La Vida Loca

Сапраўдных banditos

La Vida Loca – гэта ня толькі песьня знойнага Рыкі Марціна. У фільме з такой сама назвай ўсё нашмат больш шалёна (у перакладзе з гішпанскай loca – шалёны, капрызны, ну альбо прастытутка). І яно ня дзіўна, бо ў ім разгортваецца паўсядзённасьць “Mara 18” – адной з самых небясьпечных і жорсткіх лацінаамерыканскіх вулічных бандаў.


30 верасьня “La Vida Loсa” выйшла на сусьветныя экраны. 2 верасьня ня стала ягонага аўтара, фатографа і рэжысэра-дакументаліста французска-гішпанскага паходжаньня Крысьціяна Паведы: яго застрэлілі ў сальвадорскім гета Ла Кампанера, калі ён вяртаўся дадому. Застрэлілі гангстары з банды Mara 18, жыцьцё якой ён дакумэнтаваў цягам апошніх некалькіх год. Чатыры стрэлыпроста ў твар, цела паліцыя знайшла ў машыне.

Зрэшты, многія зь дзеючых асобаў фільма таксама не дажылі да прэм’еры (напрыклад, дзяўчына, якая ў бойцы страціла вока і на працягу паловы фільма хадзіла па шпіталях, але яе застэрлілі яшчэ за заканчэньня здымак), альбо дакладна не паглядзяць яго ў сваіх турэмных камерах. Канфрантацыя паміж “Mara18” і іншай бандай “Mara Salvatrucha” штогод каштуе 1500 жыцьцяў.

Найбрутальнейшыя мужчыны і ня менш брутальныя жанчыны з татуіроўкамі ў гонар любімай банды на ўвесь твар і зь немаўлятамі на руках, маладыя (па выглядзе) хіп-хапэры ў труне, пышнаформая лацінаамерыканка танчыць стрыптыз у коле потных абкураных гангстаз, пацалункі і трупы, зборы грошай з суседзяў на пахаваньне ў шкляны слоік, сьлёзы ў залі суда і адчайныя крыкі “Mara 18 назаўжды!” – усё гэта магло б быць кадрамі някепскага галівудзскага трылеру, калі б не было настолькі праўдай. Крысьціяну Паведзе спатрэбілася два гады, каб яго прынялі ў банду і ён змог пачаць працу. Сам ён сьцьвярджаў, што гэта фільм пра “абсалютную чалавечую адзіноту”.

Глядзець, слухаць, чытаць

Трэйлер (з францускімі субтытрамі) ці з ангельскімі. Тут жа – вельмі крутая песьня.

Фільм: піраты ўжо выклалі фільм яго ў сеціве
Адзінае што, калі вы не размаўляеце па-гішпанску, то варта пашукаць у нэце субтытры на зразумелай для вас мове. 

Pdf: можна спампаваць з сайту (гл. вышэй). Тут знаходзіцца інтэрвію з Крысьціянам і дасье на галоўных пэрсанажаў фільма. Сярод іх 18-гадовая Чакі, якую маці пакінула на вуліцы праз 6 дзён пасьля нараджэньня. У 14 Чакі ўступіла ў банду.

Кім быў Крысьціян Паведа?


Крысьціян Паведа

Як паведамляюць інтэрнэт-юзэры, “такім усьмешлівым і прыемным у зносінах дзядзькам”. У нэкралёгах пішуць - адным з самых выбітных і сьмелых дакумэнталістаў свайго пакаленьня. Ён нарадзіўся ў 1955 годзе ў Алжыры, куды Франкам былі сасланыя ягоныя дзядулі – адзін анархіст, іншы камуніст. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьі Алжыра бацькі Крысьціяна вярнуліся ў Францыю, але ён там доўга не затрымаўся і выправіўся ў Лацінскую Амэрыку. У 1980 годзе ў Сальвадоры якраз ішла грамадзянская вайна. З 1981 года ён зьняў 16 дакумэнтальных фільмаў, у тым ліку пра канфлікты ў Ліване, Іране і Іраку, уводзіны амэрыканскіх войскаў у Грэнаду, вулічны бокс у Францыі, барацьбу з марскімі піратамі ў Эквадоры і сэксуальным гвалце ў лягерах для бежанцаў у Гвінеі. Ён быў сузаснавальнікам такіх вядомых фотаагенцый, як Atelier і Visions, у  1992-2008 гг. працаваў для агенцыі VU, а ў мінулым годзе перайшоў у Corbis, працаваў карэспандэнтам для Le Monde і Newsweek.

Фота http://photographer.ru

Каментары

Аўтар: Мыш (госьць)
Дата: аўт, 10/27/2009 - 15:10

Жэсьць як яна ёсьць. Ажно мурашы па скуры.

Аўтар: В_італік (госьць)
Дата: аўт, 10/27/2009 - 15:17

А насамрэч у Сухарах яшчэ круцей пацаны ёсьць. праверана.

Аўтар: editor
Дата: аўт, 10/27/2009 - 15:54

У Шабанах мо нават і лепей!

Аўтар: В_італік (госьць)
Дата: аўт, 10/27/2009 - 17:38

на кукішках каля прадмагу сядзяць.

Аўтар: fol (госьць)
Дата: аўт, 10/27/2009 - 17:15

барышня (на второй с низу) из малиновки ей-богу!

Аўтар: nonono (госьць)
Дата: сер, 10/28/2009 - 14:06

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

11 + 0 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.

Таксама чытайце