10 траўня ў сталічным кінатэатры "Перамога", у меццы кінаманаў, адбылося адкрыццё міжнароднага еўрапейскага кінафэсту разам з выставай беларускіх фатографаў "Еўропа нашымі вачыма". На фестывалі пакажуць кінастужкі з 17 краінаў.
Карацей, Еўропа прызямлілася ў Перамозе! І пасялілася тут ажно да 17 траўня, таму спяшайцеся: хоць і ўваход на ўсе кінастужкі на халяву, але ж усё адно па квітках. А вось як раз яны і разыходзяцца, як гарачыя піражкі, па схеме з сёння на сёння – памятаем, ведаем, як гэта было ў першы раз: чэргі ажно з дзвярэй кінатэатра пачыналіся, калі не далей. Квіткі на фільмы раздаюцца штодня з 17:30.
ПРАГРАМА КІНАПАКАЗАЎ
Мінск, Кінатэатр "Перамога"
10 траўня, панядзелак
18:30 – «Рака жыцця» (Ігар Бышнёў), 52 хв., Беларусь.
21:00 – «Ідыёт» (П'ер Леон, 2008 г.), 61 хв., Францыя.
11 траўня, аўторак
18:30 – «Пламя і Цытрон» (Олэ Крысціян Мэдсен, 2008 г.), 130 хв., Данія.
21:00 – «Ікота» (Георгі Палфі, 2002 г.), 75 хв., Венгрыя.
12 траўня, серада
18:30 – «Абаронцы Рыгі» (Айгарс Граўба, 2007 г.), 118 хв., Латвія.
21:00 – «Партніхі» (Людміл Тодараў, 2007 г.), 83 хв., Балгарыя.
13 траўня, чацвер
18:30 – «Георг» (Пэтэр Сімм, 2007 г.), 104 хв., Эстонія.
21:00 – «Аір» (Анджэй Вайда, 2009 г.), 83 хв., Польшча.
14 траўня, пятніца
18:30 – «Слёзы красавіка» (Аку Лоухіміес, 2008 г.), 109 хв., Фінляндыя.
21:00 – «Перад вяртаннем на Зямлю» (Арунас Матэліс, 2005 г.), 52 хв., Літва.
15 траўня, субота
18:30 – «Букет» (Францішак Брабец, 2000 г.), 81 хв., Чэхія.
21:00 – «Сонечная алея» (Леандэр Хаўсман, 1999 г.), 90 хв., Нямеччына.
16 траўня, нядзеля
14:00 – «Камарыная гісторыя / Танцор і веласіпедыстка» (анімацыя), 2007 г., 75 хв., Данія.
18:30 – «Дазволь мне ўвайсці» (Томас Альфрэдсан, 2008 г.), 114 хв., Швецыя.
21:00 – «Лінія фронту» (Дэвід Глісон, 2006 г.), 95 хв., Ірландыя.
17 траўня, панядзелак
18:30 – «Шэрлак Холмс» (Гай Рычы, 2009 г.), 134 хв., Вялікабрытанія.
21:00 – «Ваеннае рамяство» (Эрмана Олмі, 2001 г.), 100 хв., Італія.
Праграма для Магілёва і Бабруйска тут.
Наша ІМХО: беларускі фільм "Рака жыцця" быў, як мінімум, элэсдэшны на фоне таго, што заяўлена ў праграме ад іншых краін. Напрацягу ўсяго фільма, удзельніка ад Беларусі, стваралася ўражанне, што нашы рэжысёры баяцца падымаць хоць мала-мальскі важныя жыццёвыя тэмы і замест гэтага імкнуцца да нейкіх рэфлексій, самакапанняў, і адзіная праблема, якую МОЖНА падняць без небяспекі – гэта экалогія. У выніку гледачы амаль гадзіну глядзелі на птушачак, рэчачкі, слімачкоў, кветкі і слухалі закадравы голас, запісаны пасрэднай апаратурай. Напрошваецца пытанне: “ЗачЭм?!” Беларускія аматары здымаюць нашмат лепшае D.I.Y.-відэа, ужо мы гэта добра ведаем!















Каментары