Цёплыя месцы

Дзе тусіла багема

У 2010 менская багема завісае ў «Малацэ». А дзе тусілі нашыя паплечнікі з 1900 па 2000-ыя? У кожнага дзесяцігоддзя сваё культавае месца.

Уласную карту горада малююць не толькі помнікі архітэктуры. Менск – сукупнасць утульных куханек, прасмаленых бараў і трэшняковых клубаў. У іх нараджаюцца арыгінальныя творчыя ідэі і гарадскія легенды. Мы прапануем вам эвалюцыю культуры адпачынку Менска за цэлае стагоддзе вачыма тусоўшчыкаў.

1910-ыя: “АМЕРЫКАНСКІ КЛУБ” (зараз вул. Чырвоная)

Пабудаваны яшчэ да Першай Сусветнай вайны, вялікі драўляны будынак назвалі ў гонар менчукоў з ЗША і Канады. Менавіта яны забашлялі за пабудову клуба. 

Клуб прыцягваў усю інтэлігенцыю Менска. Днём тут пад каву глядзелі кінцо, увечары муцілі тэатральныя спектаклі на невялікай сцэне. Працавала бібліятэка, недарагі буфет-сталоўка. Падчас вайны сталовая ператварылася ў рэстарацыю з моцнымі дрынкамі з-пад палы (афіцыйна спірт быў забаронены). На сцэне выступалі шансан’еткі, у глядзельнай зале стаялі сталы, за якімі госці валіліся ў карцішкі і лато. 

У 1917 годзе, пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў будынку “Амерыканкі” зарганізавалася Першае Беларускае таварыства драмы і камедыі “Беларуская хатка”.

1920-ыя: РЭСТАРАН “АКВАРЫУМ” (Юр’еўская 17,  дом Сагаловіча. Цяпер раён за Музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны)

Вуліца Юр’еўская на працягу стагоддзяў была цэнтральнай, а, стала быць, самай прэстыжнай у горадзе. Увечары ўвесь менска-савецкі мідл- і апмідл-клас падцягваўся сюды. Страўнікі наведнікаў напаўняліся стравамі, разлічанымі на самы вытанчаны густ, а вушы поўніліся спевамі вядомых аперэтачных прымадоннаў, модных цыганских ансамбляў і танцавальных груп. 

багема, Менск, гісторыя, Беларусь, цёплыя месцы

“Акварыум” не паспеў дажыць да НЭПу. У прасторнай зале зачыненага “вертэпу” быў арганізаваны Клуб працаўнікоў. 

1930-ыя: ЧАЙНАЯ (вул. Савецкая, цяпер пр.Незалежнасці ў раёне Макдона)

Новы совіет стайл адгукнуўся рэхам і на гоў-аўтах менчукоў. “Галівудзіць” сярод “пролеторыату” было не камільфо. І таму, пакуль багема працягвала збірацца на прасмаленых куханьках уласных кватэр і дамоў, савецкія ўлады думалі над тым, як пазабавіць чалавека новага часу. 

У будынку насупраць кінатэтру “Чырвоная Зорка” з лютага 1930 г. пачала працаваць першая паказальная “Чайная”, створаная з мэтай “арганізацыі культурнага адпачынку рабочых”. Стваралася яна дзеля барацьбы з квітнеючым у БССР алкагалізмам. 

У памяшканні была вялікая бібліятэка, у кожнага століка была індывідуальная радыёкропка з навушнікамі. Праіснавала месца нядоўга, было разбурана падчас Другой Сусветнай вайны.

1940-ыя: ФАБРЫКА-КУХНЯ (вул. Свярдлова, 2. Сёння клуб “ROXY”) 

У 1936 годзе ў Менску з’явілася ўнікальнае і абсалютна новае для горада прадпрыемтва масавага харчавання. Фабрыка-кухня магла накарміць некалькі тысяч чалавек на дзень. Да таго ж праз год з дня адкрыцця фабрыка пачала штодзённа развозіць сняданкі па ўсіх школах Менска на ўласных тачках з фірмовым кляймом. 

багема, Менск, гісторыя, Беларусь, цёплыя месцы

У зале рэстарана, упрыгожаным калонамі, снедалі дзяржчыноўнікі з Дома Урада. А вечарамі тут арганізоўваліся банкеты і балі. Гіпер-рэстараны-сталовыя такого кшталту былі ў той час нават у Амерыцы і Еўропе.

1950-ыя: “ЛЕТА”+ ДОМ ДРУКУ

Пасляваенныя гады не вельмі спрыялі актыўным тусоўкам. Але былі месцы, якія наведваліся менчукамі часцей за астатнія. 

Напрыклад, рэстаран “Лета”, зараз на яго месцы рэстарацыя "Камяніца" (ля ўваходу ў парк Горкага з боку Першамайскай). Там часценька збіралася менская эліта. 

Таксама пасля вайны у бары ў падвальчыка Дома друку можна было сустрэць Якуба Коласа, дзе ён мог выпіць чарку-другую / смакаваць каву сола ці ў кампаніі. 

1960-ыя: РЭСТАРАН ГАТЭЛЯ “БЕЛАРУСЬ” (зараз гатэль “Crown plaza”) 

На той час – самае прасунутае месца для эліты. Лепшая кухня горада, вытанчаная атмасфера і крутыя госці – вось ён, ап скейл 1960-ых. У гэтым месцы праводзіліся самыя важныя сустрэчы і прыёмы. Замежныя госці замаўлялі катлеты з медзвяжаціны і запівалі дарагім бухлом. 

багема, Менск, гісторыя, Беларусь, цёплыя месцы

1970-ыя: “МУТНАЕ ВОКА” (пр. Незалежнасці, 26)

Архiерэйскi дом узвялi ў 1913 годзе. У гэтых нейкім цудам не разбураных вайной і саветамі мурах некалі быў царкоўна-археалагiчны музэй. Але й па сёння сярод менскай багемы ён застаецца вядомым як “Мутнае вока”.  

багема, Менск, гісторыя, Беларусь, цёплыя месцы

Тут бухала ўся літаратурна-тэатральная эліта Менска. Як узгадвае паэт Рыгор Барадулін, “гэта было месца, дзе пахла незалежнасцю. Нават калі ўсе ведалі, што мiкрафоны стаялi пад кожным столiкам”. 

Расказваюць, што з “Мутнага вока” аднойчы выйшаў падпіты рускі акцёр Раман Фiлiпаў (той, які “Федзя, ты зачэм ўсы сбрыл?”). Узлез на трыбуну праз дарогу ад сённяшняга Палаца Рэспублікі i магутнейшым голасам фюрэра прачытаў кавалак з “Майн кампф”. Хутка ўлады папрасілі яго вярнуцца ў Маскву.

1980-ыя: “ТРАЕЦКАЕ” + “РАМОНАК”

У Траецкім прадмесці была кавярня “Траецкая”. Пасля 20:00 туды было не ўбіцца - багема кішэла. Гэта месца было культавым, сюда прыязджалі патусіць і выпіць з сябрамі па касмічнай прасторы хіпі з усіх закуткоў свету. Моцная кава, канапкі з журавінамі, настойка фінская “Лапонія” і “Бруснічны бальзам”. Добрая бармэнша дазваляла патэлефанаваць з падсобкі (мабіл тады не было), наведнікі валіліся ў фрызбі на ганку ці павольна цёгаліся па ўзбярэжжы Свіслачы з кубачкам кавы (кубачкі дазвалялі выносіць) і размовамі пра незалежнасць Беларусі. 

багема, Менск, гісторыя, Беларусь, цёплыя месцы

Тут у 1986-ым адбылося “Гуканне Вясны”, першая нефармальная выстава маладых мастакоў, якую арганізавалі студэнты мастацкай вучэльні. А пасля даў першы беларускі оўпэнэйр “Мроя” (зараз N.R.M.). 

На праспекце тады Машэрава была крама “Рамонак”. На другім паверсе якой любілі затусіць неферы. Кактэйлі “Нежный” (гарэлка, яблычны сок, сліўка і цукар па краях стакана), рэмаркаўскі “Тры таварышы” (каньяк армянскі, азербайджанскі і грузінскі). 

У 1987 годзе, дзякуючы Гарбачову, была амністыя і ў “Рамонку” з’явіліся новыя сталыя кліенты. Багема не вытрымала суседства са згусткамі тэстастэрону і агрэсіі і злілася з любімага мястэчка пасля парачкі пабоек. Месца згубіла сваю атмасфернасць.

1990-ыя: “ДЖОННІ БІ ГУД” + “УТУЛАК” + ДЛ

Наведнікі “Джонні Бі Гуд” (пл. Свабоды, 4, зараз кавярня “Чыл-аут”) пачыналі піць гарэлку толькі тады, калі ў бары сканчвалася тэкіла. Гэтым часам сэксапільныя дзяўчаткі танчылі на сталах у п’яным угары. 

багема, Менск, гісторыя, Беларусь, цёплыя месцы

Тусоўка гэтага кабака складалася з байкераў і музыкантаў, мастакоў і пісьменнікаў. Бываў там Цэслер, тут залівалі гарлішка крутыя бізнесмэны горада. Толькі “свае”: “левых” чувачкоў пужалі занадта высокі цэннік. Напрыклад, для сябраў “зачыненага” клуба віскар з колай каштаваў 2 даляры (ці наогул бясплатна), а для “залётных” пацанчыкаў – 10-12. 

“Калі я напачатку 1990-х працаваў на Дзяржрадыё, мы хадзілі ў кавярню “Утулак” (ля Опернага, цяпер там пяльменная “Гурман”), - узгадвае Лявон Вольскі. – Брутальная была кавярня – і ў гэтым свой смак. Напрыклад, афіцыянткі з залатымі зубамі... Непаўторна! Мы туды хадзілі з творчай суполкай “Беларуская Маладзёжная”. 

Ва “Утулку” заўсёды, удзень і ўвечары, можна было напаткаць супрацоўнікаў розных рэдакцыяў дзяржрадыё, якія забягалі перахапіць 150 грамаў гарэліцы. Аднойчы давялося адтуль уцякаць праз чорны ўваход, бо наш валасаты выгляд не спадабаўся кампаніі браткоў, што балявала за суседнім столікам”.

Нельга абмінуць увагаю бар-кавярню Дома Літаратараў, дзе гаспадарыў Анатоль Сыс. Гэта было намоленае рознымі пакаленнямі творчых людзей месца. “Асаблівасць месца: калі сюды прыходзіш з грашыма ці без іх – эфект аднолькавы. Дадому вяртаесся нецвярозы і без грошай”, - кажа Лявон.

2000-ыя: “ЛОНДАН” + “ГРАФІЦІ”

Культавымі месцамі першага дзесяцігоддзя дваццаць першага стагоддзя смела можна назваць кафейню “Лондан”. Там піў каву Том Стопард. І клуб “Графіці”: тут арганізуецца 400 мерапрыемтваў на 365 дзён году. Такога вясёлага трэшняку не адбываецца зараз нідзе. 

багема, Менск, гісторыя, Беларусь, цёплыя месцы

Дзякуем за дапамогу ў стварэнні матэрыяла спадарству: Лявону Вольскаму, Сяргею Харэўскаму, Захару Шыбеку.

Фота сучаснага Менску by krushinka.

 UPD. Дзякуй нашым чытачам за выпраўленне адной важнай дэталі!

Каментары

Аўтар: каберац (госьць)
Дата: аўт, 02/09/2010 - 14:45

30-ыя:
Яшчэ можна назваць піўнуху на Камсамольскай (ТАВіЗ) і "паграбок Авербаха" (у цокалі СП на Савецкай).
50-ыя:
Хіба "Лета" ўсё жыцьцё было ня там, дзе цяпер "Камяніца"?

Аўтар: vadim_i_z (госьць)
Дата: аўт, 02/09/2010 - 16:00

Справочник 1967 года, раздел "Рестораны":
«Лето», Первомайская, 18, т. Б 2 55 92

То же, но 1974 год:
«Лето», 220022, ул. Первомайская, 18 –тел. 36-55-92

Аўтар: Anonymous (госьць)
Дата: аўт, 02/09/2010 - 16:09

А што за даведнік, удакладніце, калі не цяжка. І што ў ім напісана пра ўстанову на Фрунзе, 1?

Аўтар: editor
Дата: аўт, 02/09/2010 - 16:53

 Дзякуй! Выправілі! 

Аўтар: Lili (госьць)
Дата: аўт, 02/09/2010 - 14:58

а как же Разгуляй и клуб 28 (в своем первоначальном виде) ?

Аўтар: vadim_i_z (госьць)
Дата: аўт, 02/09/2010 - 15:58

Семидесятые: ПНУ - "пивная напротив университета", рядом с "Папараць-кветкай", бывшей фабрикой-кухней.

Аўтар: jurgenkom (госьць)
Дата: аўт, 02/09/2010 - 17:09

В начале восьмидесятых, у студентов БПИ абревиатура ПНУ не употреблялась. Бытовало название "Реанимация". Это было моё любимое заведение. Его фирменное блюдо - "Юбилейные" бутерброды помню до сих пор. Лучшей закуски к пиву просто нет в природе.
Самое смешное - там была табличка: "В нашем КОФЕТЕРИИ работает пивбар", хотя кофе там сроду никто не пил.
В 1987г. был одним из его последних посетителей.

Аўтар: g-rub (госьць)
Дата: аўт, 02/09/2010 - 18:16

А причем тут БПИ к ПНУ?

Университет тогда был один -- БГУ, и пивная упомянутая напротив него была.

Про "Реанимацию", тем не менее, интересно.

Аўтар: jurgenkom (госьць)
Дата: аўт, 02/09/2010 - 18:57

БГУ, и пивная упомянутая напротив него была.
=====
Ну это с бООльшой натяжкой можно принять. Скорее уж напротив Управления метрополитена. Кстати, студентов БГУ там было не так уж и много...Контингент был самый разнообразный - от сотрудников Совмина до пацанов с района.
От моего дома было две остановки на "двойке", и обычно поход по пивным ( а после апреля 1985 это стало именно походом в поисках пива) начинался оттуда.

Аўтар: tomat (госьць)
Дата: сер, 02/10/2010 - 15:09

ПНУ, Реанимация, хе-хе... а "Пенал"? кафе-бар в столовой на первом этаже папарати - аккурат там где нынче гардероб и туалеты Найт Стара - или как оно теперь зовётся?

Аўтар: vadim_i_z (госьць)
Дата: аўт, 02/09/2010 - 16:01

Техническое: у Вас что-то странное с настройками: адрес http://vadim_i_z.livejournal.com не проходит, принимает только http://vadim-i-z.livejournal.com.

Аўтар: editor
Дата: аўт, 02/09/2010 - 16:53

Гэта ў вас нешта дзіўнае з настройкамі)))

У ЖЖ усе падкрэсліванні ў адрасным радку замяняюцца на дэфісы, гэта ЖЖшная фішка.

Аўтар: Tomat (госьць)
Дата: аўт, 02/09/2010 - 17:31

Johnny B Goode і Chill Out, дарагі таварыш, знаходзяцца па розныя бакі будынку. пра 10-20 даляраў за віскі вы загнулі - адразу бачна, што ані разу там не былі. "Свае" маглі там выпіць і бясплатна, але потым абавязкова разлічыцца - вексель. Сваім лічыўся ўладальнік клубнай карткі-ключа ад дзвярэй. Карта каштавала 50 долараў. Але акрамя грошай, трэба была рэкамэндацыя дзвух сталых кліентаў.
На месцы Chill Out-а была музычная крама.
Кафэ "Лета " знаходзілася на першамайскай, дзе зараз Камяніца.
"Мутнае Вока"(бар Дому Актору) нармальна існавала да сярэдзіны 90-х, і было зачынена ў 1995 (здаецца) годзе.
Нефармалы ў 80-я ў "Ромашке"???? Гэта вас пакусаў хтосьці. Там збіраліся інтэлектуалы, што ўжо скончлі трэці курс БДУ ці Палітэха ці БДТХІ, таксама фарца. На пачатку 80-х 2-м кумпаніям, што збіраліся там, шылі антысавецкія справы.
Кафэ, дзе бавілі вольны час супрацоўнікі дзяржрадыё на рагу камуністычнай і чычэрына сярод супрацоўнікаў дзяржрадыё звалося "Втулка". Насамрэч яно звалося "Усход". Там налівалі, падавалі манты і плоў. Час ад часу нейкія супы і яйкі пад маянэзам. Шыльда была зроблена цікавым шрыфтам, праз вялікія літары: "УсХоД". Здаля выглядала, што назва "УХО". Ад 1996 году частка кафэ пайшла пад камерцыйную пяльменную, што потым паглынула ўсё кафэ. Цяпер там "Гурман". Супрацоўнікі дзяржаўнага і трох камэрцыйных радыё дагэтуль туды ходзяць. Цалкам магчыма, што калісьці ў 60-я кафэ звалося "Уют"/"Утулак", адкуль і можа паходзіць сістэмная назва.
Кавярня "Траецкая" з-за свайго знаходжання пад дахам мела яшчэ назву "Галубятня".
Сапраўды дзіўна, чаму вы, таварыш, не ўзгадваеце пра ПНУ (цяпер там "Дрожжі", пра "Свіцязянку" - улюбёнае месца студэнтаў мастацкага факультэту і мастацкай вучэльні (цяпер там страўня ГородОК)? Дзе тады гісторыі пра "Нектар" - гастраном на вуліцы Чырвонай, дзе напачатку-пасярэдзіне 90-х збіралася альтэрнатыўная моладзевая багема - прынамсі, удзельнікі сённяшней суполкі "Дзеці Сонца". І дзе, таварыш, кафэ "Пінгвін" - вуліца леніна, 1??? Ну і што, што там цяпер гатэль?
Някепска было б з 80-х узгадаць кафэ "Арт" каля гардэробу Палацу Прафсаюзаў - праўда, хутка там пачала збірацца "багема" пэўнай арыентацыі.
90-я - безумоўна рэстаран "Клас Клуб" на крапоткіна, там жа ж дзе з іншага боку ўваход у Альтэрнатыўны Тэатр. Цяпер там Прыёрбанк.
З сучасных - чаму б не ўзгадаць "Up-Тэку" на Інтэрнацыянальный? Яе нібыта ўжо перакупіў адзін рэстаранны вараціла, і месца таксама можа загінуць..?
Дык што не гісторыі гісторыкаў-фантазёраў, і не пап-персон, што на вуліцу не суюцца слухаць трэба, а людзей спытаць. А сьвядомых усё менш...

Аўтар: editor
Дата: аўт, 02/09/2010 - 18:04

 Мы з Вамі звяжамся :)

Аўтар: tomat (госьць)
Дата: сер, 02/10/2010 - 15:10

давайця! :-)

Аўтар: nonono
Дата: аўт, 02/09/2010 - 18:15

так, аптэка хутка стане гісторыяй.

Аўтар: Skrypa (госьць)
Дата: аўт, 02/09/2010 - 23:22

Да, "Пингвин", "Свитязянку" и "Нектар" не упомянуть - низачот. Ибо места были знаковые и культовые - в самом прямом смысле этого слова.

Аўтар: Skrypa (госьць)
Дата: аўт, 02/09/2010 - 23:20

Все верно, кроме "Усходу". Я никогда не видел там такого названия. Последний (впрочем и первый раз) я был там 4 сентября 1994 года. И заведение называлось "Уют" и таковым оставалось, пока Борис Грубнов не выкупил его и не сделал "Гурман". И "Втулкой" заведение потому и называли, что там название дублировалось по-белорусски - "Утулак". Еще, кроме "Втулки", ходила хохма, типа:
- А, это тот еврейский ресторанчик!"
- Какой еще еврейский ресторанчик?..
- Ну, как же - кафе "У Юд", там два юды хозяева.

Аўтар: Kyky.org (госьць)
Дата: сер, 02/10/2010 - 00:38

Крутейший материал!!

Аўтар: DezdeMonaLiza (госьць)
Дата: чцв, 02/11/2010 - 15:40

нема уже песдатых мест. всё просрали!

Аўтар: Мыш (госьць)
Дата: пят, 02/12/2010 - 00:11

Адкуль столькі пазітыву, дарагая DezdeMonaLiza? :)

Аўтар: Shu (госьць)
Дата: суб, 02/13/2010 - 13:26

Прыгожа! Добрая праца. Вялікі дз.!
Пра аптэку не пагаджуся: добрае месца, нічога супраць, сама заходжу, але - там культавага не паспела нічога адбыцца. Ну, можна сустрэць пару селебрытыз ((: Але хіба гэтага дастаткова для "культаўства"?

skrypa, пра У Юд - вось файна (((:

Пінгвін, дарэчы, добра што хоць у каментах узгадалі.

Стары Менск, дарэчы, есць яшчэ. Ці яго з Лонданам па адным рахунку палічылі? (:

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

  • Адрэсы вэб-старонак і e-mail адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.
  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

Таксама чытайце