РЭЛІЗ

«Процесс» John Doe

  • ЧЫТАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУBEL
  • READ IN ENGLISHENG

На гэтай старонцы ты можаш спампаваць дэбютны EP «Прогресс» маладога магілёўскага гурта John Doe – вельмі ўдалы пажытак для розуму, забітага, як сток рукамыйніка, прапагандысцкім хламам дабрабыту, абароненасці і веры ў светлае сёння.

 

Круты, у любым сэнсе гэтага слова, фармат John Doe – гэта злы і сумленны голас істоты з ускраін, якая асабліва востра адчувае, што старыя сімвалы, страхі і стратэгіі нікуды не падзеліся. Гэта пакуты звычайнага, забытага ў гіпсакардонных завалах чалавека, што сутаргава шукае вобразы і карані, за якія можна было б зачапіцца, і на кожным кроку сутыкаецца з суровай рэальнасцю. Яго флэшбэкі нашпігаваныя сляпымі салдатамі, святочнымі цюльпанамі, пустымі вачыма і загартаванай сталлю.

John Doe – гэта пранізлівая дэкадэнцкая эстэтыка, якая на фоне апошніх падзей ужо не здаецца алдскульнай, хутчэй наадварот. Тут ёсць і моцны гітарны драйв, узброены выразным электронным сапортам, і забіяцкі чорны гумар, запячатаны ў сытныя правакацыйныя рыфмы. Надзвычай карысна бывае паслухаць жывую музыку забудаванага панэлькамі боку планеты і паспрабаваць у які ўжо раз расшыфраваць дурацкі нацыянальны праклён.

 

 

Photo by Андрэй Гапееў

On this page you can download young band John Doe debut EP “Protsess” ("Process"). It is a very good food for thought, which is clogged as a sink drain with propagandistic trash, security, and faith in a brighter today.

 

DOWNLOAD 38 МБ
Фоторепорт: Palina и ее публика

Фоторепорт: Palina и ее публика

Зафиксировали первый концерт артистки после ее участия в украинском «Х-Факторе».

Главные концерты января

Главные концерты января

Рассказываем, где и когда выступят твои любимые артисты.

Навагоднія міксы 2019

Навагоднія міксы 2019

Замест тысячы слоў – святочнае віншаванне на мове музыкі.

Навагодняя «Пятля»

Навагодняя «Пятля»

Падарунак пад ёлку для мізантропаў і «немодных чувакоў».

Ліса: «Музыка як хобі – што гэта? Так не бывае»

Ліса: «Музыка як хобі – што гэта? Так не бывае»

Вялікае інтэрв'ю з 19-гадовай спявачкай, на якую мы ўскладаем вельмі шмат надзей.

Музыкальные итоги-2018 в Беларуси

Музыкальные итоги-2018 в Беларуси

Кто записал лучший альбом? А кто стал главным открытием? Разбираем 2018 на части.

7 песен от Антона Слепакова – главного «Вагоновожатого»

7 песен от Антона Слепакова – главного «Вагоновожатого»

Слушай плейлист и настраивайся на концерт украинской группы.

«СБПЧ»: «Мы сейчас на пике нашей формы»

«СБПЧ»: «Мы сейчас на пике нашей формы»

Кирилл Иванов – о музыке, отношениях с сыном и политике.

14 лучших песен ноября

14 лучших песен ноября

Свежая начинка для твоей музыкальной библиотеки