Корпацца ў чужой бялізне і іншых больш-менш інтымных рэчах у Амерыцы не сорамна. Наадварот, знайсці што-небудзь на барахолцы лічыцца значна лепшым, чым проста пайсці ў краму і купіць тое, што патрэбна. Блышыныя рынкі (flea markets), гараж-сэйлы і вінтажныя крамы – гэта рамантыка, а звычайны шопінг – так, кансумерызм.
ФРЫКІ З ІСТ-ВІЛІДЖА
Скажы мне, што ты з Іст-Віліджа, і я адразу скажу, што ты – вінтажны фрык. Тут існуе свой дрэс-код, свае правілы. Сальныя валасы, ускудлачаныя джынсы і адсутнасць манікюру – гэта сапраўды cool: ты неабыякавы да таго, што адбываецца з гэтым светам. Тут тусяць антыглабалісты і радыкальныя „зялёныя”, неахіпі, крышнаіты і прадстаўнікі сексменшасцяў.
У іствіліджаўскай тусе абмяркоўваюць не тое, хто колькі зарабляе, а хто менш спажывае электраэнергіі; не як адкласці грошы на старасць, а чым накарміць бамжоў. Самымі крутымі на "вёсцы" лічацца актывісты, якія завялі ў сваім доме "кампост-ферму" – скрыню з дажджавымі чарвякамі, якім шчодрыя гаспадары скормліваць харчовыя рэшткі.
У Іст-Віліджы сэканд-хэнд – гэта не шмотачны рай для бедных, а часовы прытулак для эка-фрыкаў. Адно з самых культавых месцаў – вінтажны развал No Relation Vintage (204 1st Avenue, New York City, (212) 228-5201). Тут прадаецца вялікая колькасць цішотак і іншых шэдэўраў сучаснай моды, вялікая частка якіх мае сцёбны характар.
Як вам, напрыклад, такія цішоткі:
.jpg)
У іншых штатах гэта, можа, і зневажальна, а ў Нью-Йорку любы фрык палічыць сваім абавязкам купіць такі "смешны і стыльны прыкід" і пахваліцца ім перад сябрамі.
ДЛЯ ПРАСТАЧКОЎ
Менш радыкальныя і арыентаваныя на шырокае кола спажыўцоў флімаркеты (aka блышыныя рынкі) можна знайсці па ўсім Манхэтэне. Тыя, каго цікавіць антыкварыят, любяць бываць на Antiques Garage (112 W 25th St between Sixth and Seventh Aves; (212) 243-5343). Цэны там, вядома, даражэй, чым на якім-небудзь лонг-айлэндаўскім гараж-сэйле, затое і тавар адборны.
Барахло з разраду "прадай сваё лайно, каб купіць маё" прынята шукаць на Aqueduct Flea Market (Rockaway Blvd and 110th St, Ozone Park, Queens, (718) 738-9571). Тавары там яшчэ тыя: некалькі разоў я бачыла людзей, якія на поўным сур'ёзе прадаюць галовы ад лялек і парваныя гумавыя грэлкі. Тут трэба гандлявацца, таму не забудзьцеся размяняць грошы: дваццатка тут лічыцца пляўком у твар паважнага калекцыянера.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
www.bychkova.com
ЗЗЕЛЯНЕЛІ
Адэпты арганічнага харчавання, чый светапогляд сфармаваўся на такіх фільмах, як Food Inc., The 11th Hour, King Corn, Super Size Me і іншыя, жывуць і харчуюцца ў зусім іншых месцах. Ім здаецца недастатковым проста не есці фаст-фуд, яны трацяць велізарныя грошы на тое, каб паядаць "сапраўдную ежу" – без угнаенняў, пестыцыдаў і іншай хіміі.
Самыя вядомыя „зялёныя рынкі” Нью-Йорка змяшчаюцца па заходняй мяжы ад Цэнтральнага парка. Там працуе Green Flea (Columbus Ave between 76th and 77th Sts; 212-239-3027). Ці Union Square Greenmarket (17th St. at Broadway, New York, (212) 788-7476). Фермеры і амішы – адшчапенцы, якія па ўласнай волі і рэлігійных поглядах пайшлі жыць у вёску – прывозяць сюды сезонную гародніну, садавіну, саленні, малочныя і мясныя прадукты.

ПАМАЖЫ НАМ, ЭТСІ!
Крэатыўны напрамак барахольшчыкаў тусуецца на Brooklyn Flea (Bishop Loughlin Memorial High School, Lafayette Ave between Clermont and Vanderbilt Aves, Fort Greene). Тут у асноўным гандлююць хэнд-мэйдам. Няўважлівы погляд і прычасон ў стылі "я ўпала з сенавала" цэняцца.
Роўна як і фразы ў стылі: "Натхненне да мяне прыходзіць пасля паўпляшкі абсэнту. Як да Хэмінгуэя". Хоць літаратурныя панты рэдка калі прыносяць дывідэнды, многія мясцовыя мастакі, дызайнеры і іншыя крэатыўчшыкі крычаць, што, дзякуючы Эцсі, яны могуць сабе дазволіць пайсці на вольныя хлябы. Як мне падаецца, іх тварэнні рэдка хто купляе.
Праўда, бываюць і выключэнні: простая дзяўчынка Йоко Гібран з амерыканскай вёскі трапіла на старонкі The New York Times і стала сапраўднай зоркай. Яе шапкі і шалікі (гл. Фотку. Такая радасць каштуе 150 бэ) купляюць з рукамі і нагамі. А нядаўна стала вядома, што новую калекцыю дзяўчыны купіла моладзевая сетка Urban Outfitters.
http://www.etsy.com/shop/yokoo
КАМІСІЁНКА
Калі ў вас проста няма ці мала бабла, а рэчы ў гаспадарцы патрэбны, вам прамая дарога ў адзін з магазінаў Housing Works. Гэта вялізная сетка камісіёнак (па-амерыканску thrift-shops), якія пераважна гандлююць мэбляй, посудам, кніжкамі і вопраткай. Усе тавары не тое каб стыльныя, а проста бэушныя і прымальнага стану. Тут практычна не бывае антыкварыяту, затое даволі прыстойных і не моцна пацёртых рэчаў, тыпу пісьмовага стала ці канапы, – заваліся.
Кажуць, у Housing Works з прыходам крызісу рынуліся не толькі бедныя студэнты, але і рэспектабельная публіка. Хлусяць: капанне ў чужым барахле для ньюйоркцаў любога рангу – такая ж традыцыя, як, напрыклад, глядзець тупыя камедыі і выходзіць па некалькі разоў на тыдзень у свет.
Каментары
Аўтар: Мыш (госьць)
Дата: чцв, 04/08/2010 - 13:50
Гараж-сэйлы - гэта таксама тэма. Там можна за капейкі нарыць абсалютна крутыя прадметы інтэр'ера і іншыя рэчы. Гэта неад'мная частка амерыканскай гарадской культуры.
Аўтар: ія (госьць)
Дата: пят, 04/09/2010 - 20:51
"капанне ў чужым барахле для ньюйоркцаў любога рангу – такая ж традыцыя, як, напрыклад, глядзець тупыя камедыі і выходзіць па некалькі разоў на тыдзень у свет"
;))
але тэма вельмі крутая! файна было б пабачыць пад'ездны распродаж ...ммм..у серабранцы) калі калі-небудзь апынуся ў новым ёрку, ужо ведаю, куды ісьці!