Хэлаўін на падыходзе!

Быць страшэнным сёньня ў модзе!

Калі ты недастаткова брыдкі для надыходзячага сьвята, гэта трэба тэрмінова выправіць! Нестандартныя ідэі дызайнэраў...

... у дапамогу простым сьмяротным, што маюць намер зьляцецца на шабаш у ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада.

Маскай а-ля “Крык” сёньня можна зьдзівіць і напужаць хіба што немаўля. Чортавы рожкі, капыты і хвасты – ну, гэта ўжо зусім несур’ёзна! Be creative!
хэлаўін, halloween, маскі, касьцюмы, хэлоўін

Працы галяндзкай дызайнэркі Johanna Schweizer могуць натхніць цябе на стварэньне чагосьці жахліва-калярова-паветранага. Джоана вяжа чарапушкі і маскі дзівосных істотаў. Такая вось хэндмэйд-жудасьць!

Варыянт строю для асобаў мужчынскага полу...
хэлаўін, halloween, маскі, касьцюмы, хэлоўін
Мікс з міталягічных алюзій і начных кашмараў. Праца пад назвай “Анёл”.
хэлаўін, halloween, маскі, касьцюмы, хэлоўін
Запалі ноч у строі зомбіпадобнай андрагіннай істоты!
хэлаўін, halloween, маскі, касьцюмы, хэлоўін

Аматарам бруталу раім зьвярнуцца за ідэямі да дызайнэра Алега Пятрова  http://bob-basset.livejournal.com. Ён працуе са скурай і вырабляе маскі драконаў і змрочных пачвараў.
хэлаўін, halloween, маскі, касьцюмы, хэлоўін

хэлаўін, halloween, маскі, касьцюмы, хэлоўін

З такой маскай можна ўвасобіцца ў ваяўнічага слана ці аднарога, альбо стварыць вобраз мілага белага дракона.
хэлаўін, halloween, маскі, касьцюмы, хэлоўін

хэлаўін, halloween, маскі, касьцюмы, хэлоўін

хэлаўін, halloween, маскі, касьцюмы, хэлоўін

Аддаючы даніну модзе на інфэрнальных трусікаў, варта адзначыць актуальнасьць такога строю.
хэлаўін, halloween, маскі, касьцюмы, хэлоўін

На фота – зусім не фанаты Юры Дземідовіча, а паказ калекцыі вопраткі ад дызайнэра Кацуакі Такасіма на тыдні моды ў Токіё.

Як варыянт для лайдакоў – маскіроўка пад чэрап. Фрэнк з Манрэалю зрабіў татуху на твары і ператварыў сваё жыцьцё ў Хэлаўін-круглы-год! Выглядае даволі пачварна! Выбіваць татуіроўкі дзеля адной вечарыны – гэта ўжо занадта, але калі скарыстаць ідэю ў якасьці фэйс-арту, можа атрымацца вельмі ўразьліва!
хэлаўін, halloween, маскі, касьцюмы, хэлоўін

Каментары

Аўтар: Мыш (госьць)
Дата: чцв, 10/29/2009 - 16:56

Вось гэта я разумею, рыхтуемся да сьвята ажно за 2.5 дні! Пайшла тачыць клыкі :)

Аўтар: editor
Дата: чцв, 10/29/2009 - 17:46

А вось як правільна тачыць клыкі - пра гэта заўтра ;)

Аўтар: nonono (госьць)
Дата: пан, 11/02/2009 - 14:19

Хацеў купіць маску і размаляваць - аптэкарка сказала, што ёсьць толькі прэзэрватывы.
Усё роўна размалюю.

Аўтар: Tobi (госьць)
Дата: пят, 11/06/2009 - 04:52

Кролики ОГООООНЬ!!!

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце