"Абшчажны" ЛІКБЕЗ

Безлімітны інтэрнат

1 верасьня адзначаюць ня толькі школьнікі нашай краіны. Адзначаюць Дзень ведаў (палюбэ, ці ёсьць тыя ў галаве) і студэнты.

Па дадзеных мінадуку, 60% студэнтаў Менску і 63% студэнтаў рэгіёнаў сёлета будуць забясьпечаныя інтэрнатамі. Але адная справа – міністэрскія лічбы, і зусім іншая – суворая рэчаіснасьць.

RoboHOP, будучы блізкім да студэнцкай супольнасьці, паказвае ў першай сэрыі навастворанага праекту Multimedia Magazine 34 & RoboTV, як выжыць у беларускім інтэрнаце. Гэтую сэрыю можна было б уключыць у цыкль тэлеперадач Discovery channel “Выжыць любым коштам”. Бо, як высьветліў RoboHOP, жыць у абшчазе – гэта сапраўднае майстэрства. І без парадаў, што дае супэр-герой, аніякаму студэнту, які пасяляецца ў інтэрнаце, не пратрываць і тыдня.

Усе, хто займаецца перавозам рэчаў са свіх рэчыцкіх ды глыбоцкіх хатак; тыя, хто так і не даведаецца, што такое інтэрнат, дзякуючы цудоўнаму штампіку аб менскай прапісцы, – усе сюды!

Best Regards.
   Hasta la vista.
     RoboTeam;)

Каментары

Аўтар: RoboFan (госьць)
Дата: аўт, 09/01/2009 - 20:26

Павесялілі, як заўжды! Але куды падзеўся камандны радок? :)

Аўтар: nonono (госьць)
Дата: сер, 09/02/2009 - 14:37

о мой мозг!

пазнаю абшчагу нумар 10.

Аўтар: я (госьць)
Дата: пят, 09/04/2009 - 20:25

гыгы. Робо дрэдасты!!!

Аўтар: Mapple (госьць)
Дата: пят, 11/06/2009 - 07:47

Как всегда, трудо воспринимается, но титры сделаны под правильную музыку! Она всё поясняет! :)

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце