 

 

 

 

 

   СПАМПАВАЦЬ КНІГУ "РАДЗІМА"
        УЛАДЗІМІР КАЗЛОЎ У FACEBOOK

ГЛЯДЗІ ТАКСАМА:
Share

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ

а

15-12-2011, 16:03

дзякуй за лекцыю! трэба ўжо і відэа-лекцыі рабіць

Адказаць
ava

Alexander Trasheater

15-12-2011, 17:41

А дзе запіс прэзентацыі зборніка? Чаму выразалі?

Адказаць

трубки_пито

16-12-2011, 15:40

даниле холодно, купите ему шапку с ушками!

Адказаць

КАМЕНТАВАЦЬ