Flying flyers

The best літоўскіх “самалёцікаў”

Гісторыя літоўскіх флаераў пачыналася яшчэ тады, калі не было кампутараў: літары выразалі, наклейвалі і везьлі друкаваць у Рыгу.

Альбо проста памнажалі на капіявальных апаратах. Глядзі калекцыю знакавых літоўскіх флаераў ад лепшых літоўскіх “авіяканструктараў”. Па вэрсіі часопіса “PRAVDA”.

Першыя літоўскія флаеры заклікалі на клайпэдзкія вечарынкі DJ Saga, каўнаскія рэйвы “KRR” у сталоўцы, віленскія дыскатэкі “Boogaloo”.

А потым былі вядомыя на ўсю Літву рэйвы ў сталоўцы “Пакальнэс”. У 1997-м іх пачалі праводзіць даволі часта — адзін-два разы на месяц. Гэта была самая лепшая нагода для буму “самалётнага” дызайну. Адзін з такіх флаераў, створаны архітэктарам Мантасам Міцкявічусам, патрапіў у нейкае best of the best flyers лёнданскае выданьне.

Дзесяць год таму ня так проста было знайсьці рэклямку рэйву, якая б проста валялася. З гэтай прычыны ўваход на вечарыну з флаерам прыроўніваўся да guest list’у. Напрыклад, з флаерам — 7 літаў, безь яго — 20.

Легендарнаму дызайнэру Марулісу — напэўна таму, што ён сам дапамагаў арганізоўваць першыя электронныя вечарынкі — увесь час прыходзілася маляваць папяровыя анонсы першых дыскатэк. Пачынаючы з рэйваў у Каўнасе і дыска-оргій часопіса “Ore” і сканчваючы вечарынкамі “Kitoki” і “Zazos” у Вільні. Флаеры для натхненьня дызайнэр прывозіў адусюль, у тым ліку з братняй Чэхіі. Успамінаючы 90-я, радуецца, што іх хаця б не прыходзілася рабіць з дапамогай шаўкаграфіі. Усё астатняе было апрабавана. Нават вышыўка па тканіне. Праўда, тут ён быў ня першы, гэтым ужо іншыя займаліся — напрыклад, Rüt Rüt.

Віціс Грузьдзіс, стварае дызайн вечарынак і “лятучы” дызайн — гэта яго праца з 8 да 17 гадзін. У вольны час сам грае пад імем Aout6 і вядзе блог valdo flyingflyer.net:
— У наш час значэньне рэклямак зьмянілася, асабліва ў Літве. Раней іх калекцыянавалі розныя аматары, зьбіралі дзеля зьніжак. Цяпер бачу ўсё менш флаераў з ідэяй. Ствараючы рэклямкі, сам не заўсёды думаю пра ідэю. Аднак падобная рэклямная камэрцыя становіцца акрамя іншага і выклікам для дызайнэраў — наколькі створаныя імі рэклямкі зьнешне прывабныя? Ці разьбіраюць іх? Як зрабіць так, каб людзі пачалі іх шукаць?

Цяпер флаеры — гэта хутчэй частка агульнага вобразу прамоўтара ці клюбу, плюс ці мінус. Мала засталося людзей, якія ствараюць іх арыгінальнымі і шчырымі, заўважаю вельмі шмат плягіяту, гонку за прыдуманымі трэндамі, якіх насамрэч не існуе. Аднак у Літве яшчэ засталіся людзі, якія могуць па-сапраўднаму зьдзівіць.

Томас Грооздас, графічны дызайнэр, патрон “Гасьцініцы дызайну”, аўтар першых флаераў “Gravity”:

— З 1998 году флаер стаў маім блізкім сябрам. Праўда, у тыя часы іх было па пальцах пералічыць, але часьцей за ўсё толькі пры дапамозе рэклямак я даведваўся пра рэйв, плюс зь іх дапамогай мог павесяліцца таньней. А таньней таму, што “сапраўдныя сьвецкія львы, якія бывалі ў многіх вядомых замежных клюбах”, несьлі вестку, быццам усе добрыя флаеры маюць сваёй перадумовай зьніжку і гарантуюць уваход.

У пачатку 2000-х мой добры сябар Мікулёніс (дзякуй яму) прадставіў мяне ўладальнікам будучага “Містычнага клюбу” — прадставіў як мясцовага дызайнэра/самавука/студэнта. Я паказаў ім некалькі сваіх работ. Відаць, спадабалася, альбо не было куды падзецца, таму што час падціскаў. З гэтай прычыны яны прапанавалі мне зрабіць некалькі рэклямак для новага клюбу. Так зьявіліся флаеры “Gravity”.

Пасьля гэтага пачаліся бясконцыя экспэрымэнты з магчымасьцямі друку. Друкарні лаяліся, але я працягваў распырсквацць пантоны і раскідвацца доўга сохнучай паперай. Шчыра кажучы, гэта быў залаты час — у сэнсе ведаў. Кантролю зьверху практычна не было, самае галоўнае, каб не друкаваў лайно.

Аднойчы ў Бэрліне мяне прынялі за клэптамана-вар’ята, пасьля таго як я два дні запар выграбаў усе флаеры з адной крамы з музычнымі запісамі. На трэці дзень мяне адтуль паперлі. Самы вялікі кайф — гэта знайсьці weekend packages — мяшэчкі, у якіх сабраныя флаеры пра ўсе падзеі ўікэнду + маленькі часопіс. Спрабавалі зрабіць такую штуку і ў Літве, але ўсё скончылася поўным правалам — ні адзін клюб не пагадзіўся дзяліцца сваімі флаерамі і класьці іх у адну кучу.

Томас Грооздас: “Пасьля некалькіх дзён стрэсу нешта атрымалася. Гэтае “нешта”, відаць, паьзней стала першым літоўскім флаерам, у вытворчасьці якога была задзейнічана штанц-тэхналёгія і які быў названы “дарагім”. Гэта першы флаер “Gravity”.

litouskaja pravda, литовская правда, Литва, флаеры, Вильнюс, клубы Вильнюса

litouskaja pravda, lithuania, lithuanian clubs, underground, литовские клубы, андеграунд

Лятучкі “Дыскамафіі” цяпер сталі сапраўднымі легендамі.

a pravda, lithuania, lithuanian clubs, underground, литовские клубы, андеграунд

Плястмасавая рэклямка “Boogaloo”. Дыскатэка была ў клюбе “Jazz”. Зараз у Вільні не засталося ніводнага прыстойнага джаз-клюбу.

a pravda, lithuania, lithuanian clubs, underground, литовские клубы, андеграунд

Маруліс: “Эмоцыі перапаўняюць, калі ствараеш флаер для мерапрыемства, на якім будуць граць героі зацёртага да дзірак зборніка “Serve Chilled”. Зараз кожныя выходныя ў Вільні чуем як мінімум 3 вядобыя імені”.

a pravda, lithuania, lithuanian clubs, underground, литовские клубы, андеграунд

a pravda, lithuania, lithuanian clubs, underground, литовские клубы, андеграунд

Маруліс: “Сэрыя флаераў ore.lt створана для рэклямы парталу. Яшчэ быў прыкольны банэр з танцуючымі старымі: можна пастарэць і зьдзяцініцца, але зазірнуць на партал ore.lt ніколі ня позна. Нейкая падобная думка была… Цяпер выглядае наіўнай і сьмешнай” (6.2003).

a pravda, lithuania, lithuanian clubs, underground, литовские клубы, андеграунд

Vytis Gruzdys: “Кожны раз, ствараючы флаер “Exit Legends”, стараюся зрабіць разнастайным і неяк распаўсюдзіць стыль, які пачаў Эвальдас Матуляўскас, у мінулым дызайнэр “Atari” — яркія колеры, але глыбокая атмасфэра, эўфарычныя карцінкі. “Exit Legends NYE” — гэта мой любімы флаер за апошнія гады”.

a pravda, lithuania, lithuanian clubs, underground, литовские клубы, андеграунд

a pravda, lithuania, lithuanian clubs, underground, литовские клубы, андеграунд

Першыя спробы “лятучага дызайну” для першых літоўскіх рэйваў, другая палова 90-х.

a pravda, lithuania, lithuanian clubs, underground, литовские клубы, андеграунд

Томас Грооздас: “Пасьля наведваньня тады яшчэ жывой крамы “юных мадэлістаў” нарадзілася ідэя стварыць маленькі папяровы аўтамабіль. Хутка для гэтага зьявілася і добрая нагода — вечарынка Nicky Siano ў G у 2003 годзе. Так нарадзіўся yellow cab”.

a pravda, lithuania, lithuanian clubs, underground, литовские клубы, андеграунд

Томас Грооздас: “Яшчэ адзін флаер нарадзіўся ў 2002 годзе ў гонар дзяржаўнага сьвята — флаер з партрэтамі лётчыкаў Даруса і Гірэнаса і чарцяжамі самалёта “Lithuanica“ на адваротным баку. Памятаю, як два дні корпаліся ў дзедавым архіве часопісаў пра авіяцыю. Гэты флаер асаблівы яшчэ і таму, што быў першым, які зьмясьціўся ў скрынку для кампакт-дыска. Такім чынам, “лятучы дызайн” набыў даўгавечнасьць. Нават цяпер заўважаю некаторыя флаеры сваёй вытворчасьці ў калекцыях кампакт-дыскаў сяброў. Проста балдзею”.

a pravda, lithuania, lithuanian clubs, underground, литовские клубы, андеграунд

Томас Грооздас: “Gsus” — флаер, з-за якога калацілася ўся адміністрацыя клюбу. Царква ўсё ж такі яго не заўважыла. Уффф… Прызначаўся для велікоднай вечарынкі ў “Gravity” ў 2002 годзе”.

a pravda, lithuania, lithuanian clubs, underground, литовские клубы, андеграунд
Томас Грооздас: “Plain” — з усіх флаераў, што я рабіў, гэты падабаецца мне больш за ўсё. Нічога асаблівага, проста мне вельмі падабаецца шрыфт Helvetica. Ідэя для яго нарадзілася пасьля наведваньня акуліста”.

a pravda, lithuania, lithuanian clubs, underground, литовские клубы, андеграунд
Rüt Rüt: “Увесь цыкль мерапрыемстваў “Falschkanal” быў прысьвечаны recycled-рэчам, recycled-тэлебачаньню, таму на такую тусоўку хацелі паклікаць людзей неяк інакш. Да таго ж думалі над тым, чаму ў прыцыпе так мала ўвагі надаецца флаерам, калі ўсяго толькі трэба крыху паламаць галаву і стварыць што-небудзь эфэктыўнае. Такія тэкстыльныя флаеры мы зрабілі ўсяго за тры-чатыры дні: падабралі матэрыял, пасьля шыцьцё (замаўлялі) — некалькі дзён. Пасьля яшчэ дома ўвесь вечар выстрыгалі. Усяго зрабілі, здаецца, каля 100 штук”.

Каментары

Аўтар: nonono (госьць)
Дата: сер, 10/21/2009 - 17:02

трэба беларускія зь 90-х падымаць!

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце