Працягваем радаваць студэнцікаў і іншыя незаможныя слаі грамадзтва. Менчукі і госці сталіцы! Бэст менскіх сэкандаў!
Адрас: Слабадская 45
Час працы: 11.00-19.00, сб, нядз. - выходныя
Выбар: 9/10
Кошты: 10/10
Якасць рэчаў: 7/10
Эта ужэ штота. Класічны вагавы сэканд са сваімі загінамі: трэба шукаць рэчы ў "кучах" і частка развешана па вешалках. Ну і цікава, што кошты вельмі моцна адрозніваюцца (4.500 за кг - 31.000 за кг) у розныя дні тыдня (звязана з прывозам). Людна, выбар - вялікі, якасьць рэчаў - на ўзроўні. Швэдар можна набыць да 15 тбр, джынсы - 10-12, цішоткі - 1-8.
Каментары
Аўтар: Тik (госьць)
Дата: чцв, 09/03/2009 - 19:31
Сэканды, маладосьць мая маладосьць!
Аўтар: Антось (госьць)
Дата: чцв, 09/03/2009 - 19:35
А працуе яшчэ там гэты сэканд? Правяралі?