РЭЛІЗ

Метро Мутнаевока

Пасля прэзентацыі сінгла «Сады» менскі гранж-бэнд «Мутнаевока» выпускае новы альбом. Трэцяя плытка «Метро» – шчырае падарожжа да сябе першапачатковага праз цёмныя тунэлі са светлымі прыпынкамі нашай душы. Слухай і пампуй бясплатна на «Першаку»!

 

 

 

«Мутнаевока» пра рэліз:

 

– Пра які пераварот і музычную рэвалюцыю можна казаць у нашы дні, калі ўсе стылі адкрыты і гукавыя эксперыменты і вычварэнствы не ведаюць межаў. Бадай што, у такі час настае момант, калі варта ўзгадаць, што табою кіравала, калі ты пісаў першую песню і марыў быць пачутым з лепшых намераў. Як з'явіліся першыя слухачы, якія палюбілі цябе за непадробную шчырасць і смелы падыход. Наступае момант, калі трэба ўзгадаць, што харошая песня – гэта спачатку тая, якая запамінаецца сваім матывам і кранае за душу.

Наш трэці альбом – гэта супольнасць песень, напісаных на адным дыханні, хаця і ў розныя перыяды. Агульная назва «Метро» – гэта метафара чалавечых душаў. Як самае патаемнае і глыбокае, не навідавоку, але са сваёй сістэмай руху, багатае на тунэлі цёмнай невядомасці і са сваімі светлымі прыпынкамі. Дзе ўсе мы суседзі і незнаёмцы адначасова. Дзе ніхто з нас не ведае, як выглядае месца, куды ад'язджае цягнік пасля заканчэння руху, але мы дакладна ведаем, што гэтае месца існуе.

Песні маюць у асноўным характар асабістых перажыванняў аўтара, аднак гэтыя пачуцці знаёмыя кожнаму, хто шукаў, знаходзіў, расчароўваўся, марыў, кахаў, правяраў рэальнасць на наяўнасць рэальнасці і мужна выносіў удары лёсу.

Для большай канкрэтыкі, каб удакладніць, у якім стылі выкананы матэрыял, можна сказаць, што гэта гранж. Хаця гэта не зусім так, і меламаны адчуюць, што тут сплецены шэраг стыляў. Але гэты тэрмін (а галоўнае – жыццё ў адпаведным стылі) больш падыходзіць для вызначэння, чым неабдымнае паняцце «альтэрнатыва».

Запіс альбома даўся не так лёгка, як падавалася на пачатку. Асабліва цяжкая задача паўстала падчас спеўнай працы, калі спатрэбілася надаць матэрыялу неабходную цэласць, індывідуальнасць і характар. Каб збольшага прымітыўныя аўтарскія песні гучалі прафесійна і раскрылі свой патэнцыял. Дзеля гэтага ў якасці саўндпрадзюсара выступіў гукарэжысёр Юрась Купрэвіч, якому адводзіцца асобнае месца ў грунтоўнай працы над плыткай.

Мы ўдзячныя ўсім, хто на працягу ўсяго часу дапамагаў нам у стварэнні альбома: нашым сем'ям, мамам, раёнам, у якіх мы выраслі, слухачам, адданым прыхільнікам; асабістая падзяка Юрасю Купрэвічу, Міры Маркевіч, Косцю Пыжову, Глебу Лабадзенку, кампаніі «МаеСэнс».

Большую частку грошай на альбом музыкі сабралі праз краўдфандынг на «МаеСэнс». Людзі выстаўлялі «сустрэчы» ў падтрымку рэліза, а нейкі хлопец нават выдаткаваў 1000 BYN за «келіх віна ва ўтульным месцы» з дырэктаркай гурта Мірай Маркевіч, але так і не прызначыў месца і час. Ашалелі ўсе, нават дырэктар «МаеСэнс»!

 

Лайв-прэзентацыя альбома запланаваная ў траўні. Сачы за абвесткамі!

 

  «Мутнаевока» ў сеціве:

VK   Facebook   Soundcloud   Spotify   «Yandex Музыка»   Apple Music

Вокладка – Ягор Бабій і Марына Пятрова

DOWNLOAD 67 МБ
«Убей перфекциониста». Лера Деле – о создании клипа на карантине

«Убей перфекциониста». Лера Деле – о создании клипа на карантине

История создания видео, которое вместо месяца заняло сразу три.

«КУЛЬТУРА.» – «ГОСТ». Премьера на «Першаке»

«КУЛЬТУРА.» – «ГОСТ». Премьера на «Першаке»

Это дебютный сингл и клип новой группы Паши Михалка.

Что не так с позицией «Белтелерадиокомпании» в конфликте с Shuma

Что не так с позицией «Белтелерадиокомпании» в конфликте с Shuma

Переводим законы на человеческий язык и отвечаем, кто прав с юридической точки зрения.

Как создавался клип «Дай дарогу» – «Баю-бай»

Как создавался клип «Дай дарогу» – «Баю-бай»

Почему «Баю-бай» – это дипломная работа для брестской группы.

10 песен и 1 альбом, чтобы перевести дух

10 песен и 1 альбом, чтобы перевести дух

Советуем хорошую музыку, чтобы очистить голову.

Топ-10 беларусов на Spotify

Топ-10 беларусов на Spotify

Первое место может тебя удивить. Потому что на нем не Макс Корж!

12 лучших песен июня

12 лучших песен июня

Беларусы поют о важном, Feduk записал главную песню лета, Arca – это любовь!

Неизданная музыка учеников Ableton School, часть 2

Неизданная музыка учеников Ableton School, часть 2

«Домашки» Ableton School, которые хочется послушать здесь и сейчас.

Palina, Лера Яскевич и Бакей – о пикетах в Беларуси

Palina, Лера Яскевич и Бакей – о пикетах в Беларуси

«Все это одновременно пугает и смешит», – говорит Бакей.