У Беларусі чыгунка заўседы была хлебам, соллю і ўсімі іншымі неабходнымі стравамі эканомікі. Таму тое, што Музей чыгункі з’явіўся яшчэ 40 гадоў таму – не дзіва. А вось тое, што без спецыяльных ведаў яго не знойдзеш – сумна. Самы ж цэнтр! Палац культуры чыгуначнікаў, што на Чкалава, хавае ў сваіх нетрах шмат цікавага. У тым ліку – і гэты самы музей.
.jpg)
Шыльда вісіць унутры, у калідоры другога паверха, каля самых дзвярэй музея. Але, як спадзяецца Валянцін Мікалаевіч Шоба, які нас там сустрэў, хутка музей пераедзе ў новае памяшканне. Як-ніяк адчынялі яго да стагоддзя беларускай магістралі, а тут ужо і 150 не за гарамі.
.jpg)
Сюды заходзяць вучні школ і працаўнікі дзіцячай чыгункі, замежныя дэлегацыі і тыя, хто самастойна здолеў знайсці запаветныя дзверы. Музей – рай для фанатаў розных чыгуначных жалезак. Вось, напрыклад, самы “стрэлачны” механізм усіх часоў і народаў. І на яго прыкладзе адразу бачна, што музей рабілі не лінгвісты, а чыгуначнікі. “Перавадны механізм стрэлачнага перавода” – песня!
Можна паглядзець на ліхтары ўсіх магчымых формаў, відаў і прызначэнняў. Таму што самі б вы ніколі не здагадаліся, што адзін ліхтар прызначаны для агароджы чыгункі пры некаторых відах работ, другі – для асвятлення грузавых вагонаў, калі ў іх вязуць людзей, а трэці – для агляду чыгуначнага пуці. На фота – менавіта тое, што выкарыстоўвалася ў вагонах замест энергазберагальных лямпачак дзённага святла.
Акрамя таго, у наяўнасці цэлы шэраг мадэляў вагонаў і цягнікоў, каб вы ўжо ніколі ў жыцці не пераблыталі электрычку з таварным поездам і не з’ехалі замест Маладэчна на Далёкі Усход.
Але гэта не самыя цікавыя экспанаты. Самае-самае – унікальныя арыгіналы гістарычных дакументаў, форма дырэктара-палкоўніка службы пуці (40-50-х гадоў ХХ ст.) і тэлефон-камутатар 1978 года. Сёння яго ролю выконваюць камп’ютэры, але –як па сакрэце паведаміў Валянцін Мікалаевіч – дзе-нідзе і сення карыстаюцца падобнымі камутатарамі.
Канечне, не абышлі ўвагай і Вялікую Айчынную. Вось такімі непрэзентабельнымі мінамі беларускія партызаны запускалі ў паветра варожыя цягнікі.
Ну і самая страшная штука ва ўсім музеі – свісток цягніка. Ён аглушыць кожнага, хто рызыкне наблізіцца да яго. Але тут, у музеі, ён ляжыць ціхенька і нікому не перашкаджае: чакае, калі ў яго нарэшце дзьмухнуць як след.
Усяго ў музеі каля 10 тысяч прадметаў, дакументаў і фотаздымкаў.
Так што можна прыходзіць самому ці прыводзіць сяброў з менш тэхнакратычных куткоў свету, якія ніколі не жылі ў краіне, дзе першая чыгунка была пабудавана ажно ў 1871 годзе.
Каментары
Аўтар: Мыш (госьць)
Дата: сер, 04/07/2010 - 15:07
Переводной механизм стрелочного перевода :)
Аўтар: Anonymous (госьць)
Дата: сер, 04/07/2010 - 17:02
а про музеи паровозов под открытым небом?
Аўтар: Wolla (госьць)
Дата: сер, 04/07/2010 - 18:16
А что-то такое жеж есть, то ли в Орше, то ли в Бобруйске... То ли и там, и там... Но это же обзор минских музеев))
Аўтар: Мыш (госьць)
Дата: сер, 04/07/2010 - 23:25
Ага, самы час пераключацца на музеі пад адкрытым небам - ВЯСНА!
Аўтар: nonono
Дата: чцв, 04/08/2010 - 15:20
А у Менску пад адкрытым небам што-небудзь, апроч валуноў, ёсць??
Аўтар: Мыш (госьць)
Дата: чцв, 04/08/2010 - 15:31
Строчыцы тыя ж, амаль Менск. Там нават карчма ёсць, якая ў цёплыя месяцы выстаўляе сталы пад адкрытае неба. Вельмі душэўна медавуха і хрэнавуха заходзяць на свежым паветры!
Аўтар: Wolla (госьць)
Дата: чцв, 04/08/2010 - 16:34
трэба гнаць у Баранкі ці Брэст - там есць музеі цягнікоў пад адкрытым небам. А то Строчыцы/Дудуткі ўжо аскоміну набілі))
Аўтар: Мыш (госьць)
Дата: чцв, 04/08/2010 - 16:37
Медавухай аскоміну не наб'еш, але Брэст - гэта тэма!