Столькі нармальнай літоўскай музыкі вы ніколі ня чулі - гэта стопудова. Ці чулі вы калі-небудзь нармальную літоўскую музыку?
Пакуль вы напружана перабіраеце адказы на анансаваныя вышэй пытаньні, мы скажам шчыра: апроч Аліны Арловай да галавы ніхто зь літоўскіх музыкаў не прыходзіць. У гэтай сытуацыі радуе тое, што мы не сапсавалі свае ўражаньні іх папсой, якая ліецца з дынамікаў культурна-асьветніцкага гіпэрмаркета "Akropolis". Ну, паслухаеш кавэр Зэмфіры па-літоўску, палахаеш - гэта нават за музло ня лічыцца. А вось удзельнікамі гэтага трэк-ліста лічацца нашыя з вамі літоўскія аднагодкі. Nauji Iektuvai, Breezebloxxx, Zivile ba, Migloko - язык зломіш, чытаючы такія назвы. Але будзьце ўпэўненыя, паслухаўшы гэтую muzika, вы не пашкадуеце ні зломанага органа, ні патрачанага часу.
Каментары
Аўтар: L (госьць)
Дата: пят, 10/09/2009 - 00:49
Pieno Lazeriai, Arbata, World2duo, Ženklas, Atalyja, Žalvarinis і г.д.