Эскалацыя педалафобіі

Круці педалі пакуль не навалялі

Як толькі стала цяплей, натоўпы людзей вылезлі з душных аўто і селі на сваіх сяброў з двума коламі. Але пакуль аматары роварнага руху асвойваюць новыя шляхі і з імпэтам распавядаюць пра перавагі свайго экалагічнага транспарту, іх ворагі-роварафобы ахоўваюць высокія бардзюры і выступаюць супраць роварных парковак. Чаму двуногія на дух не пераносяць двуколавых, мы запыталіся ў прыхільніка роварнага транспарту Паўла.

Наслухаўшыся казак пра жорсткіх роварафобаў, мы вырашылі, што прыйшоў час пабачыць іх у твар. Паставілі байсікл пад адной з роварафобскіх шыльдаў, якая вісіць каля ўвахода ў Лінгвістычны універсітэт, і сталі чакаць, пакуль каго-небудзь ахопіць прыступ фобіі.

Літаральна праз некалькі секунд мы пабачылі тых, каго чакалі. Здымацца падчас прыступу яны катэгарычна адмовіліся і на нашыя пытаньні адказваць таксама не пагадзіліся. "Пешшу трэба хадзіць!" - пракрычалі нам яны, паказалі на шыльду  і зніклі ў невядомасць. А шкада, бо мы так спадзяваліся пачуць ад іх гісторыі пра дзіцячыя роваратраўмы ці хто-ведае-што-яшчэ. Магчыма, вам пашанцуе з імі больш. І, дарэчы, распавядзіце нам усю праўду: вы самі роварафоб, ці роварафіл? І чаму?

Каментары

Аўтар: Anonymous (госьць)
Дата: аўт, 06/15/2010 - 20:18

а рыбка на ровары вельмі прыгожая =)

Аўтар: belakat (госьць)
Дата: аўт, 06/15/2010 - 22:17

думаю, что тех, кто пересел на велосипед из душных автобусов и троллейбусов, существенно больше, чем тех, кто до этого ездил в "душных" авто. я сама завела велосипед как альтернативу машине - хотелось совместить необходимое (поездку на работу) с приятным и полезным, но все-таки на машине ездить существенно комфортнее.

Аўтар: nonono
Дата: сер, 06/16/2010 - 15:40

Калі б ня жыў за горадам, ездзіў бы на працу на веліку. адназначна. Ну а так раскашэльваюся на бенз.

Аўтар: Мыш (госьць)
Дата: сер, 06/16/2010 - 15:45

Я ў прынцыпе ў цэнтры жыву і таксама люблю ездзіць на ровары, але ў Менску мне крыху страшнава-та, бо трэба альбо па дарозе ехаць, дзе цябе ненавідзяць кіроўцы, альбо па тратуары, дзе ты перашкаджаеш пешаходам. Засада, карацей.

Аўтар: Сяргей (госьць)
Дата: суб, 06/19/2010 - 13:05

Калі ёсць жаданне можна перасесці з аўтамабіля на ровар. У мяне было і я ўжо 1,5 гады езджу на працу, у магазін і па іншых справах выключна на ровары.

Аўтар: palasatkasss (госьць)
Дата: нядз, 06/20/2010 - 13:22

Шкада, што ў нас зіма такая, што асабліва на ровары не паездзіш. Праўда, ведаю такіх, якія ездзяць нават у -20, але на такія геройствы мала хто здольны ў нас.
Не закалялі нас мамкі, з дзяцінства хуталі, а дарма.

Аўтар: Пивной Энтузиаст (госьць)
Дата: пан, 06/21/2010 - 16:48

Все, что в районе второго кольца в Минске удобнее достигать на велосипеде - однозначно. Нет проблем с парковкой, нет проблем с пробками, нет проблем с расходом топлива.

Аўтар: немаскаль (госьць)
Дата: аўт, 06/22/2010 - 00:37

а вось у БНТУ усё дэмакратычна.
ё стаяначкі для ровараў і лісапедаў
:)

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце