21354 80 763

Hramadaznaustva

Мы з гонарам прэзентуем на абноўленым «Першаку» новы поўнафарматнік Лявона Вольскага.


 

Альбом пад назвай «Грамадазнаўства» больш нагадвае аўтаматную чаргу, кулі якой б’юць па нашых комплексах, страхах і надзеях. Гэтая плытка адначасова падаецца нам данінай павагі фанатам старога N.R.M. і тлустай рысай, якую Вольскі падводзіць пад прывідным беларускім «сёння».

«Я думаю, што скончыўся час кампрамісаў, – кажа Вольскі. – Час гандлю, прымання ўмоваў гульні, унутранага цэнзара і лавіравання. Сышоў час эзопавай мовы, схаваных сэнсаў і чытання паміж радкамі. Хацелася выказацца проста і ясна».

Гэты альбом пісаўся на віленскай студыі Ymir Audio. За музычны складнік «Грамадазнаўства» адказваў нарвежскі музыка-мультыінструменталіст і саўнд-прадзюсар Снорэ Бэргэруд, таму, на меркаванне Вольскага, «гук атрымаўся “нетутэйшым”, скандынаўскім».

«Снорэ працаваў у жанры манументалізму, – каментуе Вольскі гучанне кружэлкі. – Я не магу вылучыць з альбома нейкую адну “найбольш удалую” песню. Яны там усе як камяні ў брукаванцы».

Адчуць вагу кожнага каменя ў сваёй руцэ ты можаш, паводле добрай традыцыі «Першака», цалкам бясплатна.

Пра тое, у якіх умовах ствараўся альбом, ты можаш прачытаць тут.

 

 

 

 

HRAMADAZNAŪSTVA.VOLSKI
© Lavon Volski, Snorre Bergerud ℗ Lavon Volski, 2014.

Lavon Volski – vocals, melodies and lyrics
Snorre Bergerud – all guitars and bass, arrangements and production
Sindre Skeie – drums and percussion

Recorded and mixed by Snorre Bergerud at Ymir Audio
Mastered by Jaime Gomez Arellano at Orgone Studios

Cover photo by Andrej Davydčyk


Design by Kasia Syramałot

Special thanks: Hanna Volskaja, Aleh Harus, Aleś-Francišak Myškievic, Pavał Arakielan, Andrej Jakubčyk, Pavał Mamonaū, Ihar Nazaranka, Saša Bielavokaja, Marija Meškovaitė, Vaidas Stackevičius, Rasa Bubulyte, Maciej Saburaū, Ingo Petz

 

Downloads:
763
  • 2014-03-24
  • 21354
  • 80

ПАДЗЯЛІЦЦА З СЯБРАМІ

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ

Ігар

25-03-2014, 08:14

Нарэшце!! :)) Доўгачаканы!!! :)

Адказаць

Oggo Pip

25-03-2014, 08:22

Гаўно нейкае. Вольскі столькі грае, мог бы ўжо за гады вырасці са змагарскай мазафакі ў якую-небудзь больш цікавую музыку.

Адказаць

Юра

25-03-2014, 09:07

Гэта не павінна цябе хваляваць. Ідзі будзь тлустым дзе-небудзь яшчэ. Ну і слухай тое лайно, што табе даспадобы, ніхто ж не замінае.

Адказаць

Кірыла

25-03-2014, 09:18

Ну дык менавіта што столькі ўжо грае -- адных толькі супольных праектаў набярэцца на густ кожнага піпы. З моманту анонсу Грамадазнаўства дасканала было зразумела, што на гэтым альбоме будзе Вольскі часоў НРМ. Дарэчы, атрымалася шмат шырэй -- агулам вельмі разнастайная плытачка, нявартай увагі оггі "змагарскай мазафакі" мусіць на тры з паловай трэкі нацэдзіць можна. Але ж для таго, каб гэта зразумець варта было цалкам паслухаць, а не каментаваць толькі пабачыўшы вокладку, агась.

Адказаць

mmm

25-03-2014, 20:59

Сярожа. гэта ты?

Адказаць

SergiO

25-03-2014, 08:31

OGGO PIP ты альбом праслухай спачатку, перш чым троліць!)
Зусім не чакаў такой музыкі! Вельмі задаволены! Лявон, як заўжды, не разчараваў!

Адказаць

Oggo Pip

25-03-2014, 08:32

Мне хапіла паці праслуханых песень, каб склалася сталае ўражанне. Так што не трэба інсінуацый вашых брудных.

Адказаць

Oggo Pip

25-03-2014, 08:33

І навошта ён пад Майкла Стайпа размаляваўся?

Адказаць

Аляксей

25-03-2014, 08:34

@OGGO PIP, кшталку Ляпiсь Кру, мяркую ))) Вось дзе новая беларуская зорка знайшлася...
Не падабаецца - ня слухай. Ён не дзеля цябе альбо мяне пiша свае песнi, а таму, што ён так адчувае. I мне, напрыклад, падабаецца ягоны светапогляд i тое, што ён стварае.

Адказаць

Oggo Pip

25-03-2014, 08:36

А чаго вы рыторыку спервадобейся ўключаеце? Ці ў інтэрнэтах ужо забаронена выказваць сваё меркаванне?

Адказаць

Ягор

25-03-2014, 08:44

Клёва! Дзякуй, Лявон!

Адказаць

Алесь

25-03-2014, 08:51

Дайце FLAC!

Адказаць
ava

Андрэй Строцаў

25-03-2014, 08:59

Пытаньне наконт дызайну новага Першака. У мяне нешта цяпер праз сярэдзіну экрана вісіць чорная паласа, а што з гэтым зрабіць?

Адказаць

F5

25-03-2014, 09:03

F5

Адказаць
ava

Андрэй Строцаў

25-03-2014, 18:51

Так я спрабаваў F5, і ня раз. Не работае.

Адказаць

rsnake

25-03-2014, 15:57

Не працуе..((

Адказаць
ava

Alaksiej Maroz

25-03-2014, 09:02

Нарэшце. Дзякуй, Лявоне!!!

Адказаць

Юра

25-03-2014, 09:06

Выдатна - што яшчэ сказаць.
Дзякую, Лявон!

Адказаць
ava

Jauhien Sokalau

25-03-2014, 09:14

Дзякуй, закаціла!
Усіх са святам!

Адказаць

Фан НРМ

25-03-2014, 09:53

Нет, это слушать невозможно.. Звукорежиссера выгнать в шею обратно в норвегию. Звук отвратный, текстовки неочем, пару мелодий норм, остальное шрот. Очень слабо, радует что бесплатно...

Адказаць

Американка

25-03-2014, 10:16

Надо оперативнее работать, товарищ. Или отдел расширять... Можете кстати у своих руССких братьев поучиться троллингу.
Как раз и русский язык подучите.

Адказаць
ava

Yauhen Kharuzhy

25-03-2014, 10:42

Але ж Вольскага з бочкі лепей усё ж дастаць...

Адказаць

Фан НРМ

25-03-2014, 10:40

Но не все так плохо, грамадазнауства подвигла меня на включение на полную лучшего альбома НРМ- Тры карапахи 2000г.в.!

Адказаць

хаўрус 8.9

25-03-2014, 10:12

яшчэ каб тэксты выклалі было б супер)

Адказаць
ava

Anton Kashlikov

25-03-2014, 10:23

а тэксты ёсць у архіве. пампуйце!

Адказаць

Міхаіл

25-03-2014, 11:13

Цікавейшы за апошніх Ляпісаў - безумоўна:) Нават цікавейшы за некаторы NRM:)

Адказаць
ava

Лёша Вронский

25-03-2014, 15:34

Не трэба параўноўваць цёплае з мяккім, асабліва, калі параўноваць вы не здольны :)

Адказаць

Jegor

25-03-2014, 11:24

Сапраўды круты альбом! Выдатны падарунак зрабіў на свята, вялікі дзякуй! :)

Адказаць

NieZmahar

25-03-2014, 11:37

Альбом для прыхільнікаў старога НРМу. Як бы кавалкамі лайна Лявона не абкідвалі, альбом выдатны атрымаўся. Цяжкага гуку ад Вольскага было не чуць з часоў супынення творчай дзейнасці праекту ZET. Кружэлка даволі актуальная сёння - дзякуй хаця б за гэта.

Адказаць
ava

Viačasłaŭ Radzivonaŭ

25-03-2014, 12:01

Толькі навошта ў тэгах Volski?… http://www.last.fm/music/Volski

Адказаць
ava

Siarhei Balakhonau

25-03-2014, 12:08

ахах) толькі што пра гэта падумаў

Адказаць
ava

Maciej Król

25-03-2014, 14:09

"Volski" - Новы брэнд )

Адказаць

Алег

25-03-2014, 12:18

Падарунак да Дня Волi?! Дзякуй, спадар Лявон!

Адказаць
ava

Mark Scouser

25-03-2014, 12:41

Дзе можна тэксты ўбачыць?

Адказаць

тэкст

25-03-2014, 13:06

Калі пачытаць на 7 камэнтаў вышэй, то можна знайсьці адказ.

Адказаць

саня

25-03-2014, 12:50

Сагрэў Лявон усё будзе добра. З Днём Волі усіх віншую!

Адказаць
ava

Павел Авсиевич

25-03-2014, 14:39

Отличные стихи и музыка. Кто-то ждал что Вольский станет Томом Йорком? ) Спасибо @34mag , ваш сайт держит марку, всё оформлено на пять)

Адказаць

сяржук

25-03-2014, 14:39

прышпільна, але я не аматар рока

Адказаць

Mordor

25-03-2014, 14:56

Гэта як жа трэба загубіць цудоўны верш Янкі Купалы "А хто там ідзе" кепскай песняй? Дзякуй Лявону за абруджванне беларускай спадчыны. А які твор будзе наступным?

Адказаць

ганна

25-03-2014, 15:12

Цудоўная музыка! Асабліва спадабалася песня Маё каханне. Дзякуй, спадар Лявон!

Адказаць

Miraslava

25-03-2014, 15:17

Дзякуй за цудоўны падарунак на Дзень Волі. Спадабалася значна болей за папярэднія сольныя праекты Лявона.

Адказаць

kovalski

25-03-2014, 16:15

калi у нас так гук пiсаць навучацца

Адказаць
ava

Александр Железко

25-03-2014, 17:32

Дзякуй Лявон !

Адказаць

Білет

25-03-2014, 18:05

Дзякуй за выдатны падарунак на Сьвята. Але ж адно "але"...
Бачна, як Лявону заябала ўсё, што навокал адбываецца. І ён добра пра гэта расказвае. Але ж хочацца пачуць ад яго падказку "як быць" і "што рабіць"...

Адказаць

zmahar

26-03-2014, 04:46

А сам думаць не здольны?

Адказаць

Skov

25-03-2014, 18:46

Дзякуй за альбом, асабліва спадабаўся Гарус у відосе

Адказаць

z

25-03-2014, 19:11

Щыкоўна!!

Адказаць

mmm

25-03-2014, 20:56

Лявон, дзякуй што ты ёсць

Адказаць

rmd

25-03-2014, 21:18

няма словау, алеж няма i лiтарау прыгодных, выбачай. ty velmi advažny, mocny zpjavak.

Адказаць
ava

Андрэй Строцаў

26-03-2014, 21:34

śpiavak - сьпявак, zpjavak - зп'явак.

Адказаць

Папагена

26-03-2014, 04:56

Дзякуй, дзядзьку!

Адказаць

migrant

26-03-2014, 08:33

Dziakuj!

Адказаць

Вася

26-03-2014, 10:46

а ничиво так

Адказаць

Macei

26-03-2014, 11:49

Дзякуй за альбом. Мне спадабаўся! Заўтра пачуем на канцэрце!

Адказаць

Мікола

26-03-2014, 12:27

Выдатны падарунак усім беларусам! Дзякуйма Лявоне!

Адказаць

FarEast

27-03-2014, 05:04

Бодро! Жаль, я половину слов разобрать не могу. Где можно лириксы почитать, никто не знает?

Адказаць
ava

Саша Шшшшш

27-03-2014, 15:35

Уважліва чытаем каменты і не тупім)

Адказаць

Мірон

27-03-2014, 22:13

Міхалок можа будзе спакойным — ёсьць каму цягнуць тэму пасля разбежкі Ляпісаў. І гэта слаўна.

Адказаць

dvAndrey

28-03-2014, 08:58

Отличный альбом! Если сравнивать Вольского и НРМ современное, то Вольский лучше
http://delaemvmeste.by/staryiy-dobryiy-volskiy/

Адказаць

Шыпшына

28-03-2014, 11:02

Ну нарэшце выбухнула! Ура-а! Доўга чакала чагосці такога.

Адказаць

Alies'F

29-03-2014, 11:04

А я хацеў бы 128 kb/s. Дзе набыць?

Адказаць

Minak

31-03-2014, 14:55

Як толькі гук больш інтэнсіўны - словаў не разабраць. Ці то гэта нешта з маімі вушамі, ці з гукарэжысёрам, як тут пішуць?

Адказаць

Максім

31-03-2014, 18:43

Выдатна!

Адказаць

Alies'F

01-04-2014, 06:20

Выдатны альбом – музыка, тэксты! Сп. Лявон, Артур Вітальявіч Вамі ганарыцца.
Посьпехаў і свабоды!

Адказаць
ava

Grain Brain

01-04-2014, 09:30

Цудоўна!
І там ты чужой і тут ты чужой.
Для музыканта краіна - струна, але для большасці краіны няма. Для апазіцыянера краіна - турма, але для большасці краіны няма.
Ламай сцэнар :-) - чым далей, тым лепш песьні.
На вуліцы чыста, у сэрцы пуста.
Сонца над балотам )) Сто гадоў гульні у самаабарону.

Адказаць
ava

Grain Brain

01-04-2014, 09:31

Цудоўна!
І там ты чужой і тут ты чужой.
Для музыканта краіна - струна, але для большасці краіны няма. Для апазіцыянера краіна - турма, але для большасці краіны няма.
Ламай сцэнар :-) - чым далей, тым лепш песьні.
На вуліцы чыста, у сэрцы пуста.
Сонца над балотам )) Сто гадоў гульні у самаабарону.

Адказаць

Зміцер

04-04-2014, 08:40

Хто там ідзе і Мэфіста - вельмі энэрэмна, а можа нават зэтна, адразу забірае. Астатнія песні ад рознай стылістыкі, не аднародныя і пад настрой. А цалкам - зачотны дыск. Дзякуй Лявону. Калі і дзе можна купіць дыск?

Адказаць
ava

Пашка Малюжанец

05-04-2014, 12:53

круцяк вапшчэ! лойс!

Адказаць

Obat Kanker Kandung Kemih

26-08-2016, 11:10

Obat Kanker Kandung Kemih

Адказаць

КАМЕНТАВАЦЬ

Неадэкватныя па меркаванні рэдакцыі каментары могуць быць выдаленыя.

E-mail: 34editors@gmail.com | Пры выкарыстанні матэрыялаў 34mag.net актыўная спасылка абавязковая!