Лявон Вольскі выпусціў кліп «Аперацыя адукацыя»

Лявон Вольскі выпусціў кліп «Аперацыя адукацыя»

Лявон Вольскі прадставіў другі кліп з будучага дыска на песню «Аперацыя адукацыя». Гэта антыўтопія на тэму адукацыі моладзі, якая, здаецца, няўлоўна перасякаецца з нашай рэчаіснасцю.

 

«Аперацыя адукацыя» – чарговы сінгл з альбома «Гравітацыя», сродкі на запіс якога збіраюцца праз краўдфандынг. На момант публікацыі сабрана ўжо 75% ад неабходнай сумы.

Канцэртная прэзентацыя плыткі адбудзецца 2 сакавіка ў Prime Hall. Квіткі коштам ад 30 BYN ужо можна набыць на сайтах Kvitki.by, Primehall.by, а таксама ў касах горада.