1064 1 369

Ф2

Раздаем новы альбом «Ф2» нашага баранавіцкага сябра Дзімы Ску і яго праекта «Чтобы-чтобы». Як і папярэдні рэліз хлопцаў, новая плытка таксама запісана на хаце за адзін самы люты месяц зімы. Гэтым разам прадукт атрымаўся больш дарослым і глыбокім, але не менш добрым і дурным.


У Дзімы Ску і яго сяброў-актывістаў атрымліваецца рабіць не проста музыку, але своеасаблівыя дамашнія музычныя закаткі ў сапраўдным, не найграным, уласным соку. Узроўні дурасці і мудрасці, пафасу і самакапання, простасці і глыбіні, аранжыравання і панкаўскага брынчання прыемна збалансаваныя – матэрыял неаднародны, але цэльны і даведзены да смаку. «Чтобы-чтобы» працягвае гнуць сваю кватэрную лінію, смяяцца сабе ў твар, пісаць альбомы па лютых, цекчы разам з жыццём і находзіць шчасце ў бледна-шэрай кашы. Бо рэчаіснасць – гэта выбар, а творчасць – гэта выйсце.

 

 

 

Чтобы-чтобы – «Ф2» (2015):
Дзіма Ску – словы і музыка (6, 10),
Ілля Кш – музыка (акрамя 3, 5, 6, 10, 11) і запіс.
Дэн Кастэла і Андрэй Цяпін – зачытон (2)

Невгень – музыка (3),
Helgi G – музыка (5),
offman – дадатковая музыка (10),
Глеб Маліноўскі – лютня (11),
Андрэй Дараган – фота.

 

 

Downloads:
369
  • 2015-06-23
  • 1064
  • 1

ПАДЗЯЛІЦЦА З СЯБРАМІ

КАМЕНТАРЫ
СПАЧАТКУ СТАРЫЯ СПАЧАТКУ НОВЫЯ

КАМЕНТАВАЦЬ

Неадэкватныя па меркаванні рэдакцыі каментары могуць быць выдаленыя.

E-mail: 34editors@gmail.com | Пры выкарыстанні матэрыялаў 34mag.net актыўная спасылка абавязковая!