Хэлаўін на падыходзе!

Быць клыкастым сёньня ў модзе!

А табе ніколі не хацелася пасмактаць крывішчы з чыёй-небудзь бязьвіннай шыі? Калі так – гэты праект табе пакоціць!
быць клыкастым сёньня ў модзе, клыкі, хэлаўін, halloween

Спецкурс па вырабу якасных вампірскіх клыкоў ад челаў з часопіса Мake
Падчас спэцкурсу хлопцы прапаноўваюць даведацца, як працаваць з трыма рознымі відамі матэрыялу. Відэа дэтальна апісвае, як зрабіць зьлепак-нэгатыў тваіх зубоў з альгінату натрыю, зьлепак-пазытыў з плястыку, а потым вырабіць і самі клыкі з дзьвухсастаўнай акрылавай смалы, з якой фрыкі робяць штучныя пазногці.

Крок першы: Альгінат натрыю
быць клыкастым сёньня ў модзе, клыкі, хэлаўін, halloween
Першы матэрыял, зь якім мы будзем працаваць, каб зрабіць нэгатыўны адбітак зубоў – гэта альгінат натрыю. Гэта лямінарыя, патыпу такая марская водарасьць. Ну і, ясен пень, нетаксічны, прыродны матэрыял. А таму зьлепак атрымаецца ня вельмі трывалы. Экспэрымэнт пацьвердзіў, што ён рассыпаецца праз некалькі гадзінаў.
Зьмяшай гэтую шнягу з 1 часткай аглінату натрыю і 1 часткай вады. Мы выкарыстоўваем дрэль з “відэльцанасадкай”. Пасьля таго як усё добра ўзбоўтана, вылівай сумесь у невысокую загатоўку, загадзя выразаную з папяровага кубачка.

А зараз трэба уванзіць сюдэма свае зубы. Але варта папярэдзіць – зубы не павінны праходзіць наскрозь да дна кубачка. Пачакай тры хвіліны і... вуаля! Чувак абмазаў свой палец альгінатам натрыю, каб ведаць, калі матэрыял зацьвярдзее.

Калі ты выцягнеш усё гэта з роту, то убачыш, што цяпер ты маеш зьлепак-нэгатыў сваіх зубоў. Каб зрабіць пазытыў, трэба пакласьці яго на дно кубка і заліць дзьвума часткамі плястыку.

Крок другі: Дзьвухсастаўны плястык
быць клыкастым сёньня ў модзе, клыкі, хэлаўін, halloween

Каб вырабіць зьлепак-пазытыў, мы выкарыстоўвалі дзьвухсастаўны плястык . Гэта шыкоўнае рэчыва. Яго проста і хутка апрацоўваць, а засыхае – намёртва. Усё гэта трэба зьмяшаць з вадкасьцю у суадносінах 1:1. Праз хвіліну яно набудзе белы колер. Пры зьмяшаньні гэтых хімічных элемэнтаў адбываюцца экзатэрмічная рэакцыі, а значыць, будзе горача! Напэўна, калі апусьціць туды палец, можна яго абпаліць. Лепей – ні-ні!

Калі сумесь загусьцее, пакінь яе састываць яшчэ хвілін на 10. Мы таксама не маглі дачакацца, і такім чынам сапсавалі нашу першую вэрсію клыкоў. Яны ўсе пакрывіліся. Рэчыва хутчэй састывае звонку, а ўнутры тым часам застаецца вадкім!

У выніку ў цябе атрымаўся плястыкавы зьлепак тваіх зубоў.

Крок трэці: Акрылавая смала
быць клыкастым сёньня ў модзе, клыкі, хэлаўін, halloween
І навошта яны ўсё гэта рабілі? Каб ты ня пхаў сабе ў рот акрылавую смалу для пазногцяў. Гэтая штуковіна жудасна сьмярдзіць, пакуль высыхае, а ў сухім стане робіцца неадчувальнай і нетаксічнай. Тэарэтычна, магчыма ўпяндзюрыць акрыльчык на зуб і адшліфаваць. Але хлопцы-майстры не ў захапленьні ад ягонага паху, да таго ж, гэтая хрэнь няхіла пячэ. Таму яны вырашылі зрабіць плястыкавы зьлепак зубоў, зь якім і будуць працаваць далей.

Табе трэба надыбаць акрылавае рэчыва для пазногцяў як у выглядзе парашку, так і ў вадкім выглядзе. Потым зьмяшаць іх. Чым больш вадкасьці ты дадасі, тым хутчэй замяшаецца цілі-цеста. Раім мяшаць рэчывы ў памяшканьні з добрым доступам паветра, бо пахне ўсё гэта “бажэсьцьвенна”!

Па некалькіх хвілінах мяшаньня сумесь стане вязкай і цалкам аднароднай. Зь яе можна скатаць шарык і насадзіць яго на клык зьлепку. Калі падрыхтаваць загадзя досыць рэчыва і намяшаць досыць сумесі, можна зрабіць адразу два клыкі. Трэба, каб яны налазілі на дзясну і даволі добра трымаліся за зубы, што знаходзяцца побач. Ну і калі ты хочаш, каб ён выбітна тапоршчыўся, клык трэба навастрыць

Крок чацьвёрты: Шліфоўка
быць клыкастым сёньня ў модзе, клыкі, хэлаўін, halloween

Для гэтай часткі вытворчасьці табе спатрэбіцца паліровачны апарат. Тэарэтычна ты можаш адшліфаваць клыкі і наждачкай ці напільнікам, але гэта зойме да халеры часу. Інвэстуй грошы ў будучыню і купляй паліровачны апарат. Не пашкадуеш.

Калі ён у цябе і так ёсьць, паклапаціся аб тым, каб сябе не параніць. Ня варта кранаць рукамі насадкі і выкарыстоўваць вялікахуткасныя рэжымы. Табе захочацца сьпілаваць усё лішняе з клыка, але пакінь трошкі матэрыялу, каб клыку было чым ухапіцца за твае зубы. Не забудзься на лінію дзясны. Пакінь трохі матэрыялу, які будзе напаўзаць на дзясну, бо ў іным выпадку твой радзімы зуб можа тарчаць з-пад клыка, а гэта ніфіга не прыкольна.

Пакуль шліфуеш, не забывайся рабіць перапынкі і прымяраць клык. Паглядзі ў люстэрка: як ён там выглядае?

Можна паддацца спакусе трохі падоўжыць клык, але з-за гэтага можна раптам пазбавіцца магчымасьці закрываць рот. Правер, які павінен быць выступ клыка, каб ён вытыркаўся з роту пры тым, што рот будзе закрытым. Ну, і ўжо можна красавацца сваім новым выскалам!

Клыкі гатовыя! Трэба ўвабраць сьліну, каб паміж клыкамі і зубамі не заставалася паветра. І усё ! Ты – красаўчэг!

Калі клыкі не ідэальна падыйшлі – дон’т воры! Табе можа дапамагчы клей для зубных пратэзаў ці простая жуйка! Нядоўгая практыка – і ты можаш здымаць іх падчас размовы. Прыхавай вампірскі клык за шчакой. Гы-гы-гы. Толькі будзь асьцярожны – не праглыні яго. Нягледзячы на тое, што, пакуль клыкі сухія, яны нетаксічныя, павер, гэта зусім ня тое, што можа цябе парадаваць.
быць клыкастым сёньня ў модзе, клыкі, хэлаўін, halloween
Ну, а затым – надыходзіць час апрануць клыкі і парадаваць дваравых бабулек! Выходзь на шпацыр!

Кррррррруцецкага Хэлоўіну!

(+ для тых, хто шарыць у інглішы, можаце тое самае пазырыць у арыгінале: відэа)

Каментары

Аўтар: Tobi (госьць)
Дата: пят, 11/06/2009 - 04:52

Надо попробовать ;)

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце