Цацкі па-мастацку

Чароўны трусік матэрыялізаваўся!

У інтэрнэтах зьявілася крама, якая прадае цацкі з вашых жахаў.

Чалавек, які хаваецца пад нікам amydecaro, робіць самыя нестандартныя цацкі ў сьвеце. Ён стварыў інтэрнэт-краму на сайце Etsy, дзе і прадае гэтыя жахі. Цацкі робяцца ўласнымі рукамі і таму зьяўляюцца эксклюзіўнымі.

Першае, на што трапляе погляд ў краме, гэта чароўны злы трусік Клайд.

Як тлумачыць яго стваральнік, Клайд злы, таму што нехта скраў у яго моркву. Ён ня ведае, хто гэта зрабіў, і бярэ справу ў свае рукі – а, дакладней, кіпцюры.

Ні ў якім разе нельга дарыць такога трусіка дзецям, інакш дзіценак стане такі ж злы, як і цацка.

Эбі – гэта сумная готка, зь якой ніхто не жадае танчыць ў гот-клюбе. А яшчэ ўсю яе любімую музыку нехта выдаліў з iTunes. Тое, што адбываецца ў яе ўнутры, можа прывесьці да суіцыду – так апісвае аўтар сваю цацку. Можа новы ўладальнік выратуе яе?

Калі б ў Мэрыліна Мэнсана была сястра, магчыма, яна б так і выглядала.

Лары адсядзеў за кратамі больш за 20 год, але цяпер ён выправіўся і просіць прабачэньня. Ён хоча, каб яго выцягнулі з турмы і забралі ў новы дом, дзе яго будуць любіць. Лары любіць гуляць у скрабл па выходных і шукае кампаньёна. Можа, гэта будзеш ты?

Тэд быў апрануты у сьмірыцельную кашулю, таму што аднойчы ён звар’яцеў. Ён вельмі засмучаны, але спрабуе схаваць гэта.

Такім чынам, мы маем вар'ята, зэка, готку і агрэсіўнага трусіка – яшчэ той набор цацак! Аўтар пастаянна стварае нешта новае, таму варта пэрыядычна наведавацца ў яго краму.

Усе трэнды тут

Каментары

Аўтар: Мыш (госьць)
Дата: аўт, 10/13/2009 - 18:27

Ня ведаю, ці набыла б я сабе такія ugly toys, а вось гэтыя ugly dolls мне вельмі сымпатычныя і гісторыя іх зьяўленьня вельмі рамантычная: http://www.uglydolls.com/ Неяк бачыла ў аэрапарту, але жаба задушыла, бо дорага, а зараз шкадую, што не набыла :(

Аўтар: Anonymous (госьць)
Дата: чцв, 04/29/2010 - 05:07

go for it.I'm starving to death.Pass4sure 642-971 Don't make me laugh.642-975 certification There's nothing to it.642-746 Have some decency! Stop playing with the cake. Have some decency.

Аўтар: Anonymous (госьць)
Дата: чцв, 05/13/2010 - 07:37

Took me time to read all the comments, but I really enjoyed the article. It proved to be Very helpful to me and I am sure to all the commenters here! It's always nice when you can not only be informed, but also entertained! I'm sure you had fun writing this article.

_____________________________________________
70-649 braindump ll exam 70-680 ll 83-640 ll HP0-J25

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце