У 2009 налічваецца больш за 800 тыс. буккросэраў па ўсім сьвеце.
Адным ранкам 2001 просты амэрыканец Рон Хорнбэйкер шарыўся па нэце і невыпадкова натрапіў на сайцец, дзе “адпускалі” аднаразовыя фоцікі (так-так, і такое бывае). Ідэя вызваляць рэчы сп. Рону пакаціла. Але ці то фоціка ў яго не было, ці рапуха душыла аддаваць свой, а нейкую рэч вызваліць карцела. І што Рон? Пабачыў сваю шафу, у каторай была куча кніжак. І вырашыў “адпускаць” кнігі. Праз пэўны час забацалі свой сайт, расьпіярыліся па нэце. І вось у 2009 у сьвеце налічваецца больш за 800 тыс. буккросэраў.
Да нас хваля буккросінгу таксама дайшла. Дайшла да таго, што ў ЖЖ зьявілася суполка прыхільнікаў, крыху пазьней запрацаваў сайт. Здаецца, заставалася толькі квітнець і квітнець, бо халява ж на кніжкі! У выніку набралося даволі шмат людзей, каторых ідэя насамрэч торкае, але частка з гэтага народу лічыць буккросінг у нас нерэальным, бо мэнталітэт ня той і пачынаць ніхто ня хоча. Другая ж частка лічыць усё рэальным, але складаным у рэалізацыі.
Сутнасьць
Ты маеш крутую кнігу. Ты ня жмотнічаеш і жадаеш, каб кнігу прачыталі ўсе і кожны. Ты даеш кніжцы нумар, пішаш на фарзацы мэсыдж пра тое, што кніжка не звычайная, а вандроўніца. Калі ты знайшоў яе, калі ласка, напішы туды і туды (пакідаеш, напрыклад, свой мэйл) і паведам пра лёс вандроўніцы. Посьпехаў!
Экспэрымэнт
У адзін верасьнёўскі дзень у ахвяру буккросінгу была аддадзеная кніга амэрыканскага клясыка Стэйнбэка. Пакінуты быў і кантактны мэйл. Падрабязная інфа пра месца і кнігу была пакінутая знаным буккросэрам з жж-шнай суполкі, у чальцах якой ні многа ні мала 200 з гакам чалавек. Вынік? Застаецца спадзявацца, што кніга патрапіла ў добрыя рукі, а не была добрымі рукамі прыбіральшчыцы кінутая вандраваць па сьметніках…
Лёша
Жадаў разьвіць буккросінг у сталіцы. І ўсё яшчэ жадае.
Карысныя спасылкі для будучага буккросэра:
– Добра-такі закінутая суполка
– ня менш закінуты сайт
– самы што ні на ёсць жывы і працоўны сайт – з чаго ўсё пачалося.
Каментары
Аўтар: Irbis (госьць)
Дата: пан, 09/28/2009 - 11:36
Привет от буккроссеров из Владивостока! :) Почти ничего не понял из текста, но как классно что вы есть!