Здымі відос – атрымай падарунак пад нос!
Застаецца ўсяго месяц да мандарынаў-елкі-носам-у-аліўе. А якую афігіцельную гісторыю ты будзеш расказваць Дзеду Марозу пасьля бою курантаў? Ад чаго ты прыфігеў у гэтым годзе?
Распавядзі самую вар’яцкую, самую цікавую, самую ржачную гісторыю, якая здарылася з табой ці з тваімі сябрамі ў 2009 годзе. Атрымалася пазносіцца з бабуляй праз разетку? Заснуў у Менску, прачнуўся ў Жабінцы? Станчыў брэйк-дэнс на стале ў выкладчыка і атрымаў у залікоўку 9? АФІГЕННА!!!
Распавядзі ўсім!
На гэтай старонцы цягам сьнежня будуць дзясяткі кароткіх відэазапісаў. Ты зможаш пабачыць і пачуць сваіх знаёмых, а таксама зможаш зацаніць іх гісторыі. І, канешне, сам зможаш узяць удзел у нашым конкурсе!
ШТО ТРЭБА
Вазьмі:
- мабілку;
- фоцік;
- хэндзік;
- вэб-камэру;
- прафэсійную камэру;
- усё, на што можна зьняць відос,
…і здымі відэа.
ПРА ШТО
У сваім відосе напрацягу 1 хвіліны распавядзі крутую, цікавую, вар’яцкую, сьмешную гісторыю, якая здарылася з табой / з тваімі сябрамі / роднымі / блізкімі / далёкімі людзьмі ў гэтым годзе. Ад яе ты так прыпух, што хочацца распавесьці пра гэта ўсім. “Я фігею!” – вось самы галоўны крытэр крутасьці тваё гісторыі!
ФАРМАТ
Якасьць відэа - ня мае значэньня. Што будзе рабіцца ў кадры - выбар за табой. Гэта можа быць проста твой твар, а могуць быць героі тваёй гісторыі. Толькі ня больш за 1 хвіліну!
КУДЫ ДАСЫЛАЦЬ
Адзнятае відэа высылай на адрас 34popis@gmail.com з пазнакай “Я фігею’ 2009”.
Таксама не забудзь даслаць сваё імя + узрост + горад.
ТЭРМІНЫ
Чакаем відэа да 19-га сьнежня.
20-27 сьнежня - галасаваньне на сайце.
27-31 сьнежня - падвядзеньне вынікаў (рэдакцыя + галасавалка).
4 cтудзеня - абвяшчэньне вынікаў.
ПРЫЗЁРАЎ БУДЗЕ 5*
Прызёр (па галасах) атрымае фліп-камеру

Прызёр (па вэрсіі 34mag.net) атрымае шпіёнскую вэб-камэру

Прызёр глядацкіх сімпатый (не набраў галасоў, але ўразіў журы) атрымае флэшку на 32 Гб!

+ 2 суцяшальных прыза для лідараў, цішоткі з лагатыпам конкурса “Я фігею’ 2009”
* прызы могуць не адпавядаць прызам з ілюстрацый.