34 Music Sessions: як гэта было?

У гэтым сезоне летняя музычная гісторыя ад 34mag працягнулася вялікім серыялам 34 Music Sessions. Мы вырашылі паказаць табе трохі бэкстэйджу (бо часам гэта самае цікавае) і ўзгадаць, як усё адбывалася.

 

 

 

Кася Сырамалот,

рэжысёрка 34 Music Sessions:

 

– У гэтым сезоне мы паставілі сабе задачу сумясціць актуальную беларускую музыку, якую мы лічым значнай і вартай, з атмасферай менскага лета 2017-га. Але здымкі музыкаў без публікі былі б не такімі жывымі, таму мы былі вельмі рады магчымасці запрашаць сяброў і проста мінакоў далучацца да аўдыторыі падчас запісу і здымак.

Я перагледзела мноства музычных відэа – і асноўным натхненнем сталі запісы з 1960-х і 1990-х – тых часоў, калі аўтэнтычнасць і атмасфернасць, можна сказаць «кіношнасць» панавалі і задавалі тон. У выніку мы вывелі для сябе формулу.

Па-першае, натуральная «трасучка» камеры і адчуванне, нібы ты сам глядзіш на ўсё вачыма аператара.

Па-другое, паказваць тое, што звычайна спрабуюць схаваць і што застаецца за кадрам, але так дадае жывасці і атмасферы, – усе правады і абсталяванне, часам спіны аператараў, планы з-за спінаў гледачоў і г.д.

«Я перагледзела мноства музычных відэа – і асноўным натхненнем сталі запісы з 1960-х і 1990-х»

Па-трэцяе, мне даўно хацелася здзейсніць такі эксперымент з доўгімі планамі, калі мантаж адбываецца непасрэдна на пляцоўцы і ў галаве аператара, з мінімумам «катаў» пасля. Гэта патрабуе любові аператараў да музыкі, вялікага майстэрства і адчування моманту. І вельмі прыемна, што мара здзейснілася – з дапамогай хлопцаў з Nota Kitchen (Лёша WarGun, табе персанальная падзяка) у нас атрымалася цалкам адмовіцца ад традыцыйнай для запісу ўсіх музычных сэшнс статычнай камеры і сканцэнтравацца на атмасферы.

Так, мы часта чулі каментары пра тое, што «так звычайна не робіцца», але ж на тое мы і 34, а не тэлебачанне, каб спрабаваць зрабіць немагчымае, і, нечакана для нас, з кожным выпускам стала атрымлівацца ўсё лепей. Для атмасфернасці і адчування жывога канцэрту ў нас былі гледачы, але галоўным быў усё ж такі відэапрадукт, таму для нас істотна было рабіць ролікі такімі, каб, гледзячы іх, стваралася ўражанне, што ты сам знаходзішся на месцы здымкаў побач з музыкамі, а яны спяваюць адмыслова для цябе. Менавіта таму прысутнічае пэўная сюжэтнасць і сцэнарнасць, наўпроставая праца на камеру і мантаж з некалькіх дубляў.

Наконт выбару музыкаў – мы сутыкнуліся з тым, што ў Беларусі вельмі мала камерцыйнай музыкі, затое можна дакладна вызначыць дзве плыні. Першая – музыка аўтэнтычная і часам такая, якую немагчыма ўпісаць у межы стыляў. А таксама, на жаль, у нас пакуль што вельмі шмат другаснай музыкі, якая вельмі спрабуе быць кімсьці ці чымсьці, толькі не сабой.

Мы стараліся выбіраць музыку аўтэнтычную, каб пэўным чынам натхніць пачаткоўцаў і зрабіць злепак з таго добрага, што ёсць у нас на дадзены момант. Таму побач з карыфеямі – «ЛСП», «Касіяпеяй», Сяргеем Міхалком і «Дай Дарогу!» – у нас з’явіліся Аня Жданава, Taran Trio, Intelligency, By Soulfam, Deech, а асабіста для мяне вішанькай на торце былі Wasp’n’Hornet – гурт, якога на дадзены момант не існуе, але для поўнай карціны ён быў проста неабходны, і, на шчасце, нам удалося ўгаварыць музыкаў сабрацца, каб запісаць магію. Вядома, у 10 серый усіх не змесціш, але ў нас ёсць ідэі для наступных сезонаў, а ў многіх артыстаў, спадзяюся, ёсць час знайсці сваё гучанне.

 

 

 

 

Антон Кашлікаў,

прадзюсар 34 Music Sessions:

 

– Для мяне 34 Music Sessions апынуўся адным з самых вялікіх, складаных і цікавых праектаў, якія мы рабілі. Нядаўна я падлічыў, што непасрэдна над арганізацыяй здымак і прадакшнам працавала больш за 40 чалавек – і гэта я, вядома, не лічу музыкаў і гледачоў.

Фактычна ўсё лета складалася з ліставання і тэлефонных размоў – з артыстамі, пляцоўкамі, гукавікамі, менеджарамі артыстаў, менеджарамі гукавікоў, зноў з артыстамі і пляцоўкамі. З тымі ж «ЛСП» ці Brutto, напрыклад, мы пачалі размову пра ўдзел у праекце яшчэ ў мінулым годзе.

Мне здаецца, правільна ўспрымаць 34 Music Sessions як сапраўдны серыял, які складаецца з эпізодаў, мае сваю логіку развіцця, герояў першага і другога плану, чырвоныя нітачкі, якія звязваюць усё шоу ў адзінае цэлае. Ёсць фішачкі, якія зможа разглядзець толькі ўважлівы глядач.

Яшчэ гэта, канечне, гісторыя пра ўзаемадзеянне з горадам і нават трошкі пра інтэрвенцыю. Самая вясёлая здымка, як для мяне, – гэта «Касіяпея» на плошчы Свабоды. Самая рок-н-рольная – Wasp'n'Hornet & Groove Dealers на тэрасе «Хулігана». Самая кранальная – «ЛСП» у новым фармаце. Да таго ж гэта была адна з апошніх прац, калі не апошняя, Ромы Англічаніна, які зводзіў гук для трэка, што гучыць у відэа.

«З тымі ж “ЛСП” ці Brutto, напрыклад, мы пачалі размову пра ўдзел у праекце яшчэ ў мінулым годзе»

 

 

 

 

Аня Буглакова,

брэнд-менеджар Beefeater:

 

– Beefeater – гэта сучасны, крэатыўны і смелы брэнд, які пры гэтым з'яўляецца ўвасабленнем традыцый і гісторыі Лондана. Да таго ж гэта адзіны ў свеце джын, вытворчасць якога да гэтага часу знаходзіцца выключна і толькі ў Лондане – у горадзе, у якім брэнд і быў створаны.

Чаму Beefeater і 34 Music Sessions? Таму што гэта гісторыя пра родныя гарады, пра іх разнастайнасць і энергію, пра людзей і настроі, пра гарадскія гукі і вібрацыі. У ходзе праекта ствараліся маленькія эпіцэнтры жыцця Менска, а брэнд з'яўляўся іх часткай, частуючы гасцей кактэйлем Beefeater & Tonic – класічным напоем, каб не ўскладніць, а падкрэсліць навакольную атмасферу.

Для мяне гэты праект пра любоў да горада, калі ўсе складнікі зліваюцца ў адно цэлае і ты проста атрымліваеш асалоду ад таго, што адбываецца вакол, радуешся ўжо знаёмым месцам і выканаўцам і з задавальненнем адкрываеш для сябе новае.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Усе выпускі 34 Music Sessions:
 

 

 

 

 

 

 

Фота by Таня Капітонава, palasatka

Первый за долгое время биф в беларусском рэпе

Первый за долгое время биф в беларусском рэпе

Rory January vs. Бакей. Разбираемся, что не поделили бывшие соратники по грайм-тусовке Bruuud.

Итоги Jager Music Awards 2017

Итоги Jager Music Awards 2017

Победители независимой музыкальной премии: от «ЛСП» и «Пошлой Молли» до Kedr Livanskiy и Shuma.

«Аигел»: дэбют у Менску

«Аигел»: дэбют у Менску

Фотарэпорт з першага канцэртнага выступу «Аигел» у Менску.

34 Mixes #4: Maxgreat

34 Mixes #4: Maxgreat

Паўгадзінны фанк з вінілу для сяброўскіх бранч-пасядзелак.

Альбомы недели: «Луна», Sia, Morrissey и Baths

Альбомы недели: «Луна», Sia, Morrissey и Baths

Девять альбомов, вышедших на этой неделе: от рождественских песен Сии и туманного попа «Луны» до горя Шарлотты Генсбур и секса Туви Лу.

Музыкальный толковый словарик. Выпуск #1

Музыкальный толковый словарик. Выпуск #1

Ритейл, бутлег, анплагд – расшифровываем заковыристые термины, которыми пользуются музыканты.

Как открыть музыкальную студию в Берлине?

Как открыть музыкальную студию в Берлине?

История Максима Кульши из Super Besse, который переехал в столицу Германии и начал там свой бизнес.

Самоубийство через поэзию: интервью с «Аигел»

Самоубийство через поэзию: интервью с «Аигел»

Кибер-рэперы «Аигел» – о пустоте между ударами бочки и свободе через репрессию.

Душэўныя джэмы By Soulfam

Душэўныя джэмы By Soulfam

Гісторыя музычнай групоўкі, якая на працягу сёлетняга сезона лашчыла слых наведнікаў бара «Ў».