Студсталоўкі: БДУіР

Дупы не адарвеш!

Адрас: Менск, Броўкі, 4.

Час працы: пнд.-пт.: 10.00-16.00.

Пэрсанал: ветлівыя бабулькі.

Посуд: добры.

Ежа: смачная і сытная.

Кошты: неверагодна нізкія.

Дызайн: сучасна-савецкі.

Каэфіцыент сытасьці: калёрыяў хапіла на 7 гадзін.

Сам працэс: на другім паверсе направа да канца калідора.

Падчас пар народу ў сталоўцы было няшмат, таму й чаргі не было. Сурвэткі тут можна браць колькі душы заўгодна на касе. Пры гэтым салонкі адсутнічаюць як зьява – замест іх баначкі з сольлю. На сталах – штучныя кветкі. Дарэчы, сама мэбля даволі сучасная і вельмі зручная.

Напэўна, БДУІРаўская сталоўка апынецца самай таннай у нашым сьпісе. Вялікага выбару салатаў тут няма -  калі шчыра, была ўсяго адна салатка, на якую было не паглядзець. Тая ж фігня і з дэсэртам: ні кексікаў, ні йогуртаў, толькі глямурныя снікерсы і баўнці, што студэнту не па кішэні. Затое астатняе!...

За 3 190 рублёў мы атрымалі выдатную капусту (суп), неблагую рысавую кашу і шніцэль з куркі. Яны былі такімі сытнымі, што пра салату і дэсэрт нават думкі ня ўзьнікла: галава была забіта тым, як адарваць набітае пуза ад стула і пайсці на пару. Заліўшы ўсё гэтае шчасьце смачнейшым кампоцікам, усё ж такі атрымалася падняць сваю дупу, каб пайсьці атрымваць веды.

Усе сталоўкі тут

Каментары

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце