ВАСЯ Ж”Ы-Ы-Ы”В!

Трыб’ют гераічнаму мінуламу

3-га чэрвеня ў клубе “Рэактар” здарыўся канцэрт – трыб’ют легендарнаму беларускаму артысту і прадзюсару Васілю Шугалею і яго музычнай суполцы “Ы-Ы-Ы”.

Наступны ролік часткова пакажа, які п*дец там адбываўся складаецца з васьмі частак:

 1. Яшчэ адзін легендарны беларускі артыст Зміцер Вайцюшкевіч выйшаў на сцэну ў белай алкагалічцы і палову свайго выступу спрабаваў уразіць публіку не вельмі таленавітымі вершамі з мацяршчынай. Больш-менш інтэлігентна прагучала “Паэма пра шакаладку”. Зразумець, што да чаго, было ўвогуле немагчыма.

 2. Кітч-перформанс на ўзроўні мігрэні – дуэт вышэйзгаданага Зміцера Вайцюшкевіча і багемнай жанчыны Тамары Лісіцкай з элементамі Еўрабачання і казытання.

 3. Апафеоз  выступу спадара Вайцюшкевіча – перапеўка шугалееўскага хіта “Х*ёвый день” пад акапэла сяброў Шугалея. Відаць, імправізацыя.

 4. Недзе сярэдзіна  канцэрта. Аднапалчане Шугалея спяваюць апошнюю, па іх словах, песню Васіля. У гэтай частцы імпрэзы адчуваецца сапраўдная пранізлівасць і ягоралетавасць яго творчасці. А таксама бачна, колькі ў клубе сабралася фатографаў і журналістаў на адзінку простага чалавека.

 5. Першая  кампазіцыя з блока “Серебряной Свадьбы”. На гэтым этапе на танцпол пачалі падцягвацца танцоры.

 6. Нечаканы  лірычны дуэт Бенькі (“Серебряная Свадьба”) ды Ільі Чарапко (“Кассиопея”, “Петля Пристрастия”), бачыць якіх заўсёды прыемна.

 7. Залаты  цвік праграмы – перапеўка знакамітага Васінага твора “Ветер знает”, патрапіўшага ў рэпертуар расейскага гурта “Браво”, беларускім гуртом “Кассиопея”.

 8. Восьмая і заключная частка, у якой мужланы з гурта “Рокер&Джокер”, падчас аднаго з перакураў і ў працэсе адказу на пытанне, жартуючы, зламалі нам камеру.

 У цэлым, атмасфера  была такой. Вася, спадзяёмся, табе адтуль усё бачна!

Каментары

Аўтар: Пачка-карачка (госьць)
Дата: пан, 06/07/2010 - 16:18

А мне больше всего із всех перепетых песен понравілось "Ветер знает, где меня іскать" "Кассіопеі".

Аўтар: Anonymous (госьць)
Дата: пан, 06/07/2010 - 17:31

а мне войтюшкевич))

Аўтар: Пачка-карачка (госьць)
Дата: пан, 06/07/2010 - 18:03

не, ну это был треш, честно говоря, особенно с этими крыльями(( бррр

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце