“Яблыкі” ў “яблыку”

Ліхтары ператвараюцца ў iPOD’ы

Па замове Apple кампанія NewCreatives пачала ператвараць звычайныя вулічныя ліхтары Нью-Ёрку ў вялікія плэеры iPOD.

Зьнізу ліхтара ставіцца вялікая копія плэера “Айпод Клясык”, экранам якога зьяўляецца велічэзная тэлевізійная панэль, па якой круцяць музычныя ролікі ўперамешку з рэклямай Apple. Самі слупы перафарбоўваюцца ў белы колер і выглядаюць як кабелі ад навушнікаў. І што самае цікавае, лямпы ліхтароў глядзяцца як самі навушнікі. Выглядае проста афігенна!

Пакуль што такія “яблычныя” ліхтары сустракаюцца толькі ў “вялікім яблыку” – Нью-Ёрку. Але хутка павінны зьявіцца па ўсіх Злучаных Штатах. Такім чынам кампанія Apple пачала падрыхтоўку да Калядаў і Новага году.

Яшчэ трэнды тут

Каментары

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце