Лявон Вольскі едзе ў першы за 10 год тур па Беларусі

Лявон Вольскі едзе ў першы за 10 год тур па Беларусі

 Гурт Volski на чале з Лявонам Вольскім адпраўляецца ў тур з лепшымі песнямі N.R.M., «Мроі», а таксама сольнікаў спадара Лявона ў электрычным гучанні.

Гурт Volski зараз – гэта Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (гітара), Алесь-Францішак Мышкевіч (бас), Павел Мамонаў (бубны). Дыскаграфію гурта складаюць альбомы «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016).

«У апошні раз я ездзіў у тур па Беларусі яшчэ з N.R.M. у 2008 годзе. Гэта было так даўно, што проста не верыцца, – узгадвае Лявон Вольскі. – Будзем рады бачыць усіх. Праграма ў туры будзе безкампрамісна электрычная і энэргічная».

 

 Графік тура: 

 

Спіс будзе пашырацца. Сачы за інфой у Facebook і VK.

 

Нагадаем, што ў верасні 2017 Вольскі з трыумфам вярнуўся на беларускую сцэну і сабраў аншлаг у Prime Hall.

Ну, і каб двойчы не ўставаць: першы за доўгі час тур па Беларусі таксама абвесціў днямі Зміцер Вайцюшкевіч. Ён выступіць у Віцебску (10.03), Барысаве (18.03), Астраўцы (5.04) і Гомелі (20.05).

Фота: Андрэй Давыдчык