Студсталоўкі: БДУіР 2

Пікнік на падваконьніку

У "Буфэце №4" няма першага і трэцяга, затое ёсьць Wi-Fi і блінчыкі.

Адрас: Менск, вул.Гікала, 9.
Час працы: пн-сб: 9.00-14.00, 15.00-18.00. я не понял – у абед яны не працуюць???? Калі так, то трэба ў лідзе гэта абыграць.
Пэрсанал: дзевачкі.
Посуд: плястыкавы.
Ежа: мала-смачна.
Кошты: сярэднія.
Інтэр'ер: мэбля ок, сурвэтак няма. Затое (па чутках) часам тут задувае Wi-Fi (БДУІР усё ж такі).
Каэфіцыент сытасьці: ежы хапіла на 2 гадзіны.
Сам працэс: ідзем па ўказальніках - спускаемся ў скляпеньне, збочваем налева.

Ядальня, канешне, тут не харомы – маленькая і адна на колькі карпусоў. У выніку нам давялося есьці… на падваконьніку.
Супа, як і дэсэрту, прадугледжана не было. З гарніраў на выбар адна каша, затое сярод мясных блюд можна выбраць. Салаты выглядаюць жудасна. Кампот таксама не прадугледжаны – адно гарбата-кава / кока-кола.
Каша - занадта вадзяністая, але смачная; каўбаскі "па-магілёўску" апынуліся зусім не каўбаскамі, а выцягнутымі катлетамі, што на іх смак зусім не паўплывала - дзілішыз! Пакецік гарбаты залілі сьвежым кіпнем, таму, каб запіць небагаты сьняданак, давялося пачакаць 15 хвілін, каб вада састыла.

Дарэчы, у буфэце працуе дзядзечка, які робіць фастфуд-блінчыкі з рознымі начынкамі, - блізу 3-4 тысячы за шт.

Усё гэтае няшчасьце (шчасьцем назваць гарнір з катлетай язык не паварочваецца) каштавала 3 230 быр. Значыць, можна будзе зайсьці яшчэ па абедзе.

сталоўкі, студэнцкія сталовыя, Менск, студсталоўкі, студэнты

сталоўкі, студэнцкія сталовыя, Менск, студсталоўкі, студэнты

сталоўкі, студэнцкія сталовыя, Менск, студсталоўкі, студэнты

сталоўкі, студэнцкія сталовыя, Менск, студсталоўкі, студэнты

сталоўкі, студэнцкія сталовыя, Менск, студсталоўкі, студэнты

сталоўкі, студэнцкія сталовыя, Менск, студсталоўкі, студэнты

Усе сталоўкі тут

Каментары

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце