“Тэарэтыкаў” залажалі

Чак Лоры негадуе і просіць капялюш!

Сёння афіцыйны твітэр “Кураж Бамбея” паведаміў сенсацыйную інфу. Аказваецца, стваральнікі “The Big Bang Theory” ў курсах пра беларускіх “Тэарэтыкаў”.

“Кураж Бамбей” просіць не распускаць на сваім форуме нюні і прапануе патрымаць свае меркаванні пры сабе. Маўляў, амерыканцы самі вырашаць, што рабіць з беларусамі. Тым часам заўчорашні пост хроснага бацькі культавай “Тэорыі вялікага выбуху” Чака Лоры прымусіць беларускі канал СТВ як мінімум задумацца над сваімі паводзінамі. 

чак лор, тэарэтыкі, TBBT, ств, белорусская теория большого взрываВось што піша Чак Лоры

“Беларусь - гэта маленькая краіна ў сярэдзіне кантынента побач з Расеяй, Украінай, Латвіяй, Літвой і Польшчай. Згодна з Вікіпедыяй, адзін з найбуйнейшых экспарцёраў мяса-малочнай прадукцыі. Напрошваецца пытанне, у якой страшнай форме могуць быць жывёлы ў гэтай краіне, калі ўсё, для чаго яны могуць спатрэбіцца, - гэта футравыя капелюшы і клей для шпалераў? Але ў Беларусі добра развітая прамысловая вытворчасць тэлевізараў. 

Адзін з апошніх беларускіх хітоў - камедыя пра чатырох тупых вучоных, якія жывуць побач з прыгожай бландзінкай-афіцыянткай. Галоўных герояў завуць Шэлдан, Леанард, Говард, Радж і Наташа*, і шоў называецца “Тэарэтыкі”. Кожны эпізод пачынаецца з кулямётнага мантажа выяваў, якія вядуць гледача з даўніх часоў да цяперашніх. Яны пакідаюць задумку арыгінала, але падкладаюць найгоршую за ўсю гісторыю чалавецтва поп-музыку ў якасці фонавай музыкі. І, нарэшце, кожны эпізод выглядае як расейскі пераклад эпізоду "Тэорыі Вялікага Выбуху". Калі мы паведамілі гэта прававому дэпартаменту "Warner Brosers", нам сказалі, што падаць у суд за парушэнне аўтарскіх правоў у Беларусі практычна немагчыма, бо тэлевізійная кампанія, што прадукуе гэтую копію, з'яўляецца ўласнасцю і кіруецца ўрадам Беларусі. Не маючы іншага выйсця, я спадзяюся, што тыя беларусы, якія здымаюць "Тэарэтыкаў", прачытаюць гэта, зломяцца ад пачуцця віны і дашлюць нам пару-тройку фетравых капелюшаў. Кыргызстанская версія "Дхарма & Грэг" ужа даслала нам клей для шпалераў."

***

Хутчэй за ўсё, падзеі развіваліся так: нехта запосціў на форум СBS  кляўзу на беларусаў (хутчэй за ўсё, расейскія фанаты таго ж Кураж Бамбея, бо неча таптаць святыню лапцямі!) з надзеяй на тое, што пыхлівых беларусаў прыцягнуць да адказнасці ці прынамсі ўсыплюць ім пару плецяў ва ўсяго свету на вачах. Але Чак ды кампанія апынуліся не крыважэрнымі і вырашылі проста пасмяяцца з беларусаў, бо што з нас узяць, акрамя аналізаў.

P.S. ЖЖ-юзер sterpazook паведаміў, што Youtube.com заблакаваў відэа “Тэарэтыкаў”, спасылаючыся на скаргу ад Warner Bros. Entertainment

* - насамрэч, Чаку трэба б субтытраў падагнаць, як тут просяць, бо клічуць нашых "герояў" не так...

Каментары

Аўтар: il_gattopardo (госьць)
Дата: аўт, 02/09/2010 - 17:49

переводить nerdy как "тупой" совершенно не правильно.
Имеется в виду "ботан", "заучка"

Аўтар: nonono
Дата: аўт, 02/09/2010 - 17:56

в "Теории" ботаники, а в "теоретиках" - реально тупари. Оба, кстати, значения есть в словарях.

Аўтар: editor
Дата: аўт, 02/09/2010 - 17:56

 Батанік - гэта пра арыгінальны серыял :) Пра нашых тэарэтыкаў слова "тупы" больш падыходзіць...

Аўтар: nonono
Дата: аўт, 02/09/2010 - 17:51

пойду рисовать табличку "САРКАЗМ"

Аўтар: romantik (госьць)
Дата: аўт, 02/09/2010 - 17:56

Ай лолд! Интересно кто ж смотрит этих "теоретиков"?

Аўтар: Кира (госьць)
Дата: аўт, 02/09/2010 - 17:58

я смотрел. Врага надо знать.

Аўтар: Anton Motolko (госьць)
Дата: аўт, 02/09/2010 - 18:18

Гениально! )))

Аўтар: x_ball (госьць)
Дата: аўт, 02/09/2010 - 18:55

+1
nerd = задрот

Аўтар: Wolla (госьць)
Дата: аўт, 02/09/2010 - 19:52

чорт, а я надеялась, что всех посадят...

Аўтар: Mapple (госьць)
Дата: аўт, 02/09/2010 - 20:09

Вторая часть последнего (сложноподчинённого) предложения в статье - это мораль!
Здорово!

Аўтар: ofnobleblood (госьць)
Дата: сер, 02/10/2010 - 00:07

ахахахахах супер ) да вполне мог запостить или написать им и кто то из местных фанатов. не знаю ни одного человека из минска, который не плевался бы от упоминания "Теоретиков".

Аўтар: lili (госьць)
Дата: чцв, 02/11/2010 - 19:11

а виноваты во всем, конечно, "расейцы".
молодцы, ребята, продолжайте в том же духе.

Аўтар: Anonymous (госьць)
Дата: суб, 02/13/2010 - 00:47

ну, на ўсю гэтую гісторыю можна паглядзець як на добры піяр беларускаму серыялу (хоць верагодна такая рэакцыя не планавалася стваральнікамі). Я напрыклад не лічу, што расейскі пераклад уяўляе сабой нешта, што мае параўнальнае мастацкай якасці, бо часам іхны пераклад таксама "для дурняў". Думаю, аўтэнтычная беларуская назва серыяла гучала б так "Дурні!" - тут і пра тэарэтыкаў, і пра кураж бамбей і пра мясцовых "інтэлектуалаў".

Аўтар: illa (госьць)
Дата: сер, 02/17/2010 - 00:47

Я беларускую версію не глядзеў, але я яе асуджаю )))

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце