Ваня Rootshot, бубнач, жыве на Паўднёвым захадзе, але гэта не замінала яму стварыць сапраўдную летне-растаманскую атмасферу ў сваім пакоі.


Ваня: "Усё рабіў сам. Тут вось два віды шпалераў. Паклееныя, як бачыце, як умеў. Даволі старая мэбля. Яшчэ ў мяне ёсць сваё дрэва.

.jpg)


Вось гэта старое фота некага з маіх родных. Кажуць, я на яго вельмі падобны.


Кальян, лямпа. Лямпу аддалі бацькі. Яна мне не падабаецца, але стаіць.

Дыплом. Я граў у розных гуртах – АNIMA (2003-2004), STINKFACE (чувакі з гэтага гурта ўсе з’ехалі ў Амерыку працаваць на будоўлі розныя, а я тут застаўся), PRANAYAMA - вось якраз дыплём атрымалі з ёй. Быў неяк у “Рэактары” канцэрт. Спачатку клюб быў поўны, але паступова к ночы ўсе пачалі разыходзіцца. Мы выступалі самымі апошнімі гадзіны ў 3 начы. У такі позні час гледачоў засталося толькі чалавек 40 на ўвесь “Рэактар” – толькі нашыя сябры і яшчэ некалькі чалавек. Ну вось за гэта нам далі дыплом, грошай на таксі і пляшку гарэлкі.

Барабан, што пасярэдзіне паліцы, зрабіў мой сябра Андрэй Шабар. Ён жыве ў Дзяржынску, яго шмат хто ў Менску ведае. Гэта адзін з яго першых барабанаў.

Гадзіннік падарыла дзяўчынка Вера. Я яго не заводжу, бо ён занадта гучна цікае.

А гэтую карцінку маляваў сам. На ёй чэл, які ў мяне на майцы. Гэта такі зборны вобраз чалавека, які жыве сённяшнім днём, для якога грошы - не самае галоўнае. А жоўтая майка - яна з педалямі. Рабіў як лагатып для drummers.by , але пасля лагатып зрабілі іншым, а майкі такія я сябе і яшчэ некалькім людзям усё адно зрабіў.



А зараз я бубнач гурта Rootshot. Граем інтуітыўную імправізацыю. Вось калі б у савецкі час у 80-я гады існаваў фанк - ён бы мог гучаць прыкладна так. Будзе канцэрт 3 ліпеня ў Крыжоўцы ў закінутым дзіцячым летніку – прыязжайце нас слухаць .


А гэта такі стол, толькі не скручаны. Збіраюся з гэтага нешта зрабіць цікавае. А пакуль – вось так стаіць. Гэта савецкая бас-бочка.

Дыск – майго любімага гурта POD.

Шафа старая. На ёй - постэры з нотамі.






А з гэтай цыгарэтніцай з Бобам Марлі звязана цэлая вялікая гісторыя. Калісьці вяртаўся зімой позна дадому, было вельмі халодна. Стаю на аўтбусным прыпынку- нікога няма, акрамя адной дзяўчыны. Яна вельмі прыгожая была, але апранутая ў вельмі кароткую шубку, мерзла. Падыйшоў пазнаёміцца – аказалася, яна таксама ў мой бок едзе. Ну я пачаў думаць, што рабіць, а грошай у мяне не было. Думаю – сядзем на таксі – а там прыдумаем, як выкруціцца. Адчыняю дзверы таксі і першае, што там бачу - 50 тысяч пад дыванком. Я адразу ж іх узяў і даў кіроўцу: "Паехалі, рэшты ня трэба!" Мы ўсе ў прыемным шоку паехалі ў начную Малінаўку. Дзяўчына была шчаслівая, што яе адвезлі. Ня ведала, як аддзячыць і падарыла мне гэтага Боба Марлі. Пасля яшчэ раз сустракаліся з ёй, яна пераязжала. А пазней я згубіў тэлефон. Там быў яе нумар((


Каментары
Аўтар: dvarf (госьць)
Дата: пят, 06/25/2010 - 18:10
Такое ўсё яскравае. Цікава, ці не стамляюцца вочы? :)
Аўтар: Kefirzefir (госьць)
Дата: пят, 06/25/2010 - 19:44
МММ! Какая комната! Респект, чувак! Обои - улет просто. Просто и ярко. Аж жить хочется )
Аўтар: Мыш (госьць)
Дата: пят, 06/25/2010 - 21:55
Дзяўчынка-з-бобам-марлі, адгукніся! :)
Аўтар: Bahdan (госьць)
Дата: пят, 06/25/2010 - 23:31
Пра дзяўчынку прыгожая гісторыя.
Аўтар: Тыщенко (госьць)
Дата: пан, 06/28/2010 - 12:24
А где послушать? (кроме дзицячага садка, я туда не попадаю)