У пяніцу 25 верасьня наш стаф ніштавата патусіў на закрытай яшчэ для чэлядзі той самай (сама той?) галерэі "Ў".
Прыяжджалі крутыя мэны з розных даўбанутых па ўсёй башке эўрапейскіх моладзевых часопісаў: Muusa (Estonia), Dummy (Germany), Chili (Denmark), Aktivist (Poland) і Uncle Mole (Estonia).
Тусач 34 Faces плянаваўся як закрыты. Але фігос-пад-нос: прываліла больш за большае. Яно і добра: як кажуць, стрэльнуліся два розныя пакаленьні беларускага андэграўнду.
І ня румзайце: гэта быў неафіцыйны оўпэнінг галерэі – самае цікавае чакаецца праз тыдзень.
P.S. А на ўікэнд мы забурыліся за горад пабалдзець сьціплай піва-мяса-мафія інтэрнэшнл кампаніяй.







.jpg)















Каментары
Аўтар: еку (госьць)
Дата: аўт, 09/29/2009 - 16:36
было зашыбіззззззззззззззззззззззз!!!!!!!!!!!!
Аўтар: zaranok (госьць)
Дата: аўт, 09/29/2009 - 16:57
Да, умеце вы адпачываць!
Аўтар: editor
Дата: аўт, 09/29/2009 - 18:22
Падымаем камандны дух ;)
Аўтар: БББ (госьць)
Дата: сер, 09/30/2009 - 02:16
Адпачылі нармуль! шкада, што я быў за рулём. Прыемна было ўсіх пабачыць. Фэйсы - як новыя :-)
Аўтар: Kathleen (госьць)
Дата: сер, 09/30/2009 - 10:17
Фоткі з пабухашкі цікавейшыя за ўласна прэзентацыю.
Аўтар: Anonymous (госьць)
Дата: нядз, 11/01/2009 - 15:36
а ў нас на раёне кажуць, што за "чэлядзь" можна і атвеціць, і што слова "румзаць" значыць не тое значэньне, што падразумевае аўтар дадзенага матэрыяла! :)
Аўтар: editor
Дата: сер, 11/11/2009 - 22:23
хутчэй паважаны рэдактар, а не аўтар ;)