Я не спала с Колдуном!

"Да-да... Зьвязда!"

Як мінімум адзін фанат ёсьць у кожнай зоркі. Нават у маленькага Васечкі, які чытае на школьных ранішніках вершыкі пра прыроду...

...і шчасьлівае дзяцінства, -- і ў таго ёсьць Волечка, якая афармляе ружовыя мары па сваім куміры ў словы і малюнкі на старонках дзявочага дзёньніка.

У некаторых зорак беларускага шоўбізу, які, прынамсі пакуль, можна параўноўваць са школьнымі ранішнікамі, фанатаў можа быць і пяць, і нават шэсьць. Хто яны, гэтыя маленькія сьціплыя людзі, гатовыя аддаць апошні бутэрброд з сыравяленай кілбасой і маслам за права пяшчотна дакрануцца да свайго Дзімачкі Калдуна? А можа ня толькі дакрануцца, а і рвануць разам з кумірам у Фінляндыю на наступнае Эўрабачаньне? Бо хоць і кажуць яны, што з Калдуном ня спалі, але -- зазірніце ім у вочы -- ледзь ці ня ў поўным складзе мараць пра агульны са сваёй зоркай ложак.

Каментары

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце