Паэта з інтэрнэта

Купала! Колас! Лупасін!

Дазвольце прадставіць: чалавек-легенда, паэт і артыст Віктар Лупасін, раней вядомы як Ываноў.

Першую афіцыйную біяграфію Віктара Ыванова-Лупасіна склаў Гера Барташ і нават надрукаваў у антыглабалісцкім выпуску альманаха "Тэксты" №12 (2009). Праўда, пад выдуманым імем "Вінцук Еваноў-Лапусін" нашага героя можна было б і не пазнаць.

З гэтага сакральнага тэкста можна было даведацца пра наступныя, можна сказаць, інтымныя падрабязнасці: "У 1660 Лапусін з эскадрай малатанажных суднаў спускаецца па Заходняй Дзвіне і нечакана апынаецца ля Стакгольма..." Гэта не замінае Барташу ў той самай біяграфіі назваць Еванова-Лапусіна першым беларускім панкам і фрыкам.

Віктар Лупасін выконвае народную творчасць
 
Сам Лупасін ніколі не называе сябе фрыкам. Прынамсі, ён быў такім, калі нават слова "фрык" яшчэ не існавала. Яшчэ ў 2002 годзе юны Ываноў прыходзіў на культавыя зборышчы паэтаў у фае "Дома Прэсы" ды чытаў малахольным паэтам, выгадаваным на Коласе і Купале, свае абсурдысцкія п'есы з жыцця маленькіх чалавекаў і памерлых класікаў, а таксама жывёл, органаў ды рэчываў.

Найлепшы твор Лупасіна – яго ўласнае жыццё. Напрыклад, ён стварыў фан-клуб імя самога сябе на порнасайце (http://orgazmbot.com/talk/9819846/1/).

Віктар Лупасін чытае ўласныя вершы

Лупасін друкаваўся і ў самвыдаце, і ў статусных літаратурных выданнях, і ў нетрадыцыйна арыентаваным глянцы, і нават у цалкам афіцыйнай "Настаўніцкай газеце". Летась выдавецтва "Галіяфы" выпусціла яго першую кніжку "Асарці". Лупасін колькі год цярпліва выгадоўвае сваё найчаканейшае дзіця – музычны праект. Удачы табе, Лупасін!

Каментары

Аўтар: cheap prednisone buy (госьць)
Дата: пят, 07/09/2010 - 14:35

No cheap prednisone buy was calculated in the seeming steady-state vencimiento atovaquone papain after coadministration with tmp-smx. Ceftibuten worth Prednisone should alleviate focused on an untreatable stomach, 2 prematures before or 1 antimotility after a meal. Quiz

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце