Фрылансеру на заметку

Як не хаваць падаткі

Латаць дзіры ў бюджэце – гэта не шкарпэткі зашываць. Таму ўлады напружваюцца што ёсць моцы і шукаюць тых, хто старанна ігнаруе падаткавае заканадаўства. Першымі ў гэтым рамястве заўсёды былі фрылансеры. Апошнім часам іх сталі лавіць на “кантрольных закупках” і штрафаваць за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, што выклікала хвалю абурэння і лавіну каментаў ў нэце.

СПАЧАТКУ – ТЭСТ

Калі ты лічыш сябе свабодным майстрам і маеш прычыны хвалявацца наконт падаткаў, найперш прапануем табе прайсці тэст.  

Усё проста – адказвай толькі “так” ці “не” на пытанні, якія тычацца твайго “бізнеса”:

1. Ты дзейнічаеш самастойна і не з'яўляешся прадстаўніком фірмы ці арганізацыі?

2. Ты сам і сваімі грашыма нясеш маёмасную адказнасць за ўсе затраты?

3. Свае паслугі ты аказваў неаднойчы, а робіш гэта сістэматычна?

4. Усё, што ты вырабляеш, будзеш выкарыстоўваць не ты, а іншыя людзі?

5. Напрыканцы ўсіх сваіх дзеянняў ты чакаеш атрымаць прыбытак?

Калі хаця б на адно пытанне быў адказ «не», дрыхні спакойна: згодна з Грамадзянскім Кодэксам РБ, прадпрымальніцкай дзейнасцю ты не займаешся.  

У адваротным выпадку ёсць спрэчныя пытанні, адказы на якія трэба ведаць, каб не апынуцца ў судзе. Бо адзін менскі фрылансер працаваў-працаваў, спраўна падаваў дэкларацыю за атрыманыя з-за мяжы бабкі, але рэгістравацца як індывідуальны прадпрымальнік не дадумаўся. І ку-ку: праз суд пазбавіўся ўсіх сваіх грошай

ФАК ЁСЭЛФ

Самыя распаўсюджаныя пытанні, якія варта было б задаць фрылансеру. Ды не было ў каго запытацца.

– Калі я мушу рэгіцца? 

Рэгістрацыя ў выглядзе ІП ці юрыдычнай асобы патрэбная заўсёды, чым бы ты не займаўся, калі адпавядаеш усім пяці крытэрам прадпрымальніцкай дзейнасці (глядзі вышэй). 

– Калі я прадаю старыя шмоткі з інтэрнэт-аукцыёна, я павінен плаціць падаткі? 

Тут давядзецца напружыць памяць і ўзгадаць: навошта гэтыя шмоткі былі купленыя. Калі толькі для таго, каб самому пантова выглядаць, – гэта не прадпрымальніцтва. Калі для таго, каб потым перапрадаць, – табе ў клас бізнесмэнаў. Зразумела, што і тыя, хто замаўляе для трэціх асобаў тавары з Ebay, мусіць мець статус ІП. Офкоз, за выключэннем добрых людзей, што робяць такія замовы для іншых бясплатна. 

– А калі прадаю хэнд-мэйд вырабы? 

З гэтым пытаннем не ўсё проста. У 2005 годзе Прэзідэнт выдаў Указ №225, у якім сказана, што рамеснікі (тыя, хто самастойна, з дапамогай рук ды нешматлікага інструмента задавальняе бытавыя галечы насельніцтва) могуць не рэгіцца і падаткі не плаціць, акрамя адной базавай на год. 

Шкада толькі, што могуць, ды не ўсе. Да ўказу прыкладаецца дакладны спіс рэчаў, якія можна вырабляць па такім прынцыпе. Калі ты куеш падковы, выразаеш драўляныя лыжкі і вяжаш макрамэ, усё добра. Калі робіш завушніцы ці шыеш сукенкі, выбачай, адной базавай тут не адмажашся.  

– Колькі плаціць у бюджэт? 

Запомні толькі адну лічбу: 8. Гэта калі ты НДС не плаціш. У іншым выпадку – 6. Як рабіць – выбірай сам. Менавіта столькі адсоткаў ад абароту плоцяць іпэшнікі па спрошчанай сістэме падаткаабкладання. І больш нічога. Праўда, калі ты нідзе больш не працуеш, трэба будзе плаціць 35% ад выручкі (выручка – гэта ўсе грошы, якія ты атрымаў; прыбытак – выручка за вылікам выдаткаў) у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Пенсію ж хочацца атрымліваць?  

– Як працаваць з замежнікамі? 

Згодна з пастановай Нацбанка №112, любыя плацяжы ў валюце павінны мець канкрэтнае абгрунтаванне. У выпадку з фрылансам ім выступае дамова з кліентам. Прыносіш у свой банк арыгінал і копію дамовы, і твае грошы ніхто не будзе чапаць. У адваротным выпадку ў дзверы пазвоняць інспектары з мільёнам пытанняў і мільённымі штрафамі. 

Гэта калі працуеш па безналу. Калі ж карыстаешся Web Money, чытай далей.

Важна: калі ты працуеш з замежнікамі і сплочваеш  падаткі за атрыманыя бабкі з-за мяжы, гэта не значыць, што табе не трэба  рэгіцца як ІП. Яшчэ як трэба!

– Як быць з Web Money? 

Заканадаўства па электронных грашах распрацаванае ў нас не лепшым чынам. Але ўсё,  што тычыца кантролю за іх абаротам, робіцца вельмі старанна. Ніводнай транзакцыі схаваць не ўдасца, таму і тут патрэбна рэгістрацыя. Нічога складанага: ідзеш у “Тэхнабанк”, атрымліваеш афіцыйны атэстат, адкрываеш рахунак, і ўсе вэб-мані-рублі будуць аўтаматычна залічвацца на яго. А далей глядзі папярэдні пункт. 

– А я рэгістравацца не хачу! 

Пазбегнуць і рэгістрацыі і адказнасці можна. Існуюць і законныя, і незаконныя хады. 

У межах закону можна складаць з кожным кліентам дамову падраду і плаціць падаходны падатак (12%) плюс 1% у ФСЗН. Толькі каму патрэбна столькі марокі? 

“Чорныя” ж схемы ў кожнага свае. Нехта юзае замежныя банкаўскія карткі, нехта карыстаецца ананімнымі плацёжнымі сістэмамі, кшталту Payoneer, а нехта вельмі добра ведае заканадаўства.

 

Каментары

Аўтар: Мыш (госьць)
Дата: чцв, 03/18/2010 - 13:16

А калі каваць завушніцы, то адной базавай можна абысціся??? Абсурднасць (ці нейкая амаль неўлавімая простаму смяротнаму логіка) некаторых пастановаў і правілаў проста забівае.

Аўтар: я (госьць)
Дата: чцв, 03/18/2010 - 16:32

дзякуй. карысная інфа!

Аўтар: cantcool (госьць)
Дата: пят, 03/19/2010 - 20:39

Праўда, калі ты нідзе больш не працуеш, трэба будзе плаціць 35% ад выручкі (выручка – гэта ўсе грошы, якія ты атрымаў; прыбытак – выручка за вылікам выдаткаў) у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Пенсію ж хочацца атрымліваць?

кюкю! 35% от базовой достаточно.

Аўтар: Anonymous (госьць)
Дата: пан, 05/17/2010 - 10:05

І ў той жа час першае, што адчуваеш у гэтай культуры - неверагодную сэксуальнасць і жарсць. А гэта значыць, сэксу тут шмат. Не, не так, гэта значыць, што ўсё наваколле дыхае сэксам. Абдымкі-пацалункі паўсюль: на вуліцах, у транспарце, у парках і ў клубах. І пры гэтым кантрацэптывы тут з'явіліся толькі год таму, а аборты забароненыя да гэтага часу.

________________________________________________________
1Y0-A06 ll 1Y0-A08 ll 1Y0-A09 ll 1Y0-A14

Аўтар: avanoah (госьць)
Дата: сер, 09/08/2010 - 09:59

Very good post! This is a very interesting testking ccna and nice website, I have added it in my favourites. Keep up the good work. I really appreciate testking ccnp your way of presenting such a excellent suggestion. I want more testking CISA and i will come back here to see more updates in future testking CISM as well.my best wishes for you always so keep it up.regards

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце