РЭЛІЗ

Пасрэдствам Срэдств Разбітае Сэрца Пацана

  • ЧЫТАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУBEL
  • READ IN ENGLISHENG

Пасля доўгага маўчання галоўны рамантык-бэнд беларускай сцэны «Разбітае Сэрца Пацана» прадстаўляе на «Першаку» свой новы альбом «Пасрэдствам Срэдств». Слухаць і падпяваць яму трэба стоячы і з поўнымі слёз вачыма, як і любому сапраўды народнаму гімну.

 

 

У новым альбоме хлопцы зноў эксперыментуюць з гукам, які гэтым разам становіцца больш яркім, аб’ёмным і сучасным. Электронна-сінтэтычныя матывы і прымочкі дадаюць матэрыялу касмічнасці і відовішчнасці. Музычная атмасфера альбома змяшчае шмат кіслароду, дыхаецца ў ёй свабодна і лёгка. Зрэшты, гэта не моцна спрашчае жыццё лірычным героям плыткі – людзі, пра якіх спяваецца ў песнях, па-ранейшаму пакутуюць ад бытавухі, неўзаемнай любові, недахопу грошай, свабоды, справядлівасці. Яны самотныя, смешныя, страчаныя, кінутыя, незразумелыя і часта непачутыя. Яны нагадваюць сапраўдных людзей. І ў гэтым прыдуманым свеце, як і ў рэальным, іх выратуе іронія, любоў і вера ў сябе.

 

 

 

 

Павел Гарадніцкі – вакал, клавішныя, губны гармонік
Дзяніс Тарасенка – вакал, гітара
Эндру Осіпчык – бас-гітара
Аляксандр Кавалёў – драмсы

Запіс: Дзмітрый Каршакевіч, студыя Sun Flowers
Саўнд-дызайн, звядзенне, майстарынг: Яўген Сухавей
Дызайн вокладкі: Віталь «Вітамін» Дзегцяроў

 

After a long silence, the main romantic band of Belarus “Razbitaje Serca Pacana” ("Boy’s Broken Heart") are releasing their new album "Pasredstvam Sredstv" (“By Means of Means”) at "Piarshak". You should listen and sing along with them standing with eyes full of tears, like singing any true national anthem.

 

 

 

DOWNLOAD 116 МБ

КАМЕНТАРЫ (0)

Каментаваць


Европейские туры музыкантов

Европейские туры музыкантов

Где и каких артистов ловить с концертом ближайшие полгода.

Новые альбомы: Noel Gallagher’s High Flying Birds и Bjork

Новые альбомы: Noel Gallagher’s High Flying Birds и Bjork

Два долгожданных альбома этой осени.

Касетны рывайвл

Касетны рывайвл

Чаму аўдыякасеты зараз зноў on the top і хто з беларускіх бэндаў адказны за касетны рывайвл – даследуем тэму.

Плэйлісты музыкантаў: Руся

Плэйлісты музыкантаў: Руся

Дзевяць улюбёных трэкаў вакалісткі этна-электроннага гурта Shuma.

Первый за долгое время биф в беларусском рэпе

Первый за долгое время биф в беларусском рэпе

Rory January vs. Бакей. Разбираемся, что не поделили бывшие соратники по грайм-тусовке Bruuud.

Итоги Jager Music Awards 2017

Итоги Jager Music Awards 2017

Победители независимой музыкальной премии: от «ЛСП» и «Пошлой Молли» до Kedr Livanskiy и Shuma.

«Аигел»: дэбют у Менску

«Аигел»: дэбют у Менску

Фотарэпорт з першага канцэртнага выступу «Аигел» у Менску.

34 Mixes #4: Maxgreat

34 Mixes #4: Maxgreat

Паўгадзінны фанк з вінілу для сяброўскіх бранч-пасядзелак.

Альбомы недели: «Луна», Sia, Morrissey и Baths

Альбомы недели: «Луна», Sia, Morrissey и Baths

Девять альбомов, вышедших на этой неделе: от рождественских песен Сии и туманного попа «Луны» до горя Шарлотты Генсбур и секса Туви Лу.