РЭЛІЗ

Родны край Brutto

  • ЧЫТАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУBEL
  • READ IN ENGLISHENG

Партызанскі праект Brutto прадстаўляе на 34mag новы альбом «Родны край». У другой паўнафарматнай працы калектыву Сяргей Міхалок і яго баявыя таварышы даводзяць музычны кампанент свайго прадукту да цвёрдасці молата, а лірычны булён з метафар і лозунгаў – да кіпення.

 

Правакацыя і энергетычная дабрачыннасць па-ранейшаму застаюцца фірмовымі фічамі Brutto. Міхалок давёў да дасканаласці свой паэтычны «Варкрафт», насяліўшы яго сотнямі вядомых персанажаў, лакацый, міфаў і цытат, якія, пераплятаючыся і асімілюючыся, ствараюць уласны ўнікальны сусвет. Бранябойны набор маніфестаў і рэвалюцыйных крычалак вельмі спрытна сшыты Вялікім Кампілятарам з лапікаў сусветнай культурнай спадчыны. Цяпер тэатр Brutto нарэшце набыў свае выразныя абрысы. Квіточак на псіхадэлічнае прадстаўленне можна спампаваць у адзін клік у нізе старонкі.

 

 

 

Guerrilla project Brutto is presenting its new album “Rodny kraj” (“Native Land”) at 34mag. In the second full-length work, Siarhiej Michalok and his "comrades" brought the product musical components to hammer hardness, and lyrical “broth” form metaphors and slogans – to “a boiling”.

 

 

 

DOWNLOAD 77 МБ