Першае ў Беларусі офіснае рыэліці-шоў з прысмакам палітыкі і ўдзельнікамі з будучыні.
З гэтага тыдня байнэт ускалыхне, а потым закалыхае правакацыйнае он-лайн рыэліці-шоў. Яно можа зацягнуцца на тэрміны, не меншыя за “Дом-2”, і абяцае паказаць у прамым эфіры, як будуецца светлая будучыня беларускай моладзі.
Грамадскае аб’яднанне “Рух будучыні”, галоўная мэта якога “прасоўванне high-tech тэхналогій у народную гаспадарку”, павесіла ў сваім офісе камеры і будзе трансляваць у сеціва кожны крок сваіх сябраў. (Не блытаць з сябрамі. Хаця, і тыя пры жаданні змогуць засвяціцца.)

Відаць, што больш да арганізацыі не будзе пытанняў, кшталту: “Дзе вы бярэце грошы?” і “Якое маеце дачыненне да апазіцыі?”. Вы ўбачыце, хто да іх ходзіць, з кім яны размаўляюць, якую гарбату п’юць і як валяюцца на канапе.

Дарэчы, тры ўдзельнікі “Руху” зарэгістраваныя кандыдатамі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Яны абяцаюць надаць сэнс жыццю моладзі, змагацца з алкагалізмам і, як усе нармальныя дэпутаты, добраўпарадкаваць прыпынкі і рынкі.

Пра ўсё гэта нам распавёў намеснік старшыні аб’яднання Марат Абрамоўскі. На жаль, не ў відэа-фармаце: з камерамі пакуль што бываюць траблы.
Лінк на відэа на сайце “Руха” і на Smotri.com
Каментары
Аўтар: Мыш (госьць)
Дата: пан, 03/29/2010 - 22:49
Па ходу да онлайн відэа дадаўся яшчэ і чат...
Аўтар: Тищенко (госьць)
Дата: аўт, 03/30/2010 - 10:47
и нихера не пашет
Аўтар: Anonymous (госьць)
Дата: аўт, 03/30/2010 - 13:32
заработает в течении недели...