Важныя падзеі, факты і людзі – версія бай 34mag.net. Мо, не вельмі аб’ектыўная. Але пофіг: для нас 2009 быў менавіта такім. Чытаць далей...
Важныя падзеі, факты і людзі – версія бай 34mag.net. Мо, не вельмі аб’ектыўная. Але пофіг: для нас 2009 быў менавіта такім. Чытаць далей...
Blinka.me дапаможа вам сустрэць людзей, якіх вы аднойчы выпадкова бачылі - і хацелі б пабачыць ізноў.
Каму гэта патрэбна?
Уяві мілую дзяўчыну, якая ўсьміхнулася табе ў бары мінулай ноччу, ці людзей, зь якімі ты калісьці гуляў на пляжы ў валейбол, ці, можа быць, хлопца, з канфэрэнцыі па кампутарнай бясьпецы, якая была гады тры таму. Каго-небудзь захацелася пабачыць зноў?

Калі ты дадаеш нейкую падзею са свайго жыцьця на blinka.me, сайт супастаўляе яе з іншымі людзьмі, якія дадалі такую ж падзею. Такім чынам ты зможаш знайсьці тую ж дзяўчыну з бару ці хлопца з канфэрэнцыі.
Blinka не прывязаная да нейкай краіны ці гораду: проста дадай падзею і чакай, пакуль хто-небудзь не дадасць такую ж.
Як гэта працуе?
Возьмем звычайны прыклад: ты едзеш у траліку ў свой унівэр. Выйшаўшы зь яго, разумеш, што дзяўчына, якая сядзела насупраць, табе вельмі спадабалася. Што рабіць? Занатоўваеш нумар траліка і час паездкі, дабіраешся да інтэрнэту, заносіш гэтыя дадзеныя на “блінку”. Чакаеш. Калі зь дзяўчынай адбылася аналягічная сытуацыя, яна робіць тое самае. Як толькі 2 чалавекі заносяць адныя і тыя ж дадзеныя, кожны зь іх атрымлівае емэйл са спасылкай, каб даслаць прыватнае паведамленьне шуканай асобе. Місія выкананая, blinka зьвяла двух людзей. А што рабіць далей – гэта ўжо залежыць ад вашай фантазіі.

Таксама сэрвіс можна выкарыстоўваць як гістарычны нататнік для важных здарэньняў у тваім жыцьці, абмяркоўваць гэтыя падзеі зь людзьмі, якія былі там жа.
Клёвы хінт: з дапамогай blinka.me можна знайсьці чалавека, які знаходзіцца там сама, дзе і ты ў дадзены момант. Такая неабходнасць можна ўзнікнуць, напрыклад, падчас перасадкі ў аэрапорце, калі час чаканьня імкнецца да бясконцасьці і трэба нечым сябе заняць.
Каментары