Аўравіль

Мір, праца, медытацыя

Лес Садана (Sadhana forest) знаходзіцца на поўдні Індыі, штат Таміл-Наду, пабліз горада Аўравіль. Яго можна таксама адшукаць у нэце. Сам Аўравіль – таксама мястэчка высокадухоўнае, як можна зразумець па самой назве. Яго заснавалі ў шасцідзесятыя гады ў імя культурнага развіцця і духоўнага прасвятлення, і з тых часоў туды зляцеліся сотні патлатых і не вельмі пілігрымаў. Аднак размова пакуль пра лес, якога, дарэчы, яшчэ дзесяць гадоў таму тут наогул не было. Пасярод пустэльні самотна стаялі два баньяны, і прыбылыя ініцыятары – ізраільцяне Ёрыт і Аверам – паставілі сабе мэту вярнуць індыйцам лес, які тыя так бяздумна страцілі. Да гэтай справы прычасціўся і наш Паша. Што трэба, каб цябе тут прынялі? Прыехаць, пагадзіцца з усімі правіламі, а таксама заплаціць невялікі ўзнос – 100 долараў на месяц. “У асноўным гэтыя грошы ідуць на харч.”

Ранішняя пабудка

“Там пануе атмасфера хіпоўскага лагера, – распавядае Паша, – або нават піянерскага. За месяц я не ўбачыў там наогул ніякага негатыву! Нават у працы: ніхто ні за кім не сочыць, а калі нехта памыляецца, яму спакойна паказваюць, як правільна”.


Дыджэрыду - труба з Аўстраліі

Збольшага тут жывуць прыезжыя – з Еўропы, Амерыкі, у тым ліку з Лацінскай, трапляюцца валанцёры з Афрыкі і нават рускамоўныя. Мясцовых няшмат, але кожны дзень з навакольных вёсак прыходзяць тамільскія дзеці, каб патусавацца з замежнікамі, павучыцца ў іх і развіць сваю экалагічную свядомасць.

Маленькія тамілы

“Няўжо ў мясцовых яе няма? Яны ж тысячагоддзямі жывуць на лоне прыроды!” – “Яно ў іх, можа, і ёсць, аднак не такое, як у еўрапейцаў. Напрыклад, яны ўсё смецце валяць у адну кучу. Тут іх вучаць паасобнаму збору смецця. Таксама яны не лічаць, колькі дрэў сякуць... А тут іх вучаць карыстацца своеасаблівымі цыркулярнымі печкамі, для распальвання якіх трэба зусім мала дрэва. У камуне вырабляюць такія печкі, і цяпер паўстае іншая праблема: даць такую адной сям’і – іншыя пакрыўдзяцца! Значыцца, трэба рабіць на ўсіх.”

Працэс меліярацыі

Нам з цяжкасцю верыцца ў тое, нібы можна жыць разам і не сварыцца, і можна працаваць за бясплатна, і што нехта гатовы ехаць за такім шчасцем на іншы канец зямлі. Як дамагліся гэтага Ёрыт і Аверам? “Па-першае, добрая выбарка. У камуне, насамрэч, шмат правілаў, якія трэба выконваць. Усе ў камуне веганы – ядуць толькі раслінную ежу.” – “І не цягне да мяса?” – “Не, у такім гарачым клімаце яно і непатрэбна. А калі вы хочаце есці свае біфштэксы, рабіце гэта за межамі лагера!.. Далей, тут наогул не п’юць – ні ў лагеры, ні за яго межамі. Ёсць асобнае месца для курэння. Тут жа дзеці, у рэшце рэшт...”

 

Адукацыйны кінапаказ

Першапачаткова кам’юніці стваралася, каб разам гадаваць дзяцей. Сваіх – не мясцовых – тут няшмат, аднак у плане выхавання ім неверагодна пашанцавала. “Я сам бачыў, як дзяўчынка сямі год праводзіла майстар-клас па гульнях без спаборніцтва – non-competitive games. Дзеці вельмі развітыя, без комплексаў, сапраўдныя свабодныя людзі”.

Крэатыўная піраміда на дзіцячай пляцоўцы

І па-другое, тут вельмі простыя ўмовы жыцця. Тут няма бетонных каробак з кандыцыянерамі – усе жывуць у шалашы, што пабудаваны з дрэва і вяровак. “Табе выдаюць ложак, коўдру, і гэтага хапае. Народ жыве без замарок, лядоўняў, прасаў... Гэтыя хлопцы, павернутыя на экалогоіі. Табе выдаюць спецыяльнае мыла, што зроблена ў ашраме і не шкодзіць наваколлю, а таксама экалагічны зубны парашок.”

Біяпрыбіральня

Праца, дзеля якой тут сабраліся валанцёры, аднімае ў іх 2-4 гадзіны часу. Увесь астатні час яны забаўляюць сябе самі – тэлевізараў, вядома, няма, а дасяг да інтэрнэта абмежаваны запасам электрычнасці ад сонечных батарэяў. Народ ездзіць у Аўравіль, на акіян, але часцей людзі з розных краін прыдумляюць сабе розныя майстар-класы. Нехта вучыць капаэйры, нехта – англійскай мове, нехта – афрыканскім танцам. Для Пашы найбольш карыснымі былі майстар-класы па медытацыі. “У асноўным людзі вучаць даволі простым рэчам, якія абазнаны чалавек ужо ведае. Калі ты бачыш, што чалавек іграе на музычным інструменце, ты можаш папрасіцца, і цябе таксама навучаць. Наогул, калі ты падыходзіш да любога чалавека, ты можаш быць упэўнены: ён будзе табе настолькі рады, што ледзьве не кінецца абдымацца.” Як лічыць Паша, гэтая сяброўская атмасфера – галоўнае, дзеля чаго тут варта пабываць.

Бунгала ўначы

Фота: Паша Гарбуноў

Каментары

Аўтар: Anonymous (госьць)
Дата: пят, 04/30/2010 - 20:12

Вось ён, вырай, куда адлятаюць птушкі...

Аўтар: Anonymous (госьць)
Дата: пят, 04/30/2010 - 20:12

*куды, прабачце

Аўтар: hiper (госьць)
Дата: пан, 05/03/2010 - 20:05

з'явілася чарговая запаветная мара - пабываць у Аўравілі:)

Аўтар: awesome (госьць)
Дата: суб, 07/24/2010 - 08:26

This is a very interesting website, I have added 642-533 it in my favourites. This post is exactly what I am interested.I shall be pleased 642-631 to become a regular visitor. keep up doing nice job.i have bookmarked 642-642 this site and emailed it to a few friends so they can get help to it.keep doing good work i will come 642-661 back here in future to see more updates as well. regards

Аўтар: KNOXISABELLA (госьць)
Дата: пан, 08/02/2010 - 05:57

People deserve wealthy life and business loans or just college loan will make it much better. Just because freedom bases on money.

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце